Трывожнае шчасце, частка 6
— На крыві людзей багацела!— Я не ведала. У сваім сяле ён нікога не чапаў.— Не ведала! Цяпер вы ўсе не ведаеце.Бабкоў як бы трохі супакоіўся і, мабыць, зразумеўшы, што наяўнымі тут не возьмеш, напісаў у лісце тысячу рублёў, сказаў:— Распішыся.Яна паківала галавой:— Не буду я распісвацца.— Чаму гэта ты не будзеш распісвацца? — зноў узлаваўся старшыня.— Не буду. Чым я выплачу? Каб мне потым і гэта прыляпілі: падпісалася, а плаціць не хоча.— Круцішся, як змяя... I тут увайшла старая...У нявесткі адразу вырвалася спалоханае, узлаванае:— Мама! — Але яна тут жа схамянулася, спытала са здзіўленнем: — Дзе гэта вы?..Старая несла ў руцэ пачак трыццатак. Яна паклала іх на стол, коратка сказала:— Во.Грошы былі новенькія, ненакамечаныя, але ажно цвілыя ад доўгага ляжання ў сырым месцы. Усё гэта было так нечакана, што нават Бабкоў разгубіўся і доўга ўтрапёна глядзеў на чырвоныя паперкі з партрэтам Ільіча ў авале. Мабыць, як і Пятро, ён не ведаў, што рабіць: палічыць іх, узяць, не лічыўшы, ці наогул не браць? Няцяжка здагадацца, адкуль яны, гэтыя грошы. Але якія думкі пранесліся, магчыма, сапраўды праз хворы мозг маці здрадніка, забойцы? Аднавяскоўцы ведалі: яна несла віну за злачынствы сына, бо ўсё жыццё была сквапная, неразумна ашчадная, прывучала дзяцей красці ў суседзяў яблыкі, гуркі, бульбу. I вось — вынік: сын ад дробных краж дайшоў да забойства дзяцей. Што ёй хацелася цяпер,аддаючы грошы? Можа, здалося, што гэтак яна ўлагодзіць Івана Дзямідавіча, яго гнеў і нянавісць? Можа, падумала, што ахвяраванне на агульную карысць паможа ёй замольваць грахі ўласныя? Узлезла на ляжанку, згорбілася і зноў паўтарала:— Не забіваў Федзя дзяцей. Не! Не! — быццам хацела пераканаць самую сябе.Бабкоў скамячыў грошы, сунуў іх у сумку і шпарка рушыў да дзвярэй. На вуліцы пачаў плявацца.— Бачыў асінае гняздо? Я даўно казаў: трэба вобыск зрабіць! У іх і ў другіх такіх. Бачыў — грошы пацвілі! Я ўпэўнены: там тысячы закапаны ў зямлі. I не адны грошы, май на ўвазе... Дык не ж! Дзе не трэба, у нас трымаюцца за закон. Цяпер я гэтымі грашамі ў морду тыцну і Булатаву і пракурору.Але нервовы ўзрыў, успамін пра сям"ю ў такой акалічнасці — у хаце забойцы — знясілілі старога хворага чалавека. Хвілін праз колькі Бабкоў, які толькі што гарэў і кіпеў, зрабіўся маўклівы, сцішаны, змарнелы і абыякавы да ўсяго, у тым ліку і да выканання плана пазыкі. За пазыку ён агітаваў нехаця, фармальна. I Пятро мусіў узяць ініцыятыву на сябе, хоць і адчуваў, што робіць ён гэта горш за Бабкова: не ўмее, асабліва з жанчынамі, пагаварыць гэтак проста, з жартамі, з прымаўкамі. Тлумачыў значэнне пазыкі грунтоўна, але залішне сур"ёзна, афіцыйна. Сам адчуваў, што гэта кепска, але інакш не выходзіла. Што скажаш чалавеку, калі ў адказ на прапанову пазычыць дзяржаве ён тут жа просіць пазычыць яму, каб дабудаваць хату, вывесці дзяцей з земляной нары на святло? А просьбамі такімі засыпалі: лесу, пазыкі, хлеба, апраткі для дзяцей. I гэта яшчэ больш прыгнятала, знясільвала Бабкова, збівала з панталыку Шапятовіча, зводзіла на нішто яго прапаганду.Аднак падпісваліся. Трэба — значыцца, трэба. Людзі разумел! гэта, і некаторыя як бы шкадавалі іх, прадстаўнікоў улады. Справа іншая, што наяўнымі амаль ніхто не ўносіў.Удава адна, Марына Старосціна (Шапятовіч яе добра ведаў, бо яна была дэпутатам Савета і разы два з"яўлялася на сесію), адразу весела спытала: