Трывожнае шчасце, частка 4

Так здалося Пятру, і ён ажно закалаціўся ўвесь. У вялікім класным пакоі (можа, у тым, дзе вучыўся Сеня!) танцавалі фашысты. Дык хіба можа ён, партызан, прайсці міма? Хіба можа прыйсці да маці з адным сумным паведамленнем аб смерці сына? З гранатай у кішэні, ён не мае права паглядзець, як весяляцца ворагі, і пайсці далей. Калі ўжо рызыкаваць, дык толькі так, каб адпомсціць за Сеню, за сябе, за Сашу — за ўсё тое светлае, што страчана і растаптана. А калі ён, можа так здарыцца, не прыйдзе да маці Сені — няхай янадару е.Пятро павярнуўся назад, у поле. Адышоў паволі, потым, нахіліўшыся, пабег. Перабег дарогу і па-за гародамі (за школай было некалькі хат) падкраўся да прысад маладых таполяў, лісце на якіх і ў гэтую ціхую бязветраную ноч спалохана трапятала.Школьная агароджа была некранутая, не тое, што бальнічная, і нават умацаваная: зверху абнесена калючым дротам.Безумоўна, можна пералезці і цераз дрот, але Пятро пабаяўся, што на ім зроблена сігналізацыя, і папоўз уздоўж агароджы, шукаючы якой-небудзь шчыліны.«Умацаваліся, сволачы!»У адным месцы, у лагчынцы, штыкецшы былі крыху падняты ад зямлі. Пятро падкапаў рукамі і пралез.У школьным садзе, праз які ён прабіраўся, стаяў густы водар спелых яблык. У галоднага хлопца ажно пацякла сліна. Нясцерпна захацелася падняцца і сарваць хоць адзін яблык.Але ён перамог такую спакусу.Вось і будынак школы, нізкі і доўгі. Над дахам узнімаюцца ў зорнае неба чорныя пікі таполяў.Пятро прыслухаўся. Знадворку ціха. I ў школе сціхла музыка.«Ці не разыходзяцца?» — падумаў ён з трывогай. Трымаючы ў левай руцэ пісталет, у правай гранату, ён шпарка прабег апошнія метры. Прытуліўся да цёплай сцяны, ад якой пахла нагрэтай смалой.Не , яны не разыходзяцца. Яны рагочуць.«Няхай парагочуць яшчэ хвіліну. Многім з іх больш не прыйдзецца рагатаць на гэтым свеце».Не адрываючыся ад сцяны, ён асцярожна пасунуўся ўздоўж яе да вугла.Шырокая палоса святла лягла на дарожку, пасыпаную жоўтым пяском, на акуратна падстрыжаны куст бэзу, на калітку... Пятро ўбачыў усё гэта ў адзін міг, асабліва кальку: адразу адзначыў, што над ёй няма калючага дроту. А яшчэ ўбачыў, якое дзіўнае ў святле лісце таполяў — не зяленае, а срэбна-алюмініевае, як луска рыбы.Абышоўшы ганак, ён апынуўся каля адчыненага акна, зазірнуў у пакой. Яны сядзелі за сталом, падымаючы чаркі. Пятро палічыў: шэсць афіцэраў і дзве дзяўчыны. Адна залівалася п"яным смехам, другая з гуллівай сур"ёзнасцю гаварыла свайму суседу, ківаючы пальцам:— Я вас пакараю, Ота. Колькі разоў я вам паўтарала: паруску трэба казаць не «девки», а «девушки»... Вам недаравальна! Вы не Густаў, які ні бэ, ні мэ, ні кукарэку...Пятра перасмыкнула ад гэтых слоў. «Шкуры прадажныя, а не «девушки»!»— Гэта ты, Генрых? — пачуў Пятро ззаду ціхі голас.Ён не ўздрыгнуў, не кінуўся ўцякаць. Спакойна ўзняў рукі над галавой, вырваў чаку і па-жаночаму, з-за левага пляча, шыбнуў гранату ў пакой, на стол. Тады толькі адскочыў у день пад таполі.Выбух пагасіў святло. Пятро кінуўся да каліткі, модна піхнуў яе, яна з трэскам адчынілася. Ён выскачыў на вуліцу і пабег у поле. Але крокаў праз колькі спатыкнуўся. Падумаў: «Няўжо я так стаміўся?»Падхапіўся. Але хутка зноў спатыкнуўся, быццам невядомая сіла штурхала ў спіну. Адчуў усяродку гарачыню.«Ранены? Чым? Калі?»Відаць, стрэл вартавога прагучаў адначасова з выбухам, а таму ё н не пачуў яго. Чамусьці прыйшла думка, што ратунак не ў полі, куды ён бяжыць, а там, за Дняпром. Сабраўшы апошнія сілы, ён кінуўся туды праз бальнічны двор. На момант з"явілася адчуванне надзвычайнай лёгкасці. Здавалася, што ён не бяжыць, а ляціць і можа вось так, скочыўшы з абрыву, пераляцець Дняпро. Хутчэй бы толькі абрыў! Хутчэй!