Трывожнае шчасце, частка 4
Не йкі час Пятро нібы павольна правальваўся ў глыбокую яму, дзе згушчалася цемра, глухлі гукі, згасалі думкі, як вуголле дагарэўшага вогнішча, і рабілася лёгка і хораша. Але раптам зноў узляцеў на паверхню. Сапраўды цямнела, у небе загарэліся зоркі. Унізе, кал я ракі, збіраўся туман. У галаве стала ясна, быццам добра адпачыў, і зноў завірыліся думкі.«Так, я наведаю яе. Мы разам паплачам над яе і над маім горам... Ёй, маці, можна сказаць пра ўсё. Бо толькі любоў маці сапраўды мацней за смерць. Нішто ў свеце не можа яе астудзіць, пахіснуць... »«Але навошта мне быць вестуном гора? Разбураць апошнюю надзею? Няхай спадзяецца, верыць... Так ёй будзе лягчэй жыць. А я магу ўмацаваць гэтую веру, калі передам прывітанне ад Сені, скажу, што ён застаўся на батарэі... »«Не, я не змагу так хлусіць... Я выдам сам сябе... Ды і навошта? Ад гэтай страшнай праўды нікуды ёй не дзецца. Яна ўсё роўнапрыйдзе да яе... Прыйдзе разам з вызваленнем, перамогай... I тады ёй будзе яшчэ цяжэй, калі навокал будзе радасць... Няхай цяпер... Калі гора ва ўсіх, лягчэй перажыць і ўласнае гора... Яна мужная жанчына і ўрач... Няхай больш будзе ў яе сэрцы нянавісці да ворага».Думкі рваліся, як нетрывалыя ніткі. А на чорным небе загарэліся новыя зоркі. Яны перашкаджалі думаць. Зорак стала безліч. Вось яны калыхнуліс я, заскакал і з месца на месца... I ён таксама калыхнуўся і некуды паплыў, гойдаючыся, як на хвалях.Не, ён павінен ісці! З натугай падняўся, бо ногі здранцвелі. I забалелі грудзі — у тым месцы, дзе былі раны. Пасля ён доўга ляжаў яшчэ недалёка ад мястэчка, у недаспелай грэчцы, ад якой пахла мёдам. Адтуль і ў цемры бязмесячнай ночы быў відаць белы будынак бальніцы з адзіным цьмяным агеньчыкам, мабыць, у дзяжурным пакоі. Але трывожылі гукі, што даляталі з мястэчка,— прыглушаная музыка, галасы, спевы. Камусьці дужа весела.«Калі гэта немцы, што ў школе,— разважаў Пятро,— тым лепш для мяне: больш весялосці — менш пільнасці. Дзе ў іх могуць стаяць вартавыя? Каля школы, вядома. Каля бальніцы? Навошта вартаваць хворых? Над абрывам, каб сачыць за тым, лясным, берагам, адкуль могуць прыплыць партызаны? Але ўсяго Дняпра не загародзіш... Не хопіць вартавых... Я пераплыў удзень... Ды і мястэчка не абгародзіш штыкамі».Пятро помніў драўляную хаціну за бальніцай, у якои жыла Марыя Сяргееўна,— паказвала аднойчы Саша, калі яны праходзілі міма, нават звала зайсці пазнаёміцца з урачом, але ён пасаромеўся. Ды і Сеня неяк расказваў, што маці ўвесь час баялася, каб іх хаціна вясной ці пасля добрага ліуня не апынулася ў Дняпры.Ён поўз па грэчцы, па калючым іржышчы, праз межы з сухім пустазеллем. Як многа стала межаў!Раз-пораз спыняўся, прыпадаў вухам да зямлі.Зямля маўчала. Гукі былі ў паветры — чужая музыка, чужыя спевы і п"яныя выкрыкі.«Балююць, гады!»Яны злавалі, гэтыя гукі, напаўнялі сэрца гневам. «Гранату б вам туды, паразіты!»Калі дапоўз да рэшткаў былой агароджы і пачуў смурод прыбіральні, яшчэ больш узлаваўся і абразіўся. Ворагі смела балююць, а ё н мусіць паўзці па роднай зямлі, каб убачыць маці друга, сказаць, што загінуў яе адзіны сын... Даволі! Пятро падхапіўся на ногі.«Калі тут бальніца, то ў прыбіральню ходзяць хворыя, і на таго, хто будзе ісці адгэтуль, не павінны звяртаць асаблівай увагі».Падмацаваўшы сваю злосць такім лагічным разважаннем, ён на поўны рост, але павольна, як ходзяць хворыя, рушыў да хаціны, якая чарнела з боку белага будынка бальніцы. Ды раптам угледзеў тых, што весяліліся. На другім баку вуліцы, у школе, нябачнай за густымі прысадамі, было адчынена адно шырокае акно: іншыя вокны былі, відаць, замаскіраваныя, а толькі гэтае смела глядзела ў ноч — праз бальнічны двор за раку, на луг і далёкі лес, як бы кідаючы выклік тым, хто хаваецца там, у лесе,— гаспадарам зямлі.