Трывожнае шчасце, частка 4

«Трэба біць з вінтоўкі па ўспышках,— вырашыў я.— Гранату трэба прыберагчы». Я прыцэліўся і раптам адчуў, што нешта гарачае і ліпучае залівае вочы. Правёў рукой па твары, па валасах (шапкі не было, я не пачуў, калі яе сарвала) — усюды мокра і горача. Кроў! Ранены. Трэба перавязаць. Не, трэба перавязаць таварыша.— Дзядзька Алампі!— Камандзір? Жывы? — пачуўся збоку голас Чуба, дзіўны голас, здалося мне, вясёлы.— Платон? — здзівіўся я.— Чаго ты тут?— Сушылаў сказаў, справіцца адзін. Там іх нямнога. Паслаў падтрымаць вас. Дзядзька Алампі жывы?Помню, я падумаў: сказаць яму ці не сказаць, што я ранены, аСамародаў забіты? Не сказаў. Спытаў:— Гранаты ёсць?— Тры.— Страляй... Не давай ім падняцца.Ён стрэліў і злосна вылаяўся пакручастым мацюком, успомніўшы ўсіх святых і грэшных, Бога і чорта, Гітлера і фінаў.Кроў залівала мне твар. Кал і я адчуў на губах яе салены смак, закружылася галава. Рабілася млосна. У вачах дваілася; постаці, цені, месяц — усё перасеклі чырвона-фіялетавыя лініі, якія трымцелі і калыхаліся.«Не, трэба сказаць, што я ранены, бо калі страчу прытомнасць...»Але мяне стрымала... песня. Спяваў Чуб. Ці, можа, мне здалося? Не, ён сапраўды спяваў сваю любімую: Посею лебеду на берегу, Посею лебеду на берегу... Мою крупную рассадушку...I я заварожана слухаў, забыўшыся, што кроў залівае твар.Мабыць, песня давяла ворагаў да шаленства. Дагэтуль яны атакавалі моўчкі, наганяючы страх аднымі аўтаматамі. А то раптам закрычалі дзіка, шалёнымі галасамі. Я зноў убачыў іх постаці. На момант іх закрыў выбух гранаты, якую кінуў Чуб. Я ўзняўся, каб таксама кінуць гранату...Ярка-чырвонае полымя шуганула перад самым маім тварам. Апякло грудзі... Падпаліла снег. Загарэўся снег, заняўся полымем з усіх бакоў. Я пачаў адступаць ад гэтай нясцерпнай гарачыні і сарваўся ў бездань, паляцеў... I месяц чамусьці апынуўся ўнізе, пада мной, і закруціўся хуткахутка, распырскваючы вакол сябе рознакаляровыя іскры... як тое тачыла, што стаяла каля кузні майго дзядзькі, дзе мы, малыя, вастрылі свае «шаблі»...На апошнім чыстым лісце майго сшытка напісана няцвёрдай рукой хімічным алоўкам:«Дарагі таварыш камандзір, Пятро Андрэевіч. Ляжаў я тыдзень з вамі побач у шпіталі ў Кандалакшы, ды ты не прыйшоў да прытомнасці, так моцна цябе пасекла праклятая граната. Таварышы нашы Алампі Маркавіч Самародаў і Платон Іванавіч Чуб палеглі смерцю храбрых на полі бітвы, як верныя сыны Айчыны. Вечная памяць ім.Я адбіваўся адзін. Потым прыляцелі нашы самалёты. Асвяцілі ўсё навокал. Высадзілі дэсант. Кажуць, пералавілі ўсіх, хто ўцалеў ад нашых куль ды гранатаў.Пятро Андрэевіч, вязуць вас у тыл. Кажа ўрач, будзеш жыць, бомалады арганізм. А я сваё адваяваў, мне дактары адпілілі левую руку. Вылечуся тут і паеду ў свой саўгас. Ачуняеце — напішыце. Перадаю дактарыцы, якая вас суправаджаць будзе, усе дакуменцікі вашы і сшытак, які так і ляжаў на стале раскрыты, нешта вы пісалі, ды не дапісалі.Абнімаю цябе на развітанне, сынок. Сустрэцца наўрад ці давядзецца.Фядос Яфрэмавіч Сушылаў". Я не адразу знайшоў гэты запіс. Цяпер перачытваю скупыя словы незвычайнага пісьма і праз слёзы, як праз туман, бачу вясёлага кубанскага калгасніка Платона Чуба, які памёр з песняй. Яна гучыць у мяне ў вушах, гэта вясёлая песня:Посею лебеду на берегу, Посею лебеду на берегу... У мелодыю песні ўрываецца роспачлівы стогн:— Дзеткі мае... Сыночкі...