Трывожнае шчасце, частка 4
Вось і вароты. Яны прыадчынены. Пятро прытуліўся плячом да шулы, стаіў дыханне, прыслухаўся. Ціха. Добра, што вароты адчынены — не будуць рыпець. Ён праціснуўся ў шчыліну. Выглянуў з-за хлява.Каля ганка ўмываўся мужчына. Схілены, стаяў спіной да Пятра. Перад ім на ўслончыку вядро, ён зачэрпнуў з яго конаўкай, сам сабе ўзліў на рукі, пляснуў прыгаршчамі ў твар, фыркнуў. Але постаць, рукі нестарога чалавека. Гэта не Сашын бацька. Брат?..Чалавек, мабыць, адчуў чужы позірк і хутка павярнуўся, неяк нязграбна пераступіўшы нагамі. Позіркі іх сустрэліся. I... Пятроадразу, у адзін міг, пазнаў яго. Можа, ён і не пазнаў бы так хутка, каб не думаў пра гэтага чалавека. А то вось ужо колькі месяцаў Лялькевіч даволі часта з"яўляўся перад яго вачамі, у яго ўяўленні, Пятро думаў пра яго і ў зямлянцы пад Мурманскам, і на пасту пад Кандалакшей, і ў шпіталі... ТольКі апошнія суткі не ўспомніў ні разу, калі даведаўся ад Ані, што Саша — дома, чамусьці адразу ўпэўніўся, што Лялькевіч ніяк не можа быць разам з ёю, нават блізка ад яе. Не можа... Не, ён вельмі блізка! Вось ён! Значыцца, недарэмныя былі душэўныя пакуты. Не падманвала прадчуванне. Страшэнная здрада чакала яго тут, куды ён так імкнуўся! Злосць, лютая злосць асляпіла, затуманіла розум.У адзін скачок апынуўся ён каля Лялькевіча. Левай рукой схапіў загрудкі, скамячыўшы майку так, што ў таго агаліўся падцягнуты жывот.— Прысмактаўся, сукін сын?! Вайну выкарыстаў? — I, не даўшы Лялькевічу раскрыць рот, па-баксёрску (так вучыў Кастусь, які дамагаўся, каб разведчыкі ўсё ўмелі) ударыў па мокрай пераносіцы, адначасова моцна тхнуўшы ў грудзі.Лялькевіч паляцеў цераз ганак, загр^тмеўш^і дзеравяшкай, якой Пятро не ўбачыў.Упэўнены, што зрабіў усё, што належыць у такім выпадку і што больш яму тут няма чаго рабіць, Пятро кінуўся назад на гарод і далей у лес, які мог захаваць ад любой навалы і якому можна выплакаць сваю вялікую крыўду.Саша пачула грукат, выйшла з хаты паглядзець, што здарылася, убачыла Уладзіміра Іванавіча на зямлі і... пырснула смехам: напярэдадні прайшоў дождж, каля ганка стаяла брудная калюжа, і камісар сядзеў пасярод яе. Але калі ўбачыла, што з-пад далоні, якой ён заціскаў нос, цячэ кроў, то спалохалася і занепакоілася. Прысела побач, памагаючы падняцца.— Што з вамі?..— Але схамянулася і спытала гучна:— Што з табой, Пеця? Хто цябе?— Хто?— Ён абхапіў яе левай рукой за плячо, абапіраючыся, каб падняцца.— Хто?!— Саша азірнулася.— Шкога ж няма. Чаму ты ўпаў? Галава закружылася? Я казала: не трэба касіць без шапкі... Такое сонца...Стаўшы на ногі, ён не адымаў рукі ад яе пляча. Ніколі яны не стаялі так блізка адно да аднаго. Вось яна — каханая, слаўная, клапатлівая. Проста з вядра чэрпае прыгаршчамі ваду, каб абмыць яму твар, як малому, як сыну, якому разбілі нос. Нямнога трэба: змаўчаць, калі ніхто больш не бачыў, сказаць, што сапраўды закрўжыласягалава і ен упаў сам, стукнуўся аб ганак, і можна быць упэўненым, што той, сапраўдны Пятро, ніколі ўжо не вернецца сюды, і тады можна спадзявацца, чакаць... Ледзь бліснула такая думка, і ён увесь скалануўся, пачырванеў. Якая подласць! Не сказаць пра таго, хто ёй найдаражэйшы? Схлусіць гэтым даверлівым, шчырым вачам? Ды ён пасля ўзненавідзіць самога сябе, страціць маральнае права быць камуністам, партызанам, камісарам. Ён ужо зрабіў... робіць злачынства, што так доўга маўчыць. Трэба затрымаць, вярнуць яго! Вярнуць як мага хутчэй!