Трывожнае шчасце, частка 6

Булатаў дрыжачай рукой пацягнуўся за папкай. Анісімаў рэзка адштурхнуўся ад спінкі крэсла, расшчапіў пальцы, паклаў рукі на паперы.— Не, гэта няхай застаецца ў мяне. У маім сейфе. Больш надзейна, ведаеце. Каб не было спакусы вам, Булатаў. Прашу,— і паказаў вачамі на дзверы.Капітан нейкі момант вагаўся, як бы жадаючы нешта сказаць і не знаходзячы патрэбных слоў, потым павярнуўся па-вайсковаму, шчоўкнуўшы абцасамі, і закрочыў, высока выкідваючы ногі, але дзверы за сабой зачыніў асцярожна, без груку.Анісімаў усё тым жа шэптам, быццам баючыся, што звычайны голас можа нешта разбурыць у ім самім ці навокал, папрасіў Лялькевіча:— Накапай ты мне валяр"яначкі.Уладзімір Іванавіч ведаў, што аптэчка стаіць на падаконніку, за шторай. Наліў у шклянку вады, з піпеткі капнуў дваццаць кропель бурштынавага зелля.Анісімаў выпіў, глыбока ўздыхнуў, крактануў і тады сказаў натуральным гол асам:— Сукін сын! Трапіў бы ён мне на фронце! — і з дакорам самомусабе, але не без задавальнення, паківаў галавой.— Чуць не сарваўся. Бачыў, як я трымаў нервы. Во,— і сціснуў кулакі.— Дзякую, Анісім Пятровіч. Такая размова даўно наспела. Але трэба давесці да канца — напісаць у абком, у ЦК.— Не люблю я такіх пісем. Але ў даным выпадку трэба, а то ад гэтага тыпа ўсяго можна чакаць. Сёння ж напішы.Анісімаў падняўся з крэсла і ўжо зусім бадзёра і весела гукнуў:— Дзе ён, гэты твой Шапятовіч? Тут? Кліч яго. Пагаворым. Лялькевіч адчыніў дзверы, папрасіў сакратарку:— Валя, паклічце з майго кабінета Шапятовіча.Пятро, змучаны працяглым сядзеннем у пустым кабінеце, невя-сёлымі думкамі, увайшоў нясмела, разгублены. Спыніўся каля дзвярэй.Анісімаў загудзеў:— Ты што гэта — як мокрая курыца? Праходзь, сядай. Раскажы нам з Лялькевічам пра... багоў.Пятро зусім сумеўся:— Пра якіх багоў?— Ну як жа! Тут адзін напісаў, што ты замест агітацыі і прапаганды партыйнай пра багоў расказваеш. А праўда. Сяўба ў калгасах бязбожна зацягваецца, а сакратар партарганізацыі бабам міфы расказвае. Тут ёсць над чым задумацца... Слухай, а чаго гэта ты публічна расплакаўся над лесам дзяцей Нізаўца? Мала ў цябе сірат вайны, удоў?— Дзеці ёсць дзеці, Анісім Пятровіч. I яны не адказваюць за бацькоў,— за знешняй суровасцю слоў сакратара Пятро адчуў добры гумар, бацькоўскую ласкавасць і схаванае ўхваленне яго паводзін, а таму адразу акрыяў, пасмялеў і адказаў упэўнена, без той прыгнятальнай скаванасці, якая была ў першы міг і якую ён неаднойчы адчуваў раней перадАнісімавым.— Ты мне прапісных ісцін не паўтарай.— Дачка Нізаўца траціла на ўроках прытомнасць. А я сам бацька і педагог...Сакратар наблізіўся, зазірнуў Пятру ў вочы, паківаў галавой:— Цёрлі цябе, Шапятовіч, і на фронце, і ў партызанах і ніяк не прыцёрлі...— Да чаго?— Ідэаліст ты. А па твайму становішчу трэба быць рэалістам. Што ў вас было з інвалідам гэтым?..— З Прышчэпам,— падказаў Лялькевіч.— Нічога асаблівага. Чалавек быў не ў настроі, а мы з Бабковым прысталі да яго з падпіскай. Ён адмаўляўся. Бабкоў пагарачыўся, мацюкнуў. Той — яго. I ўсё.— Iўсё?— Ну, тузанулі адзін аднаго. Я разняў.— I ўсё? А хто з вас балбатун — ты ці Бабкоў? Пятро паціснуў плячамі.— Сёння ж выганьце з сельсавета гэтага нямецкага курашчупа — Капыла. Каб духу яго не было! Ясна!Пятра здзівіў такі нечаканы пераход. Анісімаў заўважыў яго здзіўленне, сказаў:— Уладзімір Іванавіч растлумачыць, што да чаго,— і глянуў на гадзіннік.— За тры дні каб «Асветнік» усё пасеяў, усё насенне. У пятніцу сам праверу. Мабілізуйце людзей на праполку. Правядзіце сходы. Работаць трэба, а не міфы расказваць! Ясна? — аднак хораша ўсміхнуўся, працягнуу руку і моцна сціснуў Пятрову, гарачую і потную ад нервовай узбуджанасці.— Ну, будзь здароў, карась-ідэаліст. У мяне да чорта спраў.