Трывожнае шчасце, частка 6
— Гэта я фашыст? Ды я... за такія словы! Кім я недабіты? Табе памяць адняло — хто мяне біў? — I Прышчэпа добра-такі тузануў старшыню сельсавета куксай.Пятро кінуўся разводзіць іх.У хаце , ахутанай змрокам, калі яны ўвайшлі, здавалася, нікога не было, сустрэў іх амаль на парозе сам гаспадар. А тут закрычала дзяўчынка:— Тата! Не трэба! Татачка, родненькі!Ад некуль з печы пачуўся прастуджаны, хваравіты голас:— Грышка! Гора ты мае! Дзяцей пашкадуй. Во дурны, во дурны! А Божачка! Даруйце вы яму, людзі добрыя.Шапятовіч схапіў Бабкова за плечы, адарваў ад Рыгора, якога ў сваю чаргу цягнула дачка, Пятрова вучаніца. Але Бабкоў таксама раз"ятрыўся:— Я табе пакажу! Ты папомніш!.. Я табе хаплю загрудкі!Пятро выпхнуў яго на двор, але стары не сунімаўся, грымеў на ўсю вуліцу:— Я яму пакажу! Бандзюга! Фашыстоўскі вырадак! Мы яшчэ высветлім, як ты руку страціў. Можа, самастрэл, сукін сын, зрабіў, а цяпер носішся са сваёй куксай?!— Ды сціхніце вы, Іван Дзямідавіч! Людзі чуюць.— Няхай чуюць! А ты што? Хочаш скрыць ад людзей, як бандыт хапае загрудкі старшыню сельсавета? Шчасце яго, што я забыўся напісталот, а то стукнуў бы, падлюгу...— I што было б?— А мне напляваць, што было б! Але каб усялякая сволач хапала загрудкі... Ну не! Лепш у турму пайду.— Ды невядома, хто з вас схапіў першы.— Ну, ты гэта кінь! Прымірыцель! Ты чуў, што ён сказаў? Пятро стараўся гаварыць спакойна, напаўголаса, трохі не шэптам, каб прымусіць і Бабкова збавіць тон, не крычаць. Гэта не адразу ўдалося. Доўга ён яшчэ «грымеў». Каб не ісці па вуліцы, дзе ў вясновы вечар было нямала людзей, Пятро завярнуў у першы неабгароджаны падворак. Ішлі напрасцяк праз агароды па свежай раллі, пакуль не выйшлі на поплаў.Бабкоў раптам зусім сціх. У яго пайшла з носа кроў — ці то ад стомленасці, ці то ад нервовай узбуджанасці.— Ну, во... бачыш? — прахрыпеў ён з крыўдай, як хлапчук, якому расквасілі нос.— Прымірыцель!..Іван Дзямідавіч злосна абшморгваў з альховых кустоў маладое ліпучае лісце, прыкладваў да носа. Пятро не адразу здагадаўся, што ў старога няма нават насавой хустачкі. Прапанаваў сваю. Той узяў.Падышлі да рэчкі. Бабкоў спусціўся да вады, каб умыцца. Пятро прысеў на беразе, на грудку. Потым лёг. I адчуў такую стомленасць, што на нейкі міг калыхнулася зямля і закружылася зорнае неба. Не ўсё неба — зоркі, тыя, што загарэліся ўжо. Нарэшце і яны стал і па сваіх месцах і пачалі весела міргаць. Пятро сумна ўсміхнуўся ім, зоркам, і заплюшчыў вочы.Плескала вада. Крумкалі недзе лягушкі, не вельмі яшчэ зладжана і назойліва, як бы пасля зімовай спячкі спрабавалі галасы. Яшчэ далей «драў дранку» дзяркач. Але ўсе гэтыя звыклыя гукі зямлі і ночы не парушалі вялікай цішы сусвету.Пятро пачаў думаць аб невымернасці сусветнай прасторы, аб тым, што не толькі ён і ўсе людзі, усё чалавецтва, але нават уся планета наша — пылінка ў бездані космасу.Ён навучыўся ў цяжкія хвіліны думаць пра абстрактный рэчы, гэта хораша супакойвала, настройвала на гэткі — часам высока-філасофскі, часам прыземлена-гумарыстычны — лад. Але тут не атрымалася: у цэнтры сусвету, які ён хацеў уявіць, працягвалі нязрушна стаяць людзі — тыя, з якімі сустрэўся за дзень, і наперадзе гэтых людзей — чалавек, што трапіў на вочы апошні,— Рыгор Прышчэпа. Не, не Рыгор — дзяўчынка, яе крык: «Тата! Не трэба! Татачка, родненькі!» — засланяў і запаўняў сусвет, усю галактыку.Пятро расплюшчыў вочы. На небе можна было ўжо разгледзець