Трывожнае шчасце, частка 6
— Чаго ты разышоўся? Спалохаўся? Сам ты горш за зайца. Паглядзі на сябе ў люстэрка — ажно збялеў. Ці выслужыцца так хочаш?Жончыны словы распалілі яшчэ больш.— Я ў твае акушэрскія справы не лезу! Не ўмешвайся і ты ў мае! Больш апалітычнага чалавека, як ты, я не ведаю! Дзіўлюся, як ты ў партызанах апынулася.— Ах, які палітык! Які змагар! — Пятра надзвычай уразіла, што Саша прыжмурылася гэтак жа, як Анісімаў, і такія ж саркастычна-гнеўныя іскрынкі скакалі ў яе вачах.— Выходзіць, адзін ты свядомы, а мы — сляпыя кацяняты, бяздумна ідзём за табой, свядомым! — I не вытрывала — сарвалася, крыкнула: — Ты сваіх баб мацаў, калі другія ішлі на смерць! Герой спаднічны!Такой абразы ён ад яе яшчэ не чуў. Каб пры людзях... Пятро захлынуўся крыўдай. Хіба ён не ішоў на смерць? Хіба не ён двойчы прастрэлены?Немаведама, што яны маглі б нагаварыць адно аднаму, каб не Гаша: жанчына неяк хітра і ўмела «патушыла агонь», развяла іх.Грышка, Грамыкаў сын, з сябрамі прыгнаў з поплаву лепшых коней. Аднаго асядлалі, сядло было хоць старое, падранае, але сапраўднае, кавалерыйскае, на другога каня ўскінулі мяшок з сенам. Каня з сядлом Грамыка гасцінна і ветліва, з адчуваннем сваёй віны, прапанаваў Пятру, і ён, нязграбна патанцаваўшы на адной назе, узабраўся на яго пад кплівыя ўсмешкі вучняў. Усмешкі, што дробачка солі на свежую рану.Раздзяліўшы калгасы, паехалі шукаць старшынь. Знайшлі толькі аднаго — Фёдара Балотнага, старшыню «Ударніка». Між іншым, толькі ў яго група моладзі рабіла ў полі — садзіла бульбу, і сам ён быў з ё й, развозіў і раскідаў гной.Да райцэнтра ехалі на фурманцы. Паганяў Панас. Часта цмокаў, нокаў, але лейцы тузаў неяк так, што трафейная кабыла — яго гонар і любоў — пасля такога тузання не рвалася ўперад, а, наадварот, запавольвала бег, пераходзіла на развалістую хаду, задаволена фыркаючы. Гэтая чарговая Панасава хітрасць злавала Пятра. Але яшчэ больш раздражняла і адначасна неяк дзіўна раздвойвала пачуцці, разбівала настрой і пэўны парадак думак тое, як Грамыкарасказваў Балотнаму пра сваю хованку. Расказваў весела, знарок выстаўляючы сябе ў недарэчна-смешным выглядзе. Нібыта ён на лесвіцы зачапіўся за цвік, а Іван Дзямідавіч піхнуў яго ў мяккае месца галавой і вылаяўся так, што не толькі, відаць, пачуў Анісімаў, але пачулі на другім канцы вёскі.— I я, брат, як той снарад з марціры, узляцеў на гарышча, троху не разбіў ілбом комін.Балотны рагатаў. Гэты стары — пад шэсцьдзесят год, беспартыйны — не баяўся ні Анісімава, ні бюро. Увогуле, ён, відаць, нікога не баяўся; упаўнаважаных звычайна спакойна выслухоўваў, а рабіў па-свойму. Калгас яго быў калі не лепшы, то, ва ўсякім разе, не горшы за іншыя. Але крытыкавалі Балотнага на кожным пленуме, на кожнай нарадзе. Неяк так павялося, што амаль кожны раённы работнік лічыў сваім абавязкам не толькі пакрытыкаваць старшыню «Ударніка», але і высмеяць. Балотны моўчкі слухаў, употай курачы з рукава (курыў бясконца), пасля выступаў, прызнаваў крытыку, прыніжаў сябе: стары ён, дурны, малапісьменны, і прасіўся, каб вызвалілі. Анісімаў тут жа «разносіў» яго за «дэмабілізацыйны настрой». Аднак кал і неяк на бюро нехта прапанаваў задаволіць просьбу Балотнага, сакратар райкома асек разумніка: «Ты пойдзеш на яго месца?»Пятро паважаў Балотнага гэтак жа, як і Грамыку, і заўсёды ў душы пратэставаў, калі кожны смаркач, які па гадах не толькі ў сыны