Трывожнае шчасце, частка 4
Чатыры гады вучобы ў тэхнікуме, жыццё ў адным пакоі давалі мне права сказаць яму з абурэннем:— Пасаромейся, Сцяпан! Ты камандзір Чырвонай Арміі! Паважай самога сябе!..Але гэта ўзарвала яго зусім. Ён закрычаў на ўвесь Кольскі паўвостраў:— Які я вам Сцяпан, сяржант Шапятовіч! Я быў для вас Сцяпанам калісь, але ніколі больш не буду! Ніколі! Зарубіце сабе на носе! Зразумелі?Я ведаў, як яго ўлагодзіць: шчоўкнуў абцасамі, выцягнуўся, казырнуў:— Так точна, таварыш малодшы лейтэнант! Усё разумею!Ды раптам позірк мой упаў на палоннага. Ён стаяў, глядзеў на нас і, здалося мне, усміхаўся, зняважліва і зларадна. Я пахаладзеў ад думкі: «А што, калі ён разумев па-руску?» Зрабілася так сорамна за Кідалу, так страшэнна сорамна, што хацелася праваліцца скрозь гару.Гэтак паказаць сябе перад ворагам!— Глядзіце, ён разумее... — паказаў я на немца.Дайшло нават да Кідалы. Ён схамянуўся, штурхнуў палоннага ў плячо.— Пайшоў, сволач! Хутчэй! — I шырока закрочыў побач з ім...— Ён мне зноў быццам у душу напляваў,— сказаў Сеня, сумны, разгублены, схудзелы ад стомленасці, калі мы сустрэліся з чэкістамі, здалі ім абавязкі канвою і, крыху адстаўшы, маглі пагутарыць паміж сабой.— А ты на яго плюй! Не прымай да сэрца. Ён будзе маўчаць, як вады ў рот набраўшы.— Хіба мне ад гэтага лягчэй? Я зноў страціў да яго павагу, якая была з"явілася пасля бомбы. А гэта цяжка, Пеця... Я казаў табе... Няўжо ён не разумее? Абрабаваць палоннага — што абрабаваць забітага. Агідна!..Ніколі ў жыцці я не даносіў ні на кога і люта ненавіджу людзей, якія гэта робяць, ходзяць скардзіцца начальству, пускаюць плёткі, нагаворваюць адзін на аднаго. Але я доўга думаў пра сённяшні выпадак. I ўвесь час мне ўспаміналіся словы Кідалы: «Фашыста пашкадавалі?.. Сваячка знайшлі?.. » Словы гэтыя вельмі абуралі мяне, бо нагадвалі тыя недарэчныя абвінавачанні, якія ён кінуў Сеню ў першы дзень вайны. Я не вытрымаў. Пайшоў да камандзіра і камісара. Расказаў ім.Камісар слухаў з затоенай, але добрай усмешкай на твары. Я думаю, ён радаваўся за нас з Сенем, што камсамол, школа, лад наш выхавалі нас такімі. Камісар — найвялікшы гуманіст і, безумоўна, разумев нас.Сеўчанка хмурыўся і, выслухаўшы, вылаяўся:— Гора мне з вамі.Я спалохаўся: няўжо ён асуджае нас? Не.— Дурань ён, ваш Кідала. Але я зраблю з яго чалавека! — I папрасіў, каб мы нікому больш пра гэта не расказвалі.14 лістападаКаторы дзень раскрываю свой сшытак і... нічога не магу запісаць. Мне сорамна перад самім сабой, перад тымі, каму трапіць мой дзённік... Перад Сашай... О, лепш не ўсгіамінаць, не запісваць! Можа, спаліць, знішчыць, каб нішто не вымушала мяне на прызнанне? Каб ніякіх дзённікаў і ніякіх слядоў. Але хіба лягчэй будзе ад усведамлення таго, што ніводзін чалавек ніколі ні аб чым не даведаецца? Я даваў слова, што буду да канца сумленны; нічога небуду таіць — ні падзей, ні думак; не схлушу, каб зрабіць сябе лепшым, прыгажэйшым. Не, я мушу ўсё запісаць шчыра!Мяне легка раніла асколкам у плячо. Завезлі ў санчасць, якая размешчана ў бараку цагельнага завода; там, у гліняных карьерах, схаваны ўсе тылы дывізіёна — цагельню ні разу не бамбілі. Мяне паклалі ў вялікім светлым пакоі. Хоць гэта спачатку так здалося, пасля зямлянкі. На самай справе пакойчык невялічкі — шчыльна стаялі чатыры бальнічныя ложкі. З іх толькі адзін быў заняты, ляжаў абмарожаны сувязіст з НП.Упершыню за многа месяцаў я адпачываў у поўным сэнсе слова: і це лам і душой. Мне ўсё было прыемна, прыносіла асалоду — чыстая бялізна, знаёмы пах лекаў, адчуванне ўласнага цела, нават лёгкі боль раны, дотык мяккіх Антанініных рук, калі яна перавязвала, размовы, якія мы вялі з ёй. А потым кнігі, якія яна пачала прыносіць. Я накінуўся на іх з прагнасцю галоднага і глытаў адну за адной, па дзве-тры ў дзень. Я нічога не чытаў з пачатку вайны, акрамя газет, бо кароткія перадышкі ў нялётныя дні аддаваў дзённіку. Я так захапіўся чытаннем, што нават Антаніна мяне раздражняла, калі заходзіла і пачынала гаворку, а гаманлівага суседа проста ўзненавідзеў за тое, што пустой балбатнёй ён перашкаджаў мне ўглыбіцца ў кнігу.