Трывожнае шчасце, частка 6
— Не. Але ведаеш, як бывае?.. Часам самыя правільныя думкі твае могуць так перавярнуць дагары нагамі, што сам сябе не пазнаеш.— Здзіўляе мяне, Панас, такая твая падазронасць... Трымаем чалавека сакратаром сельсавета — і будзем хавацца ад яго?— Я, Андрэевіч, на шаснаццаць гадоў пражыў на свеце белым больш, чым ты. Мне можна ўжо рабіцца падазроным. Табе нельга, табе трэба верыць людзям, гэта я разумею. Але што да Капыла, то скажу табе шчыра: справы не пагоршыліся б, каб на яго месцы сядзеў нехта другі. Чуў, што казалі інваліды? На чорта нам выслухоўваць такія папрокі!Пасля моцнага пахаладання, калі выпаў снег і дзве ночы стаяў мароз, зноў цяплела, праўда, няўпэўнена, нясмела. Зямля ад гэтага вясновага снегу набрыняла вадой больш, чым пасля зімовага. Дарогі зрабіліся — ні праехаць ні прайсці. Паўторна разлілася рэчка. У часе снегападу мерзлі шпакі. I цяпер яны спявалі залішне гучна, крыкліва і, здавалася, не вельмі весела — не па-вясноваму, не так, як у першыя цёплыя дні, калі птушкі толькі што вярнуліся з выраю ў родны край, разбіліся на пары, пачалі віць гнёзды. Можа, шпакі аплаквалі цяпер сваіх блізкіх, што загінулі ў холад?— Ты кажаш: каго нам баяцца, калі мы гаворым нашу партыйную праўду? — пасля працяглага маўчання, уздыхнуўшы, сказаў Панас.— А я сам сябе пачаў баяцца, бо, далібог, перастаю разумець, дзе праўда, дзе няпраўда. За тое, што я табе скажу, Анісімаў напэўна паклікаў бы мяне «на кавёр». У мяне душа гарыць ад злосці на ўсіх, хто прымусіў так рана сеяць. Каб мая ўлада, выклікаў бы іх усіх, ад Анісімава і ніжэй... і вышэй... і без доўгіх размоў гаркнуў бы па-армейску: партбілеты на стол, сукіны сыны! За страчанае насенне. За дарэмна патрачаную працу людскую. Памерзла ўсё, што ўзышло. А ў нас кожны кілаграм зерня — на цану золата... Кожны ўзараны гектар чаго каштуе! А разам з тым, калі падумаеш: а што ім было рабіць? Цягнуць з сяўбой? З такім цяглом — па два дзесяткі схудалых коней на калгас ды па адным трактары-інвалідзе на тры калгасы? З такой рабочай сілай — бабы ды дзеці? I так сяўба расцягваецца месяцы на два. А каб і далей пякло і сушыла, як на пачатку вясны? Зноў загінула б не менш. Вось і думай, дзе праўда?.. Каго вінаваціць? Бога? Вайну?..— Ты, Панас, як той сафіст. Былі ў Грэцыі такія філосафы. Яны ішлі па вуліцы, з натугай выцягваючы з размешанайгліністай гразі свае кірзавыя боты. Дабраліся да самага высокага месца — да «гарба», як тут называлі, дзе вуліца як бы пераломвалася. Цераз чужы двор і гарод, па сухой сцежцы, пайшлі ў поле.— Табе, Андрэевіч, лягчэй: ты можаш ад жыцця схавацца за сваю навуку. Ты хітрую навуку сабе выбраў. Гісторыя зацягвае, як той раман: зачытаешся — не можаш адарвацца.Пятро падумаў, што гэты практычны селянін і салдат маерацыю: сапраўды, захапленне міфалогіяй дае яму нямала радасных хвілін і заўсёды неяк хораша настройвае. Як зараз вось — пасля таго як ён прачытаў дома пра Геракла і расказаў дзяўчатам пра Дафну.Старшыня спыніўся ў канцы гарода, павярнуўся да Пятра з нахмурана-заклапочаным тварам:— Вось табе яшчэ адзін прыклад. Анісімаў на нарадзе — помніш? — сказаў: убачу, дзе калгаснікі будуць араць на сабе,— галаву знясу старшыні таму...Збоку ад іх, сядзіб за колькі, шэсць жанчын, па тры за пастронкам з аднаго і з другога боку ворчыка, цягнулі плуг, сёмая, высокая, згорбленая, здавалася, не проста арала — вяла плуг, а натужліва памагала — піхала яго.