Трывожнае шчасце, частка 6
— Гэ, святы ойча! — узлаваны, што пачынаецца нялёгка, Бабкоў кінуў на стол вучнёўскую ручку, пасадзіў на белай скацерці кляксу. («Гэта ён дарэмна»,— падумаў Пятро.) — Так мы з вамі па-добраму не дагаворымся. У акупацыю вы былі большы патрыёт. Калі партызаны збіралі на танкавую калону, колькі адвалілі?— Адзінаццаць тысяч, Іван Дзямідавіч,— не без гонару паведаміў айцец Міканор.— Во гэта было па-нашаму!— Не той збор цяпер, Іван Дзямідавіч.— Не прыбядняйцеся. Дурняў яшчэ хапае.— Нехарашо так аб веруючых...— з дакорам паківаў галавойпоп.Пятро падумаў, што і сапраўды Бабкоў перасольвае, што грубасцямі сваімі ён не дасягне мэты. Наадварот, можа нашкодзіць. I паспрабаваў змякчыць:— Пачуцці веруючых мы паважаем. Але і веруючыя не павінны стаяць убаку ад таго, чым жывуць усе савецкія людзі.Поп, як бы адчуўшы, што сакратар па маладосці сваёй менш настойлівы і больш далікатны, падатлівы, уміг пераключыў усю ўвагу на яго:— Мы, царкоўнаслужыцелі і паства наша, не аддзяляем сябе ад народа ўсяго,— амаль афіцыйна абвясціў ён і адразу ж пра другое: — Чуў я, малады чалавек, што вы сур"ёзна гісторыю народаў і правіцеляў вывучаеце. Пахвально. Спадзяюся, што з гісторыі культуры вы ўзналі, якую ролю іграла рэлігія ў прагрэсе чалавецтва.«Ого, адукаваны поп!» — з гумарам падумаў Пятро. I адказаў:— Не заўсёды. Інквізіцыя, калі паліла на кастрах...— Праваслаўная царква ніколі не мела такога ізуверскага органа.Мабыць, і пападдзя адчула нейкую слабінку, бо выйшла з-за шырмы з прыветлівай усмешкай, «зайшла» з другога боку:— Нам прыемна пазнаёміцца з вамі бліжэй. Жонку вашу,Аляксандру Фёдараўну, мы добра ведаем. Ах, якая жанчына! Золата! Такую жонку на руках трэба насіць.Пятру чамусьці прыгадалася сутычка з Сашай у Грамыкі. Тады ён вырашыў па дарозе ў раён, што сам вінаваты, і, вярнуўшыся з райкома ў добрым настроі — пасля размовы з Лялькевічам,— першы пайшоў на прымірэнне. Цяпер — упершыню! — было непрыемна чуць пахвалу жонцы.«Усе яе хваляць, нават папы». I ўспомніў свой папрок, які кінуў ёй тады,— у -апалітычнасці. Не хацелася, каб Саша для ўсіх была аднолькава добрая. А тут яшчэ Бабкоў, чорт стары, звычайна сам «мяккацелы», сёння рашучы і ўедлівы.— Дык што, Пятро Андрэевіч, будзем весці дыспут пра рэлігію ці рабіць падпіску? У Панізоўі сто восемдзесят двароў.Пятро зразумеў — кідае папрок: маўляў, добранькія вы са сваёй жонкай, вас нават папы хваляць, а мяне ўсе лаюць. Ты вучоныя размовы заводзіш, а мне трэба хоць пару тысяч вырваць. I Пятро «ашчацініўся», пачаў дзейнічаць з бабкоўскай рашучасцю:— Ну, вось што, грамадзяне Прывалавы, сапраўды няма нам чаго анцімоніі разводзіць. Мы працуем па плане. У нас план... Не як у вас — колькі бог на душу пакладзе... I па нашим плане... Карацей кажучы: пяць тысяч!— Што вы, што вы! — спалохана замахаў рукамі айцец Міканор.— Божачка! Ды ў нас такіх грошай ніколі не было! — заенчыла пападдзя.Здзівіўся нават Бабкоў: ішлі сюды, дамаўляліся — з папа не менш за дзве, таму пачаць з трох. Але пра пяць не было і размовы.— Не думайце, што нам невядомы вашы даходы. Дрэнныя мы былі б кіраўнікі, каб не ведалі...— А мы нічога не хаваем, усё падлічвае царкоўны савет, і любы прыхаджанін...— Айцец Міканор! Не расказвайце нам казкі! — весела гукнуў Бабкоў.— Чатыры! Палавіна наяўнымі! — I зрабіў выгляд, што заносіць лічбу ў падпісны ліст.Поп кінуўся да стала, каб спыніць старшыню, бо што запісана пяром... Пападдзя не паспела даць сігналы, і ён, добры з пахмелля, захоплены знянацку, трохі спалоханы, што пачулі ад яго, служкі Бога, такія непрыгожыя словы, выгукнуў сам: