Трывожнае шчасце, частка 6
На другой баразне пот пачаў заліваць вочы. Пятро сцёр яго раз, другі рукавом гімнасцёркі. Вырашыўшы, што ва ўсім вінавата зімовая шапка, на павароце шыбнуў яе пад старую грушу. Ліза ўбачыла гэта — засмяялася:— Парыць, Андрэевіч?Як на злосць, сонца, якое колькі дзён ужо рэдка цешыла сваім цяплом, выглянула з-за хмары і прыпякло. Не па-вясноваму — па-летняму.Хутка Пятру здалося, што з яго суконнай гімнасцёркі вось-вось пацячэ — такая яна зрабілася мокрая, цяжкая. I вочы залівала потам яшчэ горш, так, што Лізіны плечы расплываліся ў нештабясформеннае, жоўтае, і ён не думаў больш пра іх прыгажосць. Цяпер увесь свет страціў для яго сваё хараство і фарбы. У скроні стукала малаткамі, а боль аддаваўся ў рану.Яшчэ ўпачатку, на першай баразне, Пятро расшпіліў усе гузікі. А як спыніліся, каб адпачыць, ён вырашыў скінуць гімнасцёрку. Але разам з гімнасцёркай сцягнулася і сподняя кашуля — мабыць, прыліпла, мокрая. Пятро збянтэжыўся, убачыўшы, як жанчыны глядзяць на яго, глядзяць не на твар, не ў вочы — на грудзі, на жывот. Ён не адразу зразумеў, чаму яны гэтак глядзяць, і, як хлапчук, сарамліва прыкрыўся гімнасцёркай. Асабліва дзіўна Ліза глядзела — з дабратой, ласкава, і вочы яе паступова як бы затуманьваліся слязьмі.— Ну, мужчынкі, хопіць. Дзякуем,— сказала яна.Яны спыніліся пасярод гарода, не давёўшы баразны да краю, і Пятро наіўна спытаў:— Чаму?— Рукі нам адсохнуць, калі мы на вас... араць будзем. Не ведалі мы. Даруйце...Пятро ўсё зразумеў — усю чуласць і пяшчоту іх сэрцаў. У вачах яго калыхнулася неба, быццам упала на зямлю, і сонца разламалася на многа кавалкаў.Нядзеля, але ў школе ішлі заняткі: быў Вялікдзень, а таму дзень абвясцілі рабочым — вялі барацьбу з рэлігіяй. Настаўнікаў радавала, што вучні даволі дружна з"явіліся на ўрокі, усяго які дзесятак дзяўчынак не прыйшло: у звычайны будні дзень і то бывае больш прагульшчыкаў. Класныя кіраўнікі выхваляліся адна перад адной, у каго менш іх — «вялікаднікаў».Настаўніцы былі ў добрым настроі, вясёлыя, узрушаныя. Але іх весялосць у гэты дзень раздражняла Шапятовіча. Ён ведаў: большасць з іх мясцовыя і, безумоўна, перад тым як пайсці ў школу, добра разгавеліся, ад некаторых нават трохі самагонам патыхае. А цяпер перад ім і дырэктарам выдаюць сябе за вялікіх атэістак.А можа, ён злаваўся таму, што сам быў галодны — прыйшоў нашча? Напярэдадні садзілі бульбу, пасадзілі ўсё, да апошняй бульбіны, а іншыя запасы, што былі ў хаце, з"елі хлопец-араты і санітарка, якія памагалі ў працы; Саша шчодра пачаставала іх.Жонка сказала раніцаю са смехам: «Нічога, Пеця, людзі добрыя. Накормяць». Аптымістка! Але думка, што нехта дасць ім, сям"і сакратара партарганізацыі, велікодныя яйкі і нейкі кавалак сала, можа, нават свянцонага, знарок,— такая думка абражала да душэўнайпакуты. I моцна сапсавала Пятру настрой. У настаўніцкай ён быў панура-маўклівы, у класах — няўважлівы і залішне добры: не пытаў, не ставіў адзнак, не распрацоўваў новага матэрыялу, даваў задание — чытайце самі. Бачыў: вучні насцярожаны такой дабратой, робяць выгляд, што чытаюць, а на самай справе кожны з іх думае пра нешта сваё. Пра што? Немагчыма здагадацца, гэтак жа, як не толькі з іх, дзяцей, але ніхто з самых праніклівых дарослых, псіхолагаў ніколі не здагадаўся б, пра што думае ён, настаўнік, стоячы каля акна і гледзячы ў зарэчную далеч, дзе на ўзгорку сінее хвойнік. Паспрабуй — здагадайся, што ў гэты час ён думае пра помету Медэі. Трагедыя Эўрыпіда нават у перакладзе па падручніку міфалогіі зрабіла незвычайнае ўражанне. Прачытаў уначы — доўга не мог заснуць. Раніцой расказаў жонцы легенду. Чакаў, што Саша адмахнецца ад яго новай казкі: «Глупства. Ніводная маці не заб"е сваіх дзяцей». Але яна, як ніколі раней, задумалася і згадзілася: «Ад рэўнасці жанчына ўсё можа зрабіць».