Трывожнае шчасце, частка 4

Яна і раней вельмі часта вось так гаварыла з ім, шапталася па начах ці калі адна заставалася ў лесе, у полі. Але тады гэта было так, умарах... А цяпер след... Няўжо праўда гэта ішоў Пеця? Як ён апынуўся тут, калі быў так далека, на Поўначы? На нейкі момант ёй здалося ўсё гэта неверагодным. Ці не сніць яна? Ці не пажартаваў Лялькевіч? Ці не спатрэбілася яму для якой-небудзь канспіратыўнай мэты такая выдумка? У яго заўсёды таямнічасць і нечаканасць. Вось і след знік...Знік таму, што скончылася трава, пачаўся сухі сасоннік. Але Саша ажно скаланулася і, спыніўшыся, паглядзела назад. Не, след ёсць. Яна, як бегла, не наступала на Пецеў след, каб не затаптаць яго, і цяпер на роснай траве цягнуцца дзве зялёныя сцежкі. Куды ісці далей? Дзе шукаць? Яна зноў гукнула:— Пе-е-ця-а!Адразу побач апынуўся Данік, схапіў за руку.— Саша! Ты забылася, што сказаў Уладзімір Іванавіч! Яна ўзлавалася:— Пайшоў ты са сваім Уладзімірам Іванавічам!— Саша! Не жартуй з агнём! — сурова папярэдзіў Данік. — Ты падполыичыца. Клятву давала. А цяпер хочаш загубіць усю нашу справу з-за свайго Пеці? Глядзі!..Гэта неяк адразу вярнула ёй усведамленне той небяспекі, якую яна можа наклікаць на сябе, на ўсю сям"ю, на арганізацыю. Саша спалохалася. Павярнулася да брата, сказала з бол ем, як бы просячы спагады:— Данік! Але зразумей ты мяне. Я маці. I вось... I вось... бацька Ленкі толькі што быў тут, у нашым двары, за два крокі... Дзе яго шукаць цяпер? Дзе?Даніку стала шкада сястры. Ён параіў:— Давай разыдземся, і ты гукай мяне... Быццам мы грыбы збіраем. Можа, ён пазнае твой голас.Яны ўглыбіліся ў лес, і Саша раз-пораз гукала:— Да-ані-ік! Дані-іл-а-а! Брат зрэдку адгукаўся:— А-а-у-у!Пасля падбег да яе ўзрушаны — пошукі захапілі яго.— Там, у балацянцы, зноў след на траве. Ён пайшоў на луг. Бежымо туды. На лузе зноў будуць відаць сляды, і мы дагонім яго.Яны пабеглі што ёсць сілы па рэдкім сасняку. Сухадолы, крутыя ўзгоркі, сукаватыя з самага камля, каржакаватыя сосны — такі тут лес, пасаджаны некалі дзядамі на прырэчных пясчаных заносах, каб спыніць наступление пяску на палі.Саша задыхалася. Сэрца рвалася наперад, гатовае выскачыць з грудзей. Сэрца, яно, напэўна, знайшло б адразу таго, па кім столькічасу балела, калі б сапраўды яму даць волю.«Сэрца мае! Каханне мае! Вядзі ж мяне правільна! Пеця! Пеця! — крычала яна бязгучна.— Спыніся! Пачакай! А то я не даганю цябе. Яўпаду... »Нарэшце сасняк расступіўся і адкрыўся шырокі прастор прысожскага лугу. Мільярды малюсенькіх вясёлак зіхацелі на маладой атаве — узыходзіла сонца. Праменні яго адбіваліся ад нерухомага люстра старыка, і на густым лазняку павісла самая сапраўдная вясёлка, няяркая, як бы засланая пялёнкай туману, але ўсё адно непаўторна прыгожая. Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды.Яны спыніліся на пясчаным узгорку. Стала лягчэй дыхаць. Данік ведаў: партызан (а ён не сумняваўся, што Пятро партызан) не пойдзе ўдзень па адкрытым месцы. Але ўсё роўна пільна агледзеў наваколле — як акінуць вокам. Луг — не раўніна. Старыкі, азярыны, ямы, зараснікі, раучакі перасякаюць яго ўдоўж і ўпоперак. Але гэта не перашкаджае адчуванню надзвычайнай шырыні і прастору, ажно сапраўды тут заўсёды лягчэй дыхаецца.Раптам Данік пацягнуў Сашу за руку да сябе:— Вунь!.. Бачыш? На ўзгорку, дзе тры дубы... Бачыш?Бляск расы сляпіў вочы, і Саша не адразу разгледзела постаць чалавека, што павольна ішоў да ракі.