Трывожнае шчасце, частка 4
Лялькевіч ведаў: Макар жартуе ад паўнаты пачуццяў, шчыра і проста. А Капыткоў нахмурыўся: відаць, яму здалося, што той намякае на яго колішнюю прэтэнзію на камандзірства.— Аднак чаму ты дагэтуль маўчыш?— Думаю аб сапраўдных і несапраўдных,— сумна ўсміхнуўсяУладзімір Іванавіч.— З"явіўся сапраўдны Шапятовіч...Піліпенка свіснуў. Камісар папярхнуўся пахучым дымам і закашляўся зноў.— А казаў, нічога асаблівага. Адкуль?..— Не ведаю. З"явіўся ўчора на досвітку. Я ўмываўся...— Рана ўстаеш.— Убачыў мяне. Пазнаў.— Лялькевіч растлумачыў Капыткову: — Мы сустракаліся там, у Заполлі, калі ён прыязджаў да Сашы. I тады ён са мной быў не вельмі ветлівы...— Відаць, меў падставы.— Не блазнуй, Макар. А цяпер... можна зразумець, што ён падумаў... Размова была кароткая... «Прысмактаўся, кажа, сукін сын?» I ўсё... Калі не лічыць невялічкага фізічнага дзеяння, ад якога — бачыш? — якія ў мяне нос і губа...— Ды ну? Во чорт! А я думаў, адкарміўся так...— Больш ніхто яго не ўбачыў. Сігануў на гарод і як скрозь зямлю праваліўся... Я не мог не сказаць Сашы. Яна паўдня яго па лесе шукала. Я паабяцаў ёй знайсці... Дапамажыце, таварышы...Капыткоў хмыкнуў:— Рамантыка. Дзе ты яго знойдзеш!Лялькевіча абурыла гэтае хмыкание і гэтае недарэчнае слова. «Пры чым тут рамантыка? Пры чым?»— памкнуўся ён спытаць па-мужчынску, але рука сябра лягла на плячо і прыціснула да ложка. Вось за гэта абодва яны недалюблівалі сталага і ваеннаадукаванага батальённага камісара. Лялькевічу здавалася, што за ўзнёслымі словамі аб народзе і аб сваёй любві да яго, вялікага і мудрага народа, камісар часам не заўважаў людзей у іх штодзённай чалавечай сутнасці.Перажыванні, пачуцці, асаблівасці таго ці іншага байца, камандзіра цікавілі яго толькі з адной мэтай — як іх можна выкарыстаць для выхавання ўсяго палка, атрада, для выхавання народа. Усё іншае — рамантыка. Слова гэтае ад яго чулі не ўпершыню.— Не, дарагі Сяргей Мікалаевіч, гэта не рамантыка,— сказаў Лялькевіч знешне спакойна, але з націскам, праз сціснутыя зубы.— Калі жанчына рызыкавала не толькі сваім жыццём...— Увесь народ рызыкуе жыццём...— ...не толькі сваім жыццём,— паўтарыў Лялькевіч, павысіўшы голас,— але жыццём дзіцяці, нарэшце, жаночым гонарам, каб ратаваць партызана... I калі яна так берагла сваю любоў да мужа... Не крывіцеся! У такой рамантыцы вялікая сіла! I вось цяпер ад таго, як вырашыцца гэтае недарэчнае непаразуменне, залежыць яе лес, яе будучае шчасце. I я не магу заставацца абыякавым да такогачалавека. Нарэшце, дзейнасць нашай групы...— Дзе ты думаеш яго шукаць? Лягчэй знайсці іголку ў стозе... А можа, ён зусім...Піліпенка тузануў сябе за бараду:— Наконт зусім — не будзем, Сяргей Мікалаевіч! Паліцай прыйшоў бы не ў той час і не з таго боку. Безумоўна, наш хлопец, партызан... Відаць, з перакінутых з-за фронту. Добра, Валодзя! Пашу каем. Сёння ж пашлю да ўсіх суседзяў разведчыкаў... Гэтыя арлы пад зямлёй знойдуць.Ён высунуўся з зямлянкі, крыкнуў:— Дзяжурны, Дажору сюды!Камандзір разведкі з"явіўся ўмомант, быццам чакау недзе побач, за два крокі. Ускочыў, казырнуў па-вайсковаму. А пасля зняў сваю старэнькую кепку; апрануты ён быў вельмі пацывільнаму: шэранькі пінжачок з караткаватымі рукавамі, працёртымі на локцях, залатаныя на каленях штаны, мокрыя ад расы чаравікі.— Што ты не ідзеш дакладваць, дзе твае пеўні высыпаліся сёння? Якіх дзяўчат мацалі — руднянскіх ці дзятлавіцкіх?