Трывожнае шчасце, частка 4
Мае новыя падначаленыя глядзяць на мяне як на хворага, псіхічна ненармальнага. Не дакучаюць лішнімі размовамі і стараюцца, каб я як мага радзей станавіўся на варту. А мне хочацца стаяць аднаму, каб ніхто не перашкаджаў думаць, перажываць, уяўляць... Часта я забываю, дзе я, што са мной, і бачу Сеню... Ён лажыцца сярод снежнага поля адзін, курчыцца ад болю, ад холаду, кліча на дапамогу... А навокал пуста. Не, ён сядзіць, заплюшчыўшы вочы, засынае... А снег пачынае варушыцца, узнімацца хвалямі, як мора ў буру, і залівае, засыпае яго, набіваецца ў вушы, у рот, за каўнер, у рукавы... Я кідаюся яму на дапамогу... I адзін раз кінуўся так, што ледзь не зваліўся з абрывістай скалы ў возера. А тут метраў дзесяць вышыні. Гэта, відаць, бачыў нехта з маіх байцоў.А то часам са снежнай пены выплывае нахабная морда Кідалы. Ён усміхаецца. Ён можа спакойна мыліцца і ўсміхацца пасля таго, як забіў... забіў (у мяне няма іншага елова) Сеню! Я таўку яго морду кулакамі, прыкладам вінтоукі, таўку ў думках... А можа, і не толькі ў думках. Здаецца, аднойчы я сапраўды замахнуўся прыкладам на прывід яго.Магчыма, і гэта бачыў нехта з маіх падначаленых ці чуў, як я кагосьці страшэнна лаю...Цяжка мяне ўразіла смерць Сені Пясоцкага. Вельмі цяжка. Каб ён загінуў у баі, ад бомбы, ад кулі, а то такая недарэчная, пакутлівая смерць!Толькі ўчора я здолеў расказаць болыи-менш падрабязна гэтую сумную гісторыю сваім гіаважным дзядзькам. Тады яны зразумелідзівоты свайго камандзіра і пачалі глядзець на мяне іншымі вачамі. Можа, ад таго, што я выліў усё з сябе, а можа, ад спагады гэтых сталых людзей зрабілася неяк лягчэй на душы. Я нават спаў мінулую ноч без кашмарных сноў. I, здаецца, магу нарэшце паслядоўна і параўнаўча спакойна запісаць усе падзеі ў свой дзённік.Камандзір узвода кіравання Сцяпан Кідала сабраўся праверыць НП. Метэаслужба прадказвала нялётнае надвор"е, і камісар вырашыў паслаць з узводным Сеню Пясоцкага. Яго нядаўна выбралі камсоргам, і Лазебнаму хацелася, каб ён, новы камсорг, асабіста наведаў камсамольцаў на назіральных пунктах, расказаў ім пра разгром немцаў пад Масквой, сабраў членскія ўзносы, з лепшымі пагутарыў аб прыёме ў партыю,— такую важную справу ён мог даверыць толькі Сеню.Раніцой, яшчэ прыцемкам, яны выйшлі: да бліжэйшага НП было кіламетраў пятнаццаць нялёгкага горнага пераходу. А пасля абеду вярнууся са свайго звычайнага абходу па другіх зямлянках Ханон Фрыд і сумна паведаміў:— Камандзір, замёрз сяржант Пясоцкі.— Што значыцца — замёрз? — спытаў, здаецца, Муха, не я.— Зусім. Насмерць.Я ўскочыў з нараў, схапіў пранырлівага яўрэя загрудкі.— Ты што вярзеш? Калі? Дзе?— Толькі што пазванілі з НП.Я кінуўся ў зямлянку камісара і камбата, але там іх не было. Я знайшоў іх у будцы сувязі, каля тэлефонаў. Забыўся на ўсялякую субардынацыю, з дзвярэй крыкнуў:— Што з Пясоцкім?Сеўчанка выплюнуў пад ногі недакурак, цяжка ўздыхнуў:— Эх, Пясоцкі, Пясоцкі!..Тады я зразумеў — тое, што сказаў Фрыд, праўда. Хвіліну стаяў, аглушаны горам, потым упёрся лбом у драўляную сцяну і... заплакаў.Сеня! Дарагі Сеня! Мой друг! Разумная, светлая галава!.. Як жэ я буду жыць і ваяваць без цябе?Як з глыбіні нейкай дайшлі да мяне словы камбата. Не ведаю, расказваў ён мне ці каму іншаму, можа, камісару:— Яны мала што не дайшлі да НП. Кідала кажа, кіламетры тры-чатыры. Але Пясоцкі зусім выбіўся з сіл і не мог далей ісці. Кідала прапанаваў яму пасядзець, адпачыць... а сам пабег на НП, каб вярнуцца ўдвух ці ўтрох і забраць яго. Кажа, вярнуўся праз гадзіну, не больш... I знайшоў яго мёртвым...