Трывожнае шчасце, частка 6
Пятро любіў гэтую дарогу — ад вёскі да райцэнтра. Тыдзень назад яго выклікалі на бюро райкома, і ён, хоць і ведаў, што могуць добра «прапясочыць» за адставанне «Асветніка» з сяўбой, ішоў дзесяць кіламетраў і... спяваў: так хораша і радасна было ад адчування міру, цішыні, ад сузірання ўсходаў, што дадуць людзям хлеб.А цяпер ішоў і быццам нёс цяжкую ношку — як той мяшок бульбы — Сашынага страху. Але ці толькі Сашынага? Самому сабе ён не мог прызнацца, што нечага баіцца. Чаго яму баяцца? Смешна. Булатаў, безумоўна, чалавек загадкавы, з дзівацтвамі. Ен можа выклікаць вельмі неспадзявана з-за нейкай недарэчнай дробязі. Ёсцьу яго такая рыса. Часам гаворыць з людзьмі, як дарослы з малымі,— гэта смешна, зрэдку, як суддзя з падсуднымі,— тады слухаць яго непрыемна. Але ўвогуле чалавек як чалавек, член партыі, як і ён, Пятро. Разам працуюць. Разы два разам абедалі, нават выпілі, адзін раз, здаецца, у Балотнага, другі — у адпускніка — афіцэра, які прыехаў праведаць маці. Там, у гасцях, Булатаў паказаў сябе сімпатычным і вясёлым чалавекам.Тры дні назад бачыліся. Гутарылі. Але чаму ён нічога не сказаў пра гэты выклік? Зноў б"е на нечаканасць? «Шапятовіч, у вас прыёмнік ёсць?» «Грамыка, здайце пісталет!»Пра што ён з такой жа нечаканасцю спытае сёння? Няўжо сапраўды стаў вядомы той неразумны, у гарачцы, выкрык балбатуна Прышчэпы?Пятро пашкадаваў, што не схадзіў учора адвячоркам у Панізоўе і не пагаварыў з гэтым няўрымслівым інвалідам. Але ж, па сутнасці, сапраўды нічога не здарылася. Камічны інцыдэнт: двое аднарукіх схапілі адзін аднаго загрудкі. А цяпер сустракаюцца і вітаюцца, жартуюць. Дык каму патрэбна ствараць з гэтага «дело»?«Навошта я ўвесь час думаю пра гэта? Толькі таму, што Саша сказала? Ты сапраўды, мая любая жонка, зрабілася падазронай. У нас з Булатавым, можа, была тысяча ўсялякіх іншых спраў».Пятро мог бы сябе супакоіць, каб не прыгадвалася другое: Андрэй Запечка і... размова з Лялькевічам, глыбокая, да смутку і болю, заклапочанасць сакратара райкома тым, што выходзяць булатавы з-пад партыйнага кантролю.Яшчэ на паўдарозе з"явілася такая думка: «А можа, наведацца раней у райком, да Уладзіміра Іванавіча? Расказачь яму».Але, разважыўшы, Пятро адмовіўся ад такога намеру. «Няёмка. Што ён падумае? Баюся зайсці да свайго ўпаўнаважанага, да члена бюро райкома. Адразу лезу ў райком — застрахавацца, нібы ў мяне сумленне не чыстае».I ён не пайшоў бы ў райком, каб на станцыі не ўбачыў Прышчэпу. Рыгор стаяў каля гандлярак, што сядзелі, як наседкі, пад старымі ліпамі, і закусваў бульбяным піражком з фасоляй. Мабыць, ужо глынуў самагонкі, што тут жа ўпотай прадавалася. Пятра сустрэў насмешліва. Спытаў весела:— Як жывём, сакратар?— Няблага.— Вы не з-за мяне тут?— Не,— невядома, чаму Пятро не прызнаўся.— А-а... значыцца, тутака свае дзялы ёсць. Ну, то тады тупай,тупай — закручвай свае дзялы.Варта было з ім пагутарыць па шчырасці. Пятро не здолеў, не адважыўся. Цяпер ужо сапраўды яго апанаваў страх. Не за сябе. Саша і тут як у ваду глядзела. За яго — за гэтага задзіру, крыкуна, мацюжніка, але ў недалёкім мінулым — баявога армейскага разведчыка. Не, няпраўда: і за сябе быў той страх. А таму, адышоўіііы ад станцыі, ён рашыў: спачатку пойдзе ў райком, да Лялькевіча. Параіцца. Той усё зразумее. Такі чалавек не можа не зразумець. Баяўся толькі аднаго — што Уладзіміра Іванавіча не будзе на месцы. А таму, калі сакратарка адказала, што Лялькевіч у сябе, Пятро радасна ўздыхнуў і выцер рукавом гімнасцёркі пот: здавалася, вялікі цяжар, які ён нёс ад вёскі, зваліўся з плеч. I з сэрца.