Трывожнае шчасце, частка 4

«А я ішоў, як гаспадар... »Скаланула думка: «Як гаспадар... Дык чаму ж тады ты кінуўся ўцякаць? Не пачакаў хвіліны, не паклікаў Сашу?.. Няхай бы глянула ў вочы»,— сказаў як бы хто іншы, той, з кім ён часта гутарыў, раіўся, спрачаўся, другі Пятро Шапятовіч. Ажно кінула ў пот, калі адказаў: «Спалохаўся. Пабаяўся, што Лялькевіч закрычыць, узніме на ногі паліцыю... »Паспрабаваў апраўдацца:«Не таму, што пабаяўся... Проста не хацеў яе бачыць, не хацеў ніякіх тлумачэнняў... Навошта? Каб зрабілася яшчэ больш балюча? Я не немцаў баюся, не паліцаяў, самога сябе баюся, душэўных пакут... »Аднак адчуваў, што крывіць душой.«Але ты кінуўся, як заяц... Як баязлівец... » Гэта вельмі пакрыўдзіла. Магчыма, у пачатку вайны ён сапраўды баяўся смерці, але потым ніхто не мог, не меў права кінуць яму такога папроку. А тым больш цяпер, калі ён стаў партызанскім разведчыкам! I ён давядзе сабе і ўсім, што не баязлівец!Зараз жа пойдзе назад і пагаворыць з імі!Апанавала неразумная, адчайная адвага. Ен падскочыу з зямлі і рушы ў да вёскі. Але не патрапіў на тое ж месца перад выганам, да хаты Траянавых, а выйшаў з другога боку, з сухога балотца, з альховых кустоў, паміж якімі чарнелі свежыя сцежкі, пратаптаныястаткам.Гэтыя сцежкі неяк адразу ўтаймавалі Пятра. «Кароў многа,— падумаў ён,— значыцца, мірна жывуць, не «соляць» немцам, раз тыя кароў не чапаюць. Яўна ёсць паліцэйскі гарнізон са сваіх бобікаў».Ды і вёска ўжо ўся прачнулася: па вуліцы ходзяць людзі. У такі ранні час незнаёмага адразу засякуць. Пятро зноў адступіў у глыб лесу, зноў забраўся ў гушчар і паваліўся на мох. Трэба ісці! — загадаў сабе і... не падначальваўся. Там чакалі сябры. А тут — Саша... Як пайсці, не глянуушы ей у вочы? А як глянуць?.. Зноў — думкі, планы... Ды перамагла стомленасць, дзве бяссонныя ночы. Пятро заснуў.Прачнуўся спалоханы: мог жа нехта неўзнарок наскочыць на яго. Але сон неяк хораша заспакоіў, надаў разважлівасці, удумлівасці. Хацелася есці, ужо суткі, акрамя позняй чарнікі, нічога не еў.Спаў, відаць, гадзіны тры, бо сонца ўжо ўзнялося высока.Разважыў: «У такі час вёска пусцее. Адны дзеці ды старый. Пайду. Папрашу есці ў якой-небудзь бабулі. I, між шшым, спытаю Сашу. Скажу, ш то некалі да вайны разам вучыліся. А там, можа, удасца паслаць якога хлапчука, каб паклікаў Сашу ў лес. Чаго мне баяцца з такой зброяй?»З узлесся аблюбаваў хату, трэцюю з краю і чамусьці самую заможную на выгляд.Зайшоў з вуліцы, не хаваючыся. У двары сустрэла маладая гаспадыня, якая расстаўляла для сушкі тоўстыя снапы проса. I тады Пятро трохі спалохаўся: залішне заможная хата для такога часу — фіранкі на вокнах, у хляве вішчаць парасяты, на гонтавым даху грэюцца на сонцы пузатыя жоўтыя гарбузы і апетытныя чырвоныя памідоры.Але адступаць не было як.Не папрасіў, а патрабаваў, каб далі паесці. Маладзіца не спалохалася і не пачала, як гэта звычайна рабілі ў той час, калі не ведалі, што за чалавек, адмаўляць, скардзіцца, што ў хаце кавалка хлеба няма. Толькі ўхмыльнулася неяк дзіўна, сарамліва закрыла сакавітыя вусны ражком вылінялай хусткі і запрасіла ў хату. Зняла адзін настольнік, заслала другі, з грубейшага палатна, адразу паклала вялікую буханку свежага хлеба, ад духмянасці якога ў Пятра закружылася галава. Ён адразу прагна адламаў вялікі акраец. Жанчына зноў ухмыльнулася:— Я вам малака халоднага са склепа прынясу. I яек на седале пагляджу. Кудахталі сёння.