Трывожнае шчасце, частка 6
— Не, цяпер я нікуды не паеду! Ад такіх людзей!— Гэты гад, калі астанецца, ён не дасць табе жыцця.— Ну, ведаеш... Ёсць райком! Ёсць партыя! Не астанецца ён! Яна стоена ўздыхае, чуць мацней сціскаючы яго пальцы.— Не будзь ідэалістам.— Ты не верыш Лялькевічу? А я веру. Цяпер я ва ўсім веру яму. I Анісімаў — круты, але — чалавек!— Я таксама паляжу,— кажа Саша і кладзе галаву на тоўсты корань сасны. Зноў уздыхае.— Дарэмна не забралі Прышчэпы з сабой. Нап"ецца ён там, на станцыі. I зноў напракудзіць. Пачне балбатаць...— Сілай жа не пацягнеш. Запрашалі. Нап"ецца, безумоўна. Яго немагчыма зразумець. Я так і не зразумеў — пахваліў ён мяне ці пагразіў, калі сказаў: «Я з табой, парторг, яшчэ пагавару ».— Ну, што ты! Калі куплялі бульбянікі, ён паказаў мне вялікі палец: «Во, Шура, які хлопец ваш Шапятовіч!»Яны зноў маўчаць — усё перагаварылі.I магчыма, што Пятро на гэты раз сапраўды засынае на нейкую хвіліну, бо замест карункаў хваёвай галіны на фоне блакіту перад ім паўстае казачна прыгожая арка незвычайнага моста — такога доўгага, што той, другі, бераг, куды перакінута гэтая дзівосная вясёлка, расплываецца, як у тумане.