Трывожнае шчасце, частка 4
— Усіх не знішчыш. Не! Самі раней лягуць!..Так пачалася наша дружба. Праўда, у партызана сяброўскія пачуцці да мяне з"явіліся не адразу. Але я прывязауся да яго з той першай размовы. Я палюбіў Кастуся. Тады, калі я не мог яшчэ ўставаць, для мяне быў пакутлівым, нешчаслівым той дзень, калі ён не прыходзіў у нашу палату. Я выдумляў розныя прычыны, каб яго паклікалі. Ён, мабыць, адчуваў гэта і нейкі час ставіўся да мяне, як дарослы да малога. Але я не крыўдзіўся. А калі пачаў падымацца і хадзіць, то не адступаў ад яго ні на крок.Увесь час — удзень, увечары — мы был і разам, і ён пачаў ставіцца да мяне таксама па-сяброўску. Мы бясконца гаварылі. Пра што мы толькі не размаўлялі! Успаміналі родныя мясціны і дарагіх людзей, марылі, спрачаліся на палітычныя і ваенныя тэмы.Нарэшце ў нейкі дзень я выказаў яму сваю мару, якая з"явілася, бадай што, адразу ж пасля першай нашай сустрэчы, але я доўга таіў яе не толькі ад яго і ад каго іншага, але нават ад самога сябе. Я гарэў жаданнем, думаў пра гэта бесперапынна, але, разважыўшы, заўсёды са смуткам прыходзіў да вываду, што ажыццявіць гэта дужа цяжка. Аднак калі дружба наша стала такой, што можна было даверыць адзін аднаму самыя патаемныя думкі, я адкрыў сваю мару:— Кастусь, зрабі так, каб і я паляцеў з табой у тыл.— Ты? — Ён сур"ёзна задумаўся, а потым, відаць, вырашыў крыху падражніць мяне, памучыць: — А што ты ўмееш рабіць?— Як што? Страляць...— Страляць цяпер усе ўмеюць.— Я артылерыст.— Артылерыі ў нас пакуль што няма.Тое, што ён гулліва-спакойна адмаўляў усе мае якасці, давяло мяне да шаленства. Я крыкнуў:— Дарогі ўмею будаваць, маеты! Мала з цябе?— Нам будаваць не трэба. Нам іх узрываць трэба...— А калі я ўмеў збудаваць, то змагу і ўзарваць, будзь спакойны! Мой «мучыцель» зноў сур"ёзна задумаўся.— А вось гэта правільна. Будаўнік павінен ведаць, дзе слабоемесца... Каб меншым зарадам — больш шкоды. Не, ты сур"ёзна хочаш у партызаны?— Сур"ёзна! Ды я не ведаю, што зрабіў бы, каб апынуцца там.— Шкада, што ты не радыст. Нам радысты патрэбны. Але нічога. Калі выпішуся, я пагутару ў партызанскім штабе. Я дакажу, што ты патрэбны чалавек.Я ледзь не пацалаваў яго за такое абяцанне. А потым усе наступныя дні ў нас была адна гаворка: сотні варыянтаў яго размовы ў штабе, дзесяткі варыянтаў маёй заявы з просьбай накіраваць у тыл, да беларускіх партызан.I вось сёння камандзіра разведкі партызанскага атрада «За Радзіму» Кастуся Гаманка выпісалі са шпіталя.Я праводзіў яго да варот. Ён ішоў бадзёры, вясёлы, любаваўся сваім вайсковым абмундзіраваннем, якое яму выдал!,— ён фарсісты хлопец. Акрамя мяне яго праводзілі іншыя раненыя, санітаркі, сястра Жэня. Мне — сорамна прызнацца — не падабалася гэта, я як бы раўнаваў яго да ўсіх. Я хацеў бы астацца з ім адзін і яшчэ раз пагутарыць вельмі сур"ёзна. Людзі, якія ішлі, сваёй пустой балбатнёй, жартамі перашкаджалі. Толькі на самым развітанні, калі ён, пацалаваўшыся з санітаркамі, абняў мяне, я здолеў сказаць:— Косця, ты ж глядзі не забудзь. Прашу цябе.— Што ты, Пеця! Хіба я магу забыць? Для мяне цяпер гэта таксама галоўнае. Роўна праз тры дні ты атрымаеш адказ. Я прыеду сам.Ён пайшоў. Я стаяў убаку ад іншых, глядзеў яму ўслед, і незразумелы смутак сціскаў мне сэрца. I цяпер я не знаходжу сабе месца, хоць мінула ўжо шмат гадзін, як ён пайшоў. Ці прыедзе ён? Ці выйдзе што з нашай задумы? Зрабіў запіс у дзённіку. Многа пісаць няма жадання. Перачытваў штонішто з ранейшага. Задумаўся, куды дзець дзённік, калі мара мая збудзецца і я палячу ў тыл. Аддам сястры Жэні, яна сур"ёзная і разумная, папрашу, каб схавала ў сваёй маекоўскай кватэры. Калі пасля вайны я не адгукнуся, няхаи перашле па адрасе, які тут запісаны.