Трывожнае шчасце, частка 4

Ды тая сіла, што спачатку штурхала, пачала раптам цягнуць— Будзем гаварыць па-нямецку! Мілыя дзяўчаты! (ням.)— Прапаную тост... (ням.)назад, як бы жадаючы паваліць на спіну. Ён павярнуўся з намерам адбіцца, ударыць нябачнага ворага пісталетам, стрэліць яму ў твар. Але перад вачамі шуганула чырвона-зялёна-жоўтае полымя, быццам паўночнае ззянне сарвалася з недасяжнай вышыні і падае проста на яго. Ён адхіснуўся, закрыўшы твар рукамі...На досвітку Лялькевіч дабраўся да лагера. На ўзлеску яго спынілі вартавыя. Ужо тады, калі ён, стомлена кульгаючы, пачаў па-камандзірску трывожыцца: «Няўжо спяць? А можа, зняліся?» — з маладога дуба сыпанулі буйныя кроплі расы, і ледзь не на галаву яму зваліўся чалавек. Прыставіў ствол вінтоўкі да грудзей.— Хвіліначку, шаноўны пан, ёсць размова. Хлопец быў незнаемы.«Папаўняецца атрад»,— задаволена падумаў Лялькевіч. У вачах вартавога скакалі гарэзлівыя чорцікі — ад прадчування цікавай размовы з «варожым агентам».— У такі ранні час добрыя людзі спяць, шаноўны... Лялькевіч усміхнуўся. Вартавы нахмурыўся, намерваючыся, мабыць, праявіць усю сваю суровасць. Але яму перашкодзілі — голас ззаду загадаў:— Апусці вінтоўку! Свой.Лялькевіч павярнуўся і ўбачыў аднаго з ветэранаў, з тых партызан, якія прыйшлі ў лес разам з ім, у самым пачатку вайны.— Добрай раніцы, таварыш камісар.— Здароў быў, Карней Пятровіч.— Уладзімір Іванавіч узрадавана паціснуў партызану руку.— Дзед дома?— Дома.Мал ад ы вартавы збочыў, стаў каля дуба, прыставіўшы вінтоўку да нагі. Ён не ведаў гэтага кульгавага чалавека. Але калі той ідзе проста да Дзеда і «старыя» называюць яго камісарам, значыцца, не абы-хто.— З горада,— сказаў Карней, кўнуўшы на навічка, калі адышліся крыху.«Наша папаўненне»,— падумаў Лялькевіч, азірнуўшыся, каб запомніць твар чалавека, які апынуўся тут дзякуючы рабоце, якую ён вёў са сваімі памочнікамі.Яму хацелася прыйсці непрыкметна, каб нікога не будзіць. Прымасціцца дзе-небудзь на возе ці ў пустым будане, адпачыць, бо моцна ныла натруджаная за немалую дарогу нага. Але і ў такую рань у лагеры спалі не ўсе. Толькі што вярнулася з начнога паходу групаразведчыкаў. Гэтыя «партызанскія гвардзейцы» не толькі яго былыя падначаленыя, але і асабістыя сябры. Убачылі (ад іх не схаваешся), загарланілі на ўвесь лес:— Камісар!— Валодзя!— Уладзімір Іванавіч!Адразу абвілі вянком рук. Ціскалі, ляпалі па плячах.— У госці ці назаўсёды?— Цішэй вы! Пабудзіце людзей!— Людзі? Якія гэта людзі! Соні! Даволі ім пухнуць! Рады, што камары адышлі... Крук — во якую морду наспаў.— Яго з пушкі не разбудзіш.— Слухай! Плюнь ты на сваю кульцяпу! Давай назад у атрад! Мы табе тачанку зробім! З кулямётам!— Ён там да такой маладзіцы прыліп!..— Ого! Маладзіца — фельчарыца!..— Ажаніўся?— Адкарміла яна цябе... Хутка пуза адрасце.Як і дзе ён лячыўся, чаму затрымаўся, пра тое ведалі нямногія ў атрадзе. Але гэтыя чэрці, разведчыкі, усё пранюхаюць. А галоўнае — шмат што могуць вытлумачыць па-свойму. Таму Лялькевіча крыху занепакоілі асобныя рэплікі і жарты.— Але ж і майстры вы языкамі мянташыць! Вам бы не ў разведцы быць, а ў эстрадзе,— сказаў ён як бы жартам, але і з папрокам,— не балбачыце лішняе.— О , камісар! Ты забыўся, што такое разведчык. Гэта ж найлепшы акцёр!..— Уладзімір Іванавіч сам добры акцёр!У цэнтры лагера з зямлі вылезла галава Чарнамора — такая ж казачная барадзішча, толькі шлема не хапала. Здавалася, дзьмухне зараз — і ўзнімецца віхура. Але галава крыкнула звычайным чалавечым голасам: