Трывожнае шчасце, частка 4
— Дажора! Што за кірмаш у цябе там?— Дзе д.Разведчыкі па адным пачалі знікаць. Толькі камандзір іх — Генка Дажора, высокі, хударлявы, з валасамі-лёнам і дзявочым тварам, да якога брытва дакраналася раз у тыдзень,— застаўся побач з Лялькевічам.— Не спіцца Дзеду.— Ад такога шуму ўвесь лагер мог падняцца.Дзед — камандзір атрада Макар Піліпенка — убачыў Лялькевічаі адразу вырас у поўны рост — выскачыў, як той асілак з бутэлькі. На асілка, праўда, ён быў мала падобны, але бараду меў па пояс. Босы, у адным армейскім галіфэ і бруднаватай майцы, ён пайшоў насустрач Лялькевічу, шырока расставіўшы рукі. Абняў шчыра, заказытаўшы вуха і шыю барадой.— Валодзя, друг! — і ўстрывожаным шэптам спытаў: — Што здарылася?— Але ж і памяло ты адрасціў,— пажартаваў у адказ Лялькевіч. Піліпенка хутчэй цягнуў яго ў зямлянку. Барадаты камандзір,якога звалі Дзедам не толькі партызаны, але і навакольнае насельніцтва і немцы, у сапраўднасці быў зусім малады чалавек, аднагодак Лялькевіча. Яны многа год ведалі адзін аднаго — Піліпенка працаваў прапагандыстам райкома партыі. Пасябравалі ў атрадзе самааховы, калі лавілі нямецкіх парашутыстаў. Камандзірам атрада быў начальнік райміліцыі, яны абодва — яго намеснікамі. Калі пры набліжэнні немцаў райком даў загад — стварыць з лепшых людзей ядро партызанскага атрада, начальнік міліцыі «адлучыўся па службовых справах». Лялькевіч і Піліпенка з дзесяткам надзейных хлопцаў, камуністаў і камсамольцаў, перабраліся з правага берага Дняпра ў лясное міжрэчча. Праз нейкія два месяцы іх атрад стаў самым буйным у гэтым раёне.З самага пачатку яны мелі сувязь з сваім сакратаром райкома, які ўзначальваў другі атрад у паўночнай частцы раёна, на правабярэжжы. Пазней ім было даручана звязацца з Гомельскім падпольным гаркомам і з атрадамі, якія дзейнічалі ў паўднёвых лясах Гомельшчыны.Здавалася б, па логіцы належала матэматыку Лялькевічу стаць камандзірам, а прапагандысту Піліпенку — камісарам. Але атрымалася наадварот. З першых жа дзён і Лялькевіч і ўсе астатнія ўбачылі, што Макар народжаны, каб камандаваць, арганізоўваць і весці людзей у бой. А Уладзіміру Іванавічу больш падыходзіла роля палітычнага настаўніка, выхавацеля.Шчырая ў іх была дружба, сапраўдная, такая, што яднае на ўсё жыццё. Таму Піліпенка вельмі ўзрадаваўся, убачыўшы сябра, але адначасова і ўстрывожыўся: Лялькевіч сам у атрад прыходзіў рэдка.— Макар, скажы, ты хоцьфотаздымак сваёй брыгады зрабіў? Гэта ж, ведаеш, паказаць некалі! Во быў дзед... у дваццаць шэсць гадоў... У цябе і ў сто такой барады не будзе...— Ты маёй барады не чапай.Упэўнены, што выключныя абставіны прывялі Лялькевіча ў атрад, камандзір зачыніў дзверы, каб той хутчэй пачаў расказваць.Праз маленькую адзіную шыбку цадзілася скупое ранішняе святло.— Навошта ты зачыніў? Дыхаць няма чым.— Лялькевіч піхнуў цяжкія, як у склепе, дзверы рукой.— Палюбіў ты прастору. Не цягні ката за хвост. Не люблю... Сапраўды нічога не здарылася ці ты прыкідваешся?..— Далібог, нічога... асаблівага... для ўсіх нас... Хіба для лёсу двух-трох чалавек...Лялькевіч з цікавасцю агледзеў зямлянку. Вось дзе з Піліпенкі вылез прапагандыст, арганізатар раённага музея! Зямлянка, што выстаўка народнага мастацтва. Ад столі да падлогі ўся завешаная саматканымі дыванамі, дарожкамі, пасцілкамі, ручнікамі, настольнікамі з беларускім і ўкраінскім арнаментамі. Нават навалачкі на падушках вышываныя, як у багатых нявест.