Трывожнае шчасце, частка 4
Не сціхае і боль за Сеню. I злосць на Кідалу. Праўда, тыдзень назад я атрымаў пісьмо ад Астахава. Ён піша, што Сцяпан Кідала за смерць Пясоцкага разжалаваны да старшага сяржанта і накіраваны на трэцюю батарэю камандзірам аддзялення разведкі. Малайчына Купанаў! Ёсць, значыцца, на свеце справядлівасць! Невялікая кара, але ўсё-такі няхай адчуе, што не адзін я лічу яго вінаватым у смерці чалавека. Разам з крупінай задавальнення пісьмо прынесла смутак. Тры словы: «Дзянькі ў нас гарачыя» — разанулі па сэрцы, якое сцякае крывёю і так. Я разумеў, што значыць «дзянькі гарачыя»: лятаюць фашысты, ідуць баі. Яшчэ больш горача там, дзе нашы, маетаварышы па зброі, мае равеснікі, землякі, гоняць ворага ад Масквы і, можа, неўзабаве ступяць на беларускую зямлю — не так ужо далека. Усюды горача. Адзін я тут прахалоджваюся са старымі дзядзькамі. Жару аленіну, смачна прыгатаваную Сушылавым, і ўглядаюся ў пустое неба: нават самалёты тут пралятаюць рэдка. Асабліва чамусьці цяжка ў ціхія бязветраныя дні. Снежная цішыня глушыць, цісне; хочацца завыць па-воўчы.Відаць, Купанаў ведаў, як пакараць мяне. Але я павінен вырвацца адгэтуль!Дзён колькі назад пазванілі з «Елкі», што да нас гірыедзе «дваццаць першы» — маёр Жураўлёў.Пачалі раіцца, як сустрэць камандзіра. Сушылаў адразу прапанаваў сустрэць як належыць — не скупіцца. Дзядзька Алампі выказаў апаску (стары ўсяго баіцца), каб залішняя гасціннасць часам не пашкодзіла нам: пабачыць маёр, як мы жывём — і мяса, і рыба! — ды возьме і абрэжа нам паёк, які атрымліваем у батальёне.— Вось жа кулак! — засмяяўся Чуб.— Бачыў ты, камандзір, кулака? Дзядзька Аламгіі! Ды ты гасцей прымаў калінебудзь? Ці ў вас, вяткаўскіх, гэта не заведзена?— Я сына жаніў,— пакрыўдзіўся стары.— Усё сяло на вяселлі гуляла. Але ж цяпер табе не вяселле. Вайна.Сушылаў задумаўся.— Аленіну, я думаю, таварыш камандзір, не трэба выстаўляць. Невядома, як маёр паставіцца да браканьерства нашага. Але прыняць трэба па-людску. Не раскашуюць нашы афіцэры — бываю, бачыў. Я курапатку падстрэлю і рыбы налаўлю.Рэшткі аленняй тушы мы схавалі ў снезе, далей ад паста, каб яна не трапіла на вочы начальству.Я пайшоў на паўстанак сустрэць камбата. Калі ішлі назад, то ўбачыў, што Жураўлёў слабы і хворы чалавек. Пятнаццаць кіламетраў дарогі на лыжах па лесе і сопках забралі ў яго апошнія сілы. Ён бадзёрыўся, жартаваў, стараўся не адстаць ад нас (ішоў таксама баец, які прыехаў з ім), але я бачыў, як цяжка яму, і часцей, чым мне трэба было, спыняўся адпачываць.Да нашага прыходу Сушылаў прыгатаваў царскі абед. Між іншым, каб не есці з кацялкоў, ён яшчэ раней выразаў цудоўныя драўляныя талеркі з бярозы. Калі мы зайшлі ў нашу будыніну, увесь гэты посуд, напоўнены халоднай закуссю, стаяў на стале. Ад смажаніны, што падагравалася на печцы, ішоў такі апетытны пах, што вельмі проста ў галоднага чалавека магла закружыцца галава. Маёр спыніўся каля дзвярэй, заплюшчыў вочы і, здалося мне, пахіснуўся.— Што гэта? — няўпэўненым голасам спытаў ён.— Чым багаты, тым рады, таварыш маёр! — бадзёра прывітаўся «наш кармілец».— Радавы Сушылаў — паляўнічы і рыбалоў. Ну, вось курапатка, рыба...— тлумачыў я, крыху баючыся, што маеру можа не спадабацца такая раскоша.Жураўлёў стомлена апусціўся на нары.— Спалохалі вы мяне. Думаў: зноў галюцынацыя. У мяне ў блакадзе часта было: чую пах найлепшых страў, якія еў да вайны, бачу іх...