Трывожнае шчасце, частка 4

Лялькевіча тэта паласнула па сэрцы. Ён адчуў сябе вінаватым. Ленцы, як на тое, не хацелася сядзець на руках у маці, яна рвалася назад у стружкі. Але Саша панесла яе у хату. Поля праслязілася і, спачуваючы, паглядзела на Уладзіміра Іванавіча.Саша, нават на думку Лялькевіча, паводзіла сябе дзіўна. Яму, калі ён таксама прыйшоў у хату, яна сказала мякка, ласкава, з бяскрыўднай іроніяй:— Як жа гэта вы, Уладзімір Іванавіч, нічога сказаць не паспелі? Атрымалі па носе і слова не вымавілі?..Ён сам усю раніцу думаў пра гэта і не мог уцяміць, як яно так здарылася, што ён, партызан, камісар, падпольшчык, які ўмеў у самых складаных і нечаканых абставінах дзейнічаць хутка і правільна, аказаўся такі недарэка. Ён баяўся глядзець ёй у вочы, панурыўся, пераступаў з нагі на нагу, стукаючы самаробным пратэзам аб падлогу.— Гэта ціхае жыццё псуе мяне. Я раблюся залішне павольны, цяжкадумны... А ён, Пятро, відаць, падрыўнік ці разведчык. Дзейнічаў, як маланка. Я пазнаў яго толькі тады, калі з разбітым носам апынуўся ў калюжы.Саша засмяялася, здалося яму, нават весела. I больш нічога не сказала. Усё знешне было так, як учора, пазаўчора, усе папярэдніядні.Саша сабрала бялізну і пайшла на рэчку, але ўзяла з сабой і Ленку. Лялькевіч не мог не адзначыць гэта. Поля збірала на гародзе фасолю. Данік з касой пайшоў на луг «выкасіць дзе-небудзь лапінку атавы». Хоць на самай справе мэта была іншая. Два дні назад на Сожы амаль села баржа. На баржы ўзмоцненая варта. Хлопцы здагадваліся, што немцы на баржы вязуць важны груз, можа, нават боепрыпасы. I выпрасілі ў Лялькевіча дазвол спаліць баржу. Данік і Анатоль, косячы атаву, павінны паназіраць за вартай, разведаць подступы.Лялькевічу не працавалася. Ён думаў і пра чарговую аперацыю і пра наведанне Пятра. Безумоўна, Саша балюча перажывае. Але яна гордая, а таму ні аб чым не просіць і нікога не вінаваціць. Калі яна вярнулася з рэчкі і развешвала на агароджы бялізну, ён падышоў да яе, стаў побач, сказаў шэптам:— Я пайду, Аляксандра Фёдараўна. У атрад. Я знайду яго. Накіруем сувязных ва ўсе суседнія атрады. Ён або з армейскай групы Віці, або з атрада Куцага. Ім скінулі радыста і дыверсантаў для горада...Саша ўзняла вочы, у позірку яе была ўдзячнасць, і гэта было яму даражэй за ўсё.— Я пайду ў Буду рамантаваць царкву. Поп прасіў...Ён зрабіўся не толькі бондарам, але і цесляром. Пра гэта ведае ўся веска.Саша кіўнула галавой — не першы раз! — і моўчкі дакранулася да яго локця.«Усё нішчыць вайна. Гінуць людзі... Чарсцвеюць сэрцы ў жывых... Руйнуюцца любоў і вернасць... Разбураецца сям" я... Адзін я, наіўны, верыў у заўтрашні дзень, у шчасце... А яно ўсё ў мінулым... Антаніна нічога не патрабавала за сваю любоў... Жыла адным днём... Няўжо так і трэба жыць? «Каб цябе сёння разнесла бомба, твая жонка... » — «Сціхні!» — закрычаў я ёй тады. А чаму ёй сціхаць? Мяне не разнесла бомба, я выжыў ад фінскіх куль і гранаты, а шчасця — таго, што было, няма і ніколі не будзе... »Пятро ляжаў, уткнуўшы галаву ў мокры мох. У цяжкія хвіліны вайны шмат пра што жудаснае думаў, шмат чаго сніў: Сашы няма жывой, яе пагналі ў Нямеччыну, у няволю, на здзек і гвалт... -I пра Лялькевіча думаў, раўнаваў, пакутаваў. Але ўявіць, што Саша — жонка гэтага чалавека і яны жывуць у ціхай лясной вёсцы і, можа, плодзяць дзяцей у той час, калі навокал ідзе бязлітаснае змаганне,— такая думка нават ні разу не прыходзіла ў галаву. Як можна