Трывожнае шчасце, частка 4

«Перамога! Перамога!» — застукала маё сэрца так моцна, што ажно балюча аддало ў скроні. Хацелася крыкнуць гэтае найлепшае слова ў свеце.Дыктар скончыў.Камісар дрыжачым ад хвалявання голасам спытаў:— Зразумелі ўсё, таварышы камандзіры? Я выгукнуў у адказ:— Перамога! Таварышы! Сябры мае дарагія! Перамога!I абняў Сеню, які стаяў побач, пацалаваў у шчаку. Ніхто не засмяяўся з такога выяўлення пачуццяў.Камісар абышоў нас і кожнаму паціснуў руку:— Віншую вас! З поўным разгромам гітлераўскіх армій пад Масквой!А Сеўчанка сядзеў на ложку, расчырванелы, у расшпіленай гімнасцёрцы, і выказваў сваё захапленне з большым, чым звычайна, украінскім акцэнтам:— О цэ показалы Гітлеру Маскву! А шчо, з"іў, гад паўзучы? Маскву захацеў? Не на тых напаў, смярдзючы пёс! Мы табе не таку шчэ кузькіну маты пакажэмо! Нэба табе здасца ў аўчынку. А нашы якія малайцы! А? Ей жа богу, шкадую, шчо я не там сьогодні!..— Кожны на сваім месцы памог гэтай перамозе!.. Потым па радыё заспявалі «Свяшчэнную вайну». Віктар Вальноў падхапіў песню, і мы ўсе разам праспявалі яе, як гімн.— А цяпер ідзіце і раскажыце байцам!..Ужо з парога сваёй зямлянкі я весела закрычаў:— Пад"ём!Ад каманды такой адвыклі, бо паўгода нас падымае слова «Трывога!».Муха, самы нервовы і чулы ў сне, узняў галаву і незадаволена прабурчаў:— Што там такое?— Перамога, хлопцы!Адразу ўзляцелі пад столь зямлянкі кажухі, падхапіліся ўсе, нават Габаў, якога часта па трывозе мы выносілі і кідалі ў снег, каб прачнуўся.— Якая? Дзе?..Да позняй ночы не маглі ўціхамірыцца байцы. Выслухаўшы гэтую радасную навіну ад мяне, расказвалі яе адзін аднаму. Прыйшоў з паста Астахаў — усе разам расказвалі яму. Змяніўся Чарняк — зноў пачалі спачатку, уважліва разглядалі карту, хоць на ёй, акрамя Кліна, не было ніводнага з вызваленых гарадоў.Пачаўся новы дзень. I хоць ён палярны, вельмі кароткі, сонца, ведаем, не пакажацца да студзеня, усё роўна здаваўся святлей за ўсе папярэднія: яго асвятляла перамога пад Масквой. Мы віталі яго...I ў такі дзень было горка і балюча бачыць, як прыляцелі «месеры» і ў паветраным баі збілі два нашыя самалёты. Праўда, самалёты не нашы — англійскія «харыкейны», але лётчыкі на іх нашы. Адзін выскачыў з парашутам, але — перадалі нам з НП — прызямліўся мёртвы: фашысцкі звяруга застрэліў яго ў паветры. Ух, каты! Мы радаваліся, калі паўмесяца назад над горадам пачалі баражыраваць «харыкейны» — падмога! Але радасць наша тухне. Часта іх збіваюць. Хто-ніхто спрабуе гэта вытлумачыць тым, што нашы лётчыкі не ўправіліся асвоіць чужую тэхніку. А па-мойму, глупства! Не падабаюцца ўсім нам гэтыя машыны з доўгімі і чорнымі, як дамавіны, фюзеляжамі. Вельмі ж яны нейкія нязграбныя, непаваротлівыя і цяжкія, асабліва калі бачыш іх побач з нашымі срэбракрылымі «мігамі», з якімі фашысты нават баяцца ўступаць у бой.Сёння ўзнялася тройка іх на дапамогу «харыкейнам», і адразу нашы сувязісты пачулі па радыё:— Ахтунг! Ахтунг! Сафоноф ін дэр люфт!..I «месеры» зніклі. Вось нагнаў ім страху Сафонаў!— Увага! Увага! У паветры Сафонаў!.. (ням.)12 студзеняСнежная пустыня... Цішыня. Такая цішыня, што робіцца жудасна; мімаволі часам пачынаеш гаварыць шэптам, а то раптам хочацца закрычаць так, каб пачулі за сотні, за тысячы кіламетраў — там, дзе людзі, дзе вайна і жыццё.Я ўглядаюся ў гэтую снежную роўнядзь, белую-белую, ажно балюча вачам. Не, не заўсёды яна белая, часта здаецца мне крывава-барвовай, быццам на ёй застылі ўспышкі тых агнёў, якіх так многа было там, у Мурманску. Можа, гэта ад неба: тут ужо на якую гадзіну паказваецца сонца, і калі яно ўсходзіць ці заходзіць, неба гарыць рознакаляровымі агнямі. Мне належыць глядзець у неба, ці не ляцяць варожыя самалёты. А я не магу адарваць вачэй ад снежнай гладзі возера, напружана ўзіраюся ў далёкі-далёкі, зацягнуты блакітнай смугой супрацьлеглы бераг...