Трывожнае шчасце, частка 4
— Мне многія хацелі рот заткнуць — не заткнулі, як бачыш... А як я цябе магу назваць, калі ты самы сапраўдны дурань? Скажы дзякуй за гэта...Пятро ўсміхнуўся:— Вясёлы ты, дзед.— Ты ведаеш, як гэта называецца? — стукнуў ён вяслом аб борт.— Душагубка. Ты вось трымаеш сваю цацку, а я вось так.— Човен моцна хістануўся.— Ну, ну!— Гэта я цябе папярэдзіў, дык ты паспеў нукнуць... А каб я адразу... Пікнуць не паспеў бы. Пайшоў бы твой пісталет на дно, а ўслед і сам. Я вяслом па галаве, каб доўга не боўтаўся... Я, брат, і ратаваць умею, і тапіць, каго трэба...Пятро адчуў, як пахаладзела патыліца. Ён зразумеў, што ў барацьбе пасярод ракі, каб такая барацьба ўзнікла, ён бездапаможны з усей зброяй перад гэтым сівым, ускудлачаным, нядужым на выгляд старым.Але разам з тым з"явіліся павага да яго і давер. Не, не дзесяць марак патрэбны былі старому, а нешта іншае, магчыма, нават пароль. Сваіх адносін да «новага парадку» стары не выказваў ніводным словам, але Пятро чамусьці адчуў у ім надзейнага чалавека і сунуў пісталет у кішэню.— Не будзем сварыцца. Мы ж старыя знаёмыя. Лепш скажы: ты часам не адтуль? — кіўнуў ён у бок мястэчка, якога адгэтуль, з ракі, за выступам берага, не было відаць: стары ведаў, дзе пераплываць далей ад лішніх вачэй. Пятро пазней зразумеў гэта.— З таго. А што?— У вас там урач працавала, Марыя Сяргееўна Пясоцкая. Лодачнік пільна паглядзеў яму ў твар і ўдакладніў:— Марыя Сяргееўна Куцека, гэта муж у яе быў Пясоцкі. Ага, працавала. I цяпер працуе.— Працуе? Дзе?— У бальніцы. Дзе ж яшчэ! Пры любой уладзе людзі хварэюць,— па-філасофску разважліва сказаў ён і, крыху памаўчаўшы, спытаў: — А ты адкуль ведаеш нашу доктарку?— Лячыўся ў яе,— схлусіў Пятро, каб не паглыбляцца ў лішнія тлумачэнні.— А-а.Човен уткнуўся носам у пясчаны бераг якраз супраць глыбокага рова. Такія равы ў высокіх берагах вымываюць вясновыя воды, шукаючы найкарацейшы шлях у Дняпро. Каля самай ракі яны глыбокія і шырокія, далей у поле мялеюць, звужаюцца і разгаліноўваюцца, як дрэва. Там, дзе ёсць крыніцы, раўчакі жывуць усё лета, але большасць улетку сухія.Пятро зразумеў, што стары знарок прывёз яго да гэтага рова, каб зрабіць больш бяспечным яго далейшы шлях на палявым правабярэжжы. У грудзях калыхнулася цёплая хваля ўдзячнасці.«Вось ён які, гэты дзед,— мудры, хітры, асцярожны».Пятро ступіў на чыста вымыты пясок і прытрымаў човен, бостары ўжо ўпёрся вяслом у дно, каб адпіхнуцца.— Дзякую, дзядуля. Не крыўдуй, што я так...— Бог з табой,— адказаў той, сумна схілўшы галаву.— Будзь здаровы.— Будзь здаровы і ты, сынок.А калі Пятро адышоў, стары раптам ціха паклікаў:— Слухай, хлопец! Ты да доктаркі? Будзь асцярожны. У школе немцы.Пятро павярнуўся, кіўнуў галавой: разумею.— Дзякую.Ён помніў, што школа недалёка ад бальніцы, цераз вуліцу.Упэўненасць старога, што ён прабіраецца ў мястэчка, навяла на думку — наведаць Сеневу маці. Але, ён павінен зайсці да яе! Абавязкова. Гэтага патрабуе памяць Сені, іх дружба. Пятро спыніўся ў задуме на дне бы лога ручая, на белым утаптаным пяску. Паабапал на схілах рова раслі каліна, шыпшына, яшчэ нейкія густыя і калючыя кусты. Убачыўшы на пяску свае сляды, партызан збочыў, прадзіраючыся праз кусты, падняўся па схіле ўгору, агледзеў поле, пустое і маўклівае, і лёг у кустах над абрывам.Заходзіла сонца. Рака была ўжо ў цені крутога берага. На верхавінах лугавых траў гарэлі апошнія праменні. Уніз па цячэнню адзінока плыў човен. Недзе далека рыкала карова. Лёгкі вецер прынёс пах пераспелай збажыны. Закружылася галава. Трохдзённыя пераходы кіламетраў па пяцьдзесят, бяссонне, перажыванні гэтага дня моцна знясілілі.