Трывожнае шчасце, частка 4

У адным месцы дарога падыходзіць да самага абрыву, і там праехалі фурманкі, нагружаныя снапамі ячменю ці пшаніцы, прайшлі жанчыны. Здаецца, ідзе звычайнае жыццё і людзі заняты мірнай працай. I ўсё-такі трэба асцерагацца. Страшэнна крыўдна — хавацца на роднай зямлі.Што ж рабіць? Чакаць ночы? Але шкада часу. Ды і плысці ўначы яшчэ больш небяспечна. Трэба шукаць дарогу.Пятро пайшоў уніз, хаваючыся ў прыбярэжных лазняках. За паваротам ракі, на тым беразе, паказаліся белыя будынкі. Ён пазнаў іх. Тое мястэчка, дзе яны часта былі з Сашай. Будынкі — былая МТС, а крыху далей бальніца, дзе працавала маці Сені Пясоцкага. Зноў наплылі ўспаміны.У вусці маленькай рэчкі, што ўпадае ў Дняпро, ён знайшоў човен. Але толькі дакрануўся да яго, як ззаду пачуўся суровы голас:— Гэй, ты там! Не ты паставіў — не чапай... Прывыклі да чужога, як да свайго...Пятро адскочыў, каб заняць больш выгадную пазіцыю для абароны.З кустоў высунулася рудая барада, бліснулі калючыя вочы. Але Пятро ўбачыў, што перад ім не вораг. З гушчару вылез стары гадоў сямідзесяці, узброены адным сцізорыкам ды зрэзанай лазінай. Праўда, глядзеў ён нядобразычліва, зарос л ы твар яго быў злосны і хмуры. Мацюкнуўся і паўтарыў:— Не ты паставіў — не чапай! Не тваё...Пятро вырашыў дамовіцца з ім па-мірнаму і лагодна папрасіў:— Перакіньце, дзядуля, на той бок, калі ласка... Да сястры іду ў Заполле...Стары агледзеў яго праніклівым і крытычным позіркам.— А што дасі?— Што я табе дам! У кішэнях маіх вецер гуляе...— Дзесяць марак! — рашуча заявіў лодачнік.Пятра абурыла такая нахабнасць і прагнасць. Уласна кажучы, не столькі прагнасць, як тое, што стары патрабаваў маркі. Каб ён запрасіў тысячу рублёў, партызан толькі пасмяяўся б. А то — маркі!— Ты што ж гэта, стары чорт, багацець надумаў?— А гэта мая справа. Можа, і разбагацею.— Марачнік які знайшоўся! Людзі кроў праліваюць, а ён маркі збірае...— Ну, дык каціся ты...— вылаяўся стары і пагардліва адвярнуўся.«Ах ты, псіна старая. Зараз ты ў мяне заспяваеш інакш... » Пятро дастаў з кіш эні пісталет, перакінуў з рукі на руку, быццам варанёны метал пёк пальцы.— Гэй ты, марачнік! Глядзі! Магу даць табе марачку. Залатую. Цаны ёй няма. З гэтай вось цацкі.Стары коса паглядзеў на пісталет і моўчкі пасунуўся у хмызняк.— Ты куды?— Па вясло.— Іншая размова. Але і я з табой...— Ды во яно, вясло,— нахіліўся ён.— Не ўздумай да немцаў прывезці, калі збіраешся яшчэ багацець,— папярэдзіў Пятро, ускочыўшы ў човен. Ён сеў на носе, трымаючы ў руцэ паміж каленяў пісталет, лодачнік — на карме. Гроб адным вяслом. Па рэчцы плылі моўчкі. На пясчаным перакаце стары па-маладому выскачыў і падпіхнуў човен. Калі выплылі на дняпроўскі прастор, ён раптам хораша ўсміхнуўся — такой усмешкай, быццам сказаў ці хацеў сказаць: « А што, добра я з цябе пажартаваў? » Не, сказаўён іншае:— А я, здаецца, перавозіў цябе ўжо раз.— Калі?— Не помню — калі. Але твар твой запомніўся. Выгляд у цябе вельмі зажураны. На смерць весялей ідуць.Пятро здрыгануўся: значыцца, гэты самы дзядуля перавозіў яго тры гады назад, калі ён ішоў ад Сашы пасля таго, калі ўбачыў, як яны гулялі ў валейбол — Саша і той... Пальцы ўпіліся ў рукаятку пісталета.— А пукаўку сваю схавай,— гаварыў між тым стары.— Я каб быў тваім камандзірам, то такую прыпарку прыпісаў бы табе за тое, што ты круціш гэтай цацкай у кожнага пад носам. Дурань ты, брат...— Ну, ну! «Камандзір»! Пагавары больш!..