Трывожнае шчасце, частка 4

Лялькевіч моцна сціснуў пальцамі Сашына плячо...— Хто? Ён! — I кіўнуў на гарод.— Хто — ё н? — здзівілася Саша.— Пятро.— Які Пятро?— Твой.Секунду яна глядзела яму ў твар: жартуе ён ці трызніць? Не, ён сказаў сур"ёзна, сумна, таямніча, амаль шэптам, як заўсёды паведамляў канспіратыўныя навіны.— Я не ўправіўся ахнуць. «Прысмактаўся, кажа, сукін сын?» — і па мордзе... Не лепшы спосаб выясніць ісціну, але я разумею яго...Саша адразу паверыла: прыходзіў Пятро, яе Пеця. Яна адпіхнула Лялькевіча так, што ён зноў ледзь не ўпаў, і кінулася на гарод.Камісар зразумеў сваю памылку, калі пачуў, як за хлявом яна крыкнула на ўсё наваколле:— Пе-е-ця-а-а!Ударылася аб сцяну лесу і пакацілася назад звонкае рэха:— ...ця-а-а!I на здаровых нагах ён, магчыма, не бегаў ніколі так імкліва, як цяпер на пратэзе, які так рэзаў, што ад вострага болю цямнела ў вачах.Ён хутка дагнаў Сашу. Схапіў за плечы, заціснуў рот. Няхай падумаюць, што яны б"юцца,— гэта бывае паміж мужам і жонкай! — абы не падумалі чаго іншага, абы не з"явіліся падазрэнні ў суседзяў і паліцыі...— Саша! Саша!.. Што вы робіце? Апомніцеся! Вы праваліце сябе... усіх нас!..Яна вырывалася, білася ў яго дужых руках.— Пусціце! Пусціце мяне! Дзе ён? Што вы казалі яму?— Я нічога не сказаў. Не паспеў. Супакойцеся! Нельга так! Мы выдаём сябе! А Пятра мы знойдзем! Толькі спакойна!.. Прашу цябе — спакойна...Даніка, які спаў на вышках на сене, разбудзіў Сашын крык. Хлопец убачыў праз шчыліну ў страсе, як змагаюцца на гародзе камісар і сястра, здзівіўся, нават разгубіўся спачатку, але застацца староннім не мог. Не ведаючы, каго трэба абараняць, ён, аднак, рушыў да іх. Праўда, яны сядзелі ўжо мірна, толькі камісар трымаў Сашу за руку, а яна плакала. Данік спыніўся воддаль, усё яшчэ збянтэжаны. Лялькевіч паклікаў яго: трэба растлумачыць, каб хлопец не падумаў немаведама чаго!— Данік! Слухай! — сказаў Уладзімір Іванавіч, выціраючы хусцінкай акрываўлены твар.— Толькі што быў Пятро. Убачыў мяне, па-думаў... Уяўляеш, што ён мог падумаць?.. «Прысмактаўся, кажа, сукін сын? Вайну выкарыстаў?» Расквасіў мне нос раней, чым я паспеў сказаць хоць адно слова, і пабег у лес... Значыцца, чалавек наш...Саша ўстрапянулася, кінула на Лялькевіча позірк, поўны нянавісці.— А вы думалі — паліцай. Думаеце, толькі вы... Лялькевіч згорбіўся, быццам атрымаў удар, і не адказаў ёй.— Я ўпэўнены, далека ён не пабег. Сядзіць дзе-небудзь у кустах. На расе след... Пойдзеш з Сашай...Яна падхапілася, вырвала руку, гатовая бегчы.— Але прашу вас, не крычыце, не клічце... Падумайце пра дачку! — Саша ўздрыгнула.— Мы палаяліся, пабіліся — муж і жонка... Натуральна, Саша сышла з хаты. I ты, Данік, угаворваеш яе вярнуцца назад, памірыцца... Разумееш?— Разумею, Уладзімір Іванавіч! — кіўнуў Данік, дрыжучы ад ранішняй прахалоды і хвалявання.Саша пабегла. Калі яна пералазіла цераз пляцень, Лялькевіч памахаў кулаком і крыкнуў на ўвесь голас:— Ну і бяжы! I чорт з табой! Дурніца! Вар"ятка! Крыху счакаўшы, Данік назіркам рушыў за сястрой.Вось ён, яго след, на роснай траве. Ён павярнуў направа, дзе кусты больш густыя. «Пеця! Родны мой, дзе ты? Дурны ты мой! Як ты мог падумаць пра мяне? Ніхто мне не патрэбны. Ніхто! Акрамя цябе, любы мой і неразумны. У нас жа дачка. Твая дачка. Як жа ты мог пабегчы? Няхай ты падумаў пра мяне бог ведае што... Няхай... Але ты ўсё роўна павінен быў пабачыць Ленку... » Зрабілася вельмі крыўдна ад думКі, што ён не захацеў убачыць дачкі. «Няўжо твая рэўнасць мадней за любоў? Няхай не да мяне... Да дачкі! Такое агіднае пачуццё заглушыла ў табе самае святое... »