Трывожнае шчасце, частка 6
Аксеня ў свае сорак пяць год была маладжавая і прывабная з твару, поўная, нягледзячы на такое жыццё, павольная ў рухах і надзіва спакойная і паважная: ніколі і ні перад кім не мітусілася, не ліслівіла — каб тут хоць пажар загарэўся ці хоць сам Бог з"явіўся.I цяпер яна сядзела гэтак жа спакойна — без разгубленасці, без страху, без жадання разжаліць каго-небудзь. Толькі разы два трывожна прыслухалася ці то да гол асу за сцяной, у амбулаторыі, цітода нечага, што адбывалася,магчыма, недзе далека. Можа, ёй здавалася, што плача яедвухгадовы сынок?Пятро ўбачыў каля яе ног клунак пуда на паўтара, зразумеў, што ў мяшку, і амаль дакладна здагадаўся, чаму і як гэтая жанчына апынулася тут.Падумаў: «Гаша? Ці Панас падказаў? Няўжо ён мог пайсці натакое?» Было да болю непрыемна думаць, што такі чалавек, як Грамыка, усклаў цяжкі крыж на плечы гаротнай жанчыны, каб толькі ўратаваць брата свае жонкі.— Расказвай яшчэ раз, Аксеня. Будзем разам думаць, што з табой рабіць.Яна выцерла рогам хусткі вусны і пачала расказваць павольна, як бы нехаця і зусім абыякава, як пра справу чужую і даўнюю, сведкай якой яна сама была:— Ды во... папутаў чорт дурную бабу. Зладзейкай зрабіў. Мой гэта Сцяпан... занядужалася яму... жывот схапіла, у яго ж гэта здаўна, да вайны яшчэ... Ну, я з поўначы пайшла вартаваць за яго. Мне і не хацелася. Што там, кажу, вартаваць? Пусты свіран? Ды не, кажа мой, грэчка ляжыць насенная. Праўда... Грэчку гэтую я сама чысціла... Сяджу я... Ноч. Спяць усе. Нячыстая сіла лётае. Шэпча мне: «А што ты, Аксюта, заўтра дзецям зварыш? » Праўда, у хаце хоць шаром пакаці. Ні крупінкі. Ну, і нашапталі нячысцікі. Пайшла да сябе ў двор, узяла свярдзёлак пад паветкай... Свіран жа гэты стаіць, як на палях... Ну, і вось.— Яна схілілася, дакранулася мазолістай далонню да клунка і тут жа падняла вочы, упершыню глянула на Пятра, быццам праверыла: ці паверыў ён? — А Сцяпан ды Вольга ўранні як даведаліся, адкуль гэтая грэчка,— з хаты мяне выгналі... Ніхто ў раду нашым злодзеем не быў!Пятро слухаў і чамусьці паступова пераконваўся: не, не Панас падказаў ёй гэта, хіба жонка яго — Гаша. Але хутчэй за ўсё, што Аксеня надумала сама. Тыповая сялянская жаночая самаахвярнасць і наіўная хітрасць: уратаваць мужа, дарма што корміць дзяцей не ён — яна. Але ён — бацька. Узяць усю віну на сябе з надзеяй на літасць суддзяў: калі і засудзяць, то не так сурова — маці пяцярых дзяцей, ды і малыя яшчэ зусім, сама прызналася, сама прынесла крадзенае ў сельсавет, пакаялася.«Не такая ўжо недарэчная хітрасць,— падумаў Пятро.— Нейкае выйсце ўсім — і ім самім, і Панасу, і партарганізацыі... » Але ўсё адно чамусьці да болю было шкада гэтай жанчыны, якая, безумоўна, пражыла сумленнае і вельмі нялёгкае жыццё.Пятро наблізіўся, нахіліўся, памацаў грэчку ў мяшку і ціха сказаў:— Не веру я вам, Аксеня.Яна трывожна ўстрапянулася, і ў вачах яе бліснуў спалох. Але сказала гэтак жа спакойна:— А як хочаце... Суд паверыць.Тут увайшла Саша і паклікала Пятра да сябе ў амбулаторию.— Чакайце, Аляксандра Фёдараўна, у нас справы важнейшыя,— сказаў Бабкоў.— У мяне не менш важная.— Куды званіць? Адразу ў міліцыю? Ці, можа, з райкомам параіцца? — Іван Дзямідавіч яўна спяшаўся хутчэй скончыць з гэтай непрыемнай гісторыяй.— Пачакай.У амбулаторыі сядзела Вольга. Не, не сядзела — ляжала тварам на стале, і плечы яе сутаргава ўздрыгвалі.Падняла галаву, глянула чырвонымі вачамі на Пятра, усхліпваючы, задыхаючыся, замаліла: