Трывожнае шчасце, частка 4
Немаведама чым бы ўсё гэта скончылася, каб раптам нехта ззаду не схапіў мяне за рукі. Малашкін — ён пачуў крык — ускочыў і кагосьці з нас ратаваў ад смерці, відаць, мяне, бо, калі камандзір узвода выпіхваў мяне за дзверы, я ўбачыў, што той гад, які ўпаў быў на падлогу, але, напэўна, не ад удару, а наўмысна, зноў трымаў пісталет. З рота і носа яго ляцела шмаццё крывавай пены, як у шалёнага параненага быка, падала на разбітае люстэрка. Але стрэліць ён не паспеў. Паміж намі стаў Малашкін і даволі спрытна выкінуў мяне з зямлянкі.Гадзіну ці больш я бяздумна сядзеў каля сваёй гарматы, і ніхто мяне не чапаў. Я не адчуваў ні марозу, ні страху, ні нават тых болю і гора, якія павялі мяне да Кідалы, кіравалі маімі ўчынкамі. Я не раскайваўся ў тым, што зрабіў. Але неасэнсаванае ўсведамленне, што зрабіў нешта не так ці, магчыма, не адпомсціў да канца за смерць Сені і цяпер як бы адрэзаў сабе шлях, прычыніла іншы боль. Хацелася плакаць ад бяссільнай злосці і крыўды. Байцы праходзілі пауз мяне, спачувальна ўздыхалі, даведаўшыся, што адбылося. Адзін Астахаўсказаў:— Дарэмна ты, камандзір, чапаў гэтае г... Цяпер яны ЧП зробяць. Сяржант падняў руку на малодшага лейтэнанта!Ведает, як могуць раздзьмуць?— Чорт з ім, няхай робяць што хочуць. Мне ўсё роўна,— адмахнуўся я. Не хацелася ні з кім гаварыць, нават з гэтым добрым і разумным Астахавым.Падышоў Малашкін, а я ўсё сядзеў. Ён пастаяў каля мяне, можа, хвіліну, як бы не адважваючыся выказаць тое, што яму загадалі. Сказаў ціха:— Устаньце!Я падняўся. Ён сам, пазбягаючы глядзець мне ў твар, у вочы, расперазаў мой рэмень. Я зразумеў — бяруць пад арышт. Кал я катлавана стаяў разведчык з вінтоўкай.— Завядзіце на КП дывізіёна і здайце начальніку каравула,— сказаў яму малодшы лейтэнант.Выйшлі з зямлянкі мае байцы.— Бывайце, хлопцы,— паспрабаваў я бадзёра ўсміхнуцца, але ўсмешка, відаць, не ўдалася.У Чарняка ў вачах бліснулі слёзы. Ад гэтых слёз і ў мяне ў горле стала горка-салёна.— Пайшлі,— сказаў я канвойнаму і хутка закрочыў па пазіцыі. I тут убачыў, што не толькі мой разлік, але і ўсе іншыя, уся батарэя праводзіць мяне спачувальнымі позіркамі. I мне захацелася таксама неяк развітацца з батарэйцамі, сказаць нешта, каб яны зразумелі, што я не адчуваю сябе вінаватым.Каля бусоля на сваім звыклым месцы стаяў Лёша, панурыўшы галаву, перажоўваючы ягель. Я падышоў, абняў яго за цёплую шыю, пацалаваў у халодныя ноздры. Сказаў голасна:— Будзь здароў, друг Лёша! Не гаруй! Нічога, не прападзём! А буду жывы, няхай гэты падлюга не трапляе на маім шляху. Так і перадайце яму!Алень кіўнуў галавой і фыркнуў.— Шапятовіч! Што гэта за камедыя? — пачуўся голас камандзіра батарэі. Я павярнуўся. Ён ішоў ад дальнамера. Я апусціў рук і і адказаў сур"ёзна:— Гэта не камедыя, таварыш старшы лейтэнант, а трагедия. Калі свой забівае свайго...Ён надышоў на два крокі, пільна заглянуў мне ў вочы, уздыхнуў:— Эх, Шапятовіч, Шапятовіч,— і махнуў рукой, кінуўшы зласліва: — Анархіст ты і... дурань!Я зразумеў, што ён таксама перажывае, і, можа, таму мне стала крышку лягчэй. Алененадоўга. Натраўлерыперапраўлялася многа народу — ваенныя і цывільныя. I я прыкмеціў, што многія глядзяць на мяне, як на злачынца — дэзерціра якога-небудзь ці здрадніка... Нават абыходзяць бокам, быццам я заразны. О, як гэта было крыўдна і балюча! Я ледзь трымаўся, каб не крыкнуць, што я не злачынца і няхай яны не глядзяць на мяне гэтак. Выручыў нейкі матрос — дзякуй яму! — спытаў: