Трывожнае шчасце, частка 6
Нягле дзячы на рэдкі суп і такое надвор"е, настрой у Пятра цудоўны. Не трэба нікуды ісці, ні на якія сходы, а наперадзе яшчэдобрых гадзін пяць ціхага вечара, калі можна будзе спакойна пачытаць, пагутарыць з Сашай, пацешыцца з забавак і бясконцых «чаму?» малой. Асабліва радасна ад думкі, што можна будзе заняцца гісторыяй. Сам ён дзіву даецца, што ў яго абудзілася такая любоў да гэтай навукі. Чытае «Гісторыю Старажытнай Грэцыі» як добры раман. А часу таго, калі можна ўзяцца за кнігу, чакае з не меншай нецярплівасцю, як некалі спаткання з Сашай. Проста смешна. Саша не на жарт пачынае раўнаваць яго да міфічных багоў і герояў. Ва ўсякім разе, сон, дзе яго абдымала Афрадыта, за тры дні прыгадала некалькі разоў, кожны раз са смехам, але часам з даволі ўедлівым: «Не ў гімнасцёрцы была твая Афрадыта? »Пятро, як звычайна, пазнаў жонку па хадзе — па стуку яе збітых абцасаў па цэментавай падлозе калідора. I Ленка пазнала. Кінулася да дзвярэй:— Мама!Саша пачула яе, сказала з-за дзвярэй:— Лянок, маленькая мая, адыдзі ад дзвярэй, я халодная і мокрая. Пеця! Вазьмі дзіця!Пятро пасадзіў малую на цёплую ляжанку.— Не хачу! К маме хачу!— Нацалуешся яшчэ з мамай. Шчасце такое!— Ты — бог!Дзён колькі назад у дачкі раптам з"явілася такая дзіўная лаянка — безумоўна, ад маміных кпінаў з ягоных багоў. Пасмяяліся яны ад душы. Пятро хацеў, каб малая зразумела, што гэта жарт. Казаў:— А мама — багіня.Ленка ўпарта не згаджалася, злавалася:— Не! Ты — бог! А мама — мая мама.Саша стаяла ў парозе, асцярожна скідала з галавы мокрую цыратку, якой накрывалася ад дажджу, і смяялася з даччыной «лаянкі».— Ну што, Апалон, згатаваў амброзію?— Ага. О, каб ты, вялікая Гера — мудрэйшая з багінь...— Ты — бог! — закрычала абураная Ленка.—Мама — докталка!— ...здагадалася прынесці кроплю нектару — жыццё было б лепшае, чым на Алімпе.— У цябе ёсць шанец каўтнуць гэтага нектару.— Яна падышла бліжэй, падбіраючы пад касынку мокрыя пасмы і гледзячы ва ўпор добрымі, ласкавымі вачамі, сказала: — Пеця! Там, у сельсавеце, мосціцца на начлег Уладзімір Іванавіч... Лялькевіч. Няёмка, ведаеш, каб наш партызанскі таварыш спаў на стал ах. Ідзі запрасі...I вось тут, упершыню з тае жнівеньскай раніцы сорак другога года, ён варухнуўся, гэты страшны, кашлаты звер — рэўнасць. Цяжка варухнуўся — драпнуў вострымі і бруднымі кіпцюрамі за самае сэрца.Саша за адно была малайчына: пасля любой сваркі ніколі доўга не дзьмулася, як некаторыя жонкі — па два тыдні не размаўляюць... У яе злосці і крыўды хапала самае большае на паўсутак. Такая яе рыса прывучыла Пятра таксама хутка забываць усе яе крыўдныя словы. Забыўся ён ужо і на тое, што яна сказала ўначы тры дні назад. Гэтае яе: «А што ты думаеш? I шкадую!» — моцна-такі ашаламіла, але тады ё н разуме ў: сказала на злосць яму.А цяпер апякла думка:«А можа, праўда, шкадуе, што не стала жонкай Лялькевіча, калі той, паранены, паўгода жыў у іх хаце і для вяскоўцаў, для ўлады нямецкай лічыўся яе мужам?»Саша чакала, што ён адкажа. Не зводзіла вачэй. Можа, адчувала, што выбухне яго рэўнасць. Пятру здалося, што яна нават хоча, каб ён вытыркнуў лыч, гэты звер, што варухнуўся ў ім, што ёй хочацца пацешыцца з яго душэўнага болю: няхай, маўляў, не адной мне баліць. Але ж — не! Ён не пакажа ніводнай звярынай шарсцінкі! «Чалавек заўсёды павінен быць чалавекам».«Дык вось — атрымай. Ты не можаш дараваць мне выпадковай сувязі. А я буду вышэй за ўсё гэта».