Трывожнае шчасце, частка 6
Галасы за акном замінаюць. Але пакуль там угаворваюць Васю жаніцца, пакуль Саша горача даказвае, што такое жаночае каханне, якога дурні-мужчыны амаль ніколі не разумеюць,— працаваць можна, хоць і не вельмі засяроджана.Але за акном зноў пачынаюць пра тое, што не можа не адарваць іх, членаў выканкома, ад спіса, ад ячменю і кофтачак.С а ш а. Ведаеце, што я вам раю, людцы добрыя? Ідзіце вы дахаты. Не перашкаджайце — хутчэй кісялю наварыце.П р ы ш ч э п а. А хто там дзеліць? Вы, Шура, у камісіі?С а ш а. А як жа! Больш у мяне работы няма, як анучкі дзяліць.А с а д ч ы. Не ў анучках справа, Аляксандра Фёдараўна! Не з-за анучак мы прыйшлі. Не падумайце. Прынцып! Во што галоўнае. Чый там голас мае большую сілу? Хто ведае людзей? Ваш муж не ведае. Старшыня таксама не тутэйшы, з суседняга сельсавета. Капыл адзін усіх ведае...В а с я. Але і мы яго добра ведаем!Голас незнаёмага. Як ён яйкі немцам збіраў.П р ы ш ч э п а. Што там яйкі! Партызана выдаў. Павесілі хлопца...А с а д ч ы. Рыгор! Што не даказана — пра тое плявузгаць няма чаго. Ці мала іх, бабскіх плётак!П р ы ш ч э п а. Добрыя плёткі!С а ш а. Ён жа ў партызанах быў.В а с я. Пасля трэба ж было замаліць грахі.П р ы ш ч э п а. Такі ўсюды прышыецца. I да фашыстаў і да камуністаў...Пятро назіраў за Капылом. Той унурыўся, трохі не ўткнуўшыся шызым носам у «гросбух», і не паднімаў вачэй, бубніў прозвішчы, як панамар. Безумоўна, ён чуў дыялог за акном. Недарэмна яго звычайна малінавыя вусны пасінелі, не, нават набылі нейкі цёмна-фіялетавы колер, а скроні і шчокі стал і жоўтыя.Пятро думаў: «Калі ўсё гэта няпраўда, дык чаму ж ты, стары хрыч, маўчыш? Гэта ж не толькі твой аўтарытэт, але і аўтарытэт сельсавета, савецкай улады. Выйдзі ды хоць добра вы лай гэтых п"яных балбатуноў».Абураўся Бабкоў:— Не, я ўсё-такі пазваню ў міліцыю. Пятро ўзлаваўся:— I што ты скажаш? На жыццё тваё замахваюцца? Ідзі пагавары з імі спачатку. Ты ж улада!— Што з такімі гарлапанамі гаварыць?— Не хочаш? Ну дык я пагавару!— I Пятро рушыў да выхаду, адкінуў кручок, шырока расчыніў дзве палавіны дзвярэй і выйшаў на ганак.— Заходзьце, таварышы,— ветліва запрасіў ён інвалідаў.— Навошта вам пад вокнамі мітынгаваць?Яны разгубіліся ад такой нечаканасці.— Заходзьце, заходзьце, не саромейцеся. Памажыце Нізаўцу падняцца на ганак.— О, я сам, парторг! — I Вася першы падкаціў на сваёй калясцы да ганка.Саша хораша кіўнула мужу галавой, яўна ўхваляючы яго запрашэнне, і, захінуўшы халат, каб не сарваў вецер, пайшла ў вёску, відаць, на візіт да хворага, бо з чамаданчыкам.Ячмень паступіў у сельпо, а «юнраўская дапамога» ляжала тут жа, у кабінеце: у адным кутку — абутак, у другім — адзенне. Прывезлі ў мяшках, але мяшкі мелі каштоўнасць, яны былі на ўліку ў нейкай арганізацыі, і іх забралі назад.Калі інваліды гуртам уваліліся ў кабінет, спалохаўшы Капыла, здзівіўшы Бабкова і Прымакову, Пятро сказаў ім:— Ну, вось, хлопцы, усё дабро перад вамі. Калі ласка, няхай кожны выбера па пары чаравікаў якіх хоча, хто — сабе, хто —жонцы, хто — дзецям.Інваліды недаверліва пераглянуліся. Члены выканкона змоўклі, тоячы ўсмешкі: яны зразумелі Пятроў «ход канём».Вася пад"ехаў да кучы абутку першы, адразу ўзяў у рукі жаночы чаравік, пачаў шукаць другі. Але пары не было. Пар не было ўвогуле. З усяе кучы хіба можна было выбраць дзветры пары чаравікаў, аднолькавых па форме, па колеру, па памеру, усё іншае — няпарнае. Як на смех, на здзек! Яны, члены выканкома, гэта выявілі яшчэ з раніцы, калі прывезлі «дапамогу». Званілі ў раён, адтуль адказалі: «Усё такое».— «Як жа людзям выдаваць няпарны абутак?» — «Як хочаце».