Трывожнае шчасце, частка 4
Платон Чуб усяго толькі гадоў на дзесяць старэйшы за мяне. Ён кубанскі казак, ганарыцца сваім казацкім званнем і дужа перажывае, што з-за нейкай хваробы не мог трапіць у кавалерыю, па гэтай прычыне яго ў свой час і ў армію не ўзялі, але што за хвароба — сам не ведае ці, можа, хітруе, не прызнаецца. Чалавек ён не без хітрыкаў і дзівацтваў, але ўвогуле шчыры, па-сялянску прастадушны, чуллівы, паэт у душы. Крыху гультаяваты, наровіць, каб хто іншы за яго зрабіў. На дзяжурства збіраецца паўгадзіны і за паўгадзіны будзіць свайго зменшчыка — усяляк выгадвае, каб менш стаяць на марозе, асабліва ўначы. Сушылаў усё яму даруе, любую іншую работу можа выканаць за яго, а за гэта лаецца — мацюкаецца немнага-слоўна, але з такім гневам, што робіцца боязна. Я перамяніў змену, каб Чуб будзіў мяне, ён хітры і крыху падхалім, камандзіра не будзіць на паўгадзіны раней, хоць ніколі не перастаіць і лішняе, як дзядзька Алампі.Чуб любіць спяваць. Сядзіць ці стаіць недзе, раптам заплюшчыць вочы, кіўнецца з боку ў бок, быццам задрамаў, і заводзіць па-жаночы працяглую песню:Ты взойди, ты взойди, красное солнышко,Над горою взойди, над высокою,Над ущельями взойди, над глубокими,Над лесами взойди, над дремучими... Песня ніякага дачынення да Кубані не мае. Але, глядзіш, па шчацэ казака коціцца сляза. Трасане галавой, і пайшло лірычнае адступленне:— Эх, камандзір, браточкі мае, не бачылі вы Кубані! А не бачылі — дык маўчыце. Не ведаеце вы сапраўднага хараства. Эх, Кубань, Кубань, родная старонка! Як у песні пяецца. Якія прасторы, каб вы ведалі! Бывала, устанеш раніцой, выйдзеш з курэня... Дзесьці на краі свету сонца ўсходзіць. Божачка мой! Якое сонца! Хіба тут такое сонца? Ніколі вы такога сонца не бачылі. Глядзіш на яго, адарвацца не можаш, пакуль вочы не аслепіш. А потым нап"ешся цёплага сырадою, проста з гладыша, ускочыш на каня — і ў стэп (Чуб хваліўся, што ён адзін час быў брыгадзірам у калгасе). Едзеш па стэпе, па вузкай дарожцы. Раса блішчыць... А з усіх бакоў пшаніца. Во якая пшаніца! Мора цэлае, і няма яму ні канца ні краю. А Божачка мой! Хіба вы бачылі такую пшаніцу! Што ў вас можа расці? А ў нас жа на Кубань".. На баштан заедзеш — кавуны во якія ляжаць, як тое сонца, калі ўсходзіць. Паласнеш па ім нажом — сок пад самае неба пырскае... Ясі, і есці хочацца.Старыя слухаюць яго ўважліва; ніхто з іх на поўдні небыу, а Самародаў ніколі ў вочы не бачыў такога дзіва, як кавун.— Вось бы дзецям гэтага кавуна,— уздыхае ён, мабыць, незадаволены такой несправядлівасцю. Яго дзеці ў жыцці не каштавалі гэтага дзівоснага кавуна, а такі «здаровы кабан», як Чуб, могесці колькі хацеў. Яблыкамі ў дзяўчат шпурляу, як ён расказваў аднойчы. Не мае чалавек павагі да дабра, якое патрэбна дзецям.— А то наробішся ў жніво,— раптам ад кавуноў ці яблык пераходзіць зусім на іншае Чуб, увесь аддаючыся дарагім успамінам,— так, браткі, наробішся, костачкі трашчаць...— Не вельмі ты кідкі да работы,— сумняваецца Сушылаў. Чуб абураецца:— Я? Ды што ты разумеет, хоць і стары ты чалавек? Халодная твая душа! Я, можа, першы ўдарнік у кал гаее быў. А ты... Ты ж пшаніцы ніколі не бачыў, не ведаеш, як яна расце... Табе б толькі звяроў страляць! А каб ты ведаў, што такое касьба ды малацьба, то не гаварыў бы так... Там, брат, у любога душа заспявае... Ты ўяві сабе...I зноў пачынае распісваць кубанскія стэпы, уборку пшаніцы, ночы на палявым стане, ды так, што сапраўды заслухаешся. Але гэта не ўпершыню ўжо, і я кажу яму: