Трывожнае шчасце, частка 6
Ен вярнуўся да стала, стаў збоку. Анісімаў глянуў на яго ззапытаннем, але пачуўшы крокі ў прыёмнай, зразумеў, і твар яго зноў наліўся крывёю, натапырыўся вожык валасоў, самі па сабе сашчапіліся пальцы рук.Булатаў увайшоў, не пастукаўшы, не спытаўшы дазволу, размашыста адчыніўшы дзверы, каб паказаць, што ён роўны тут. Але выгляд сакратара — той, які яны, члены бюро, называлі паміж сабой «перад бураю», асадзіў яго, нават спалохаў. Уласна кажучы, спалохаўся ён ужо раней — пасля такога нечаканага званка. Як усялякі, хто не мае веры ў высокія ідэалы і дбае толькі пра сваю кар"еру, Булатаў быў баязлівец. Ён падумаў: данесці ў райком мог толькі нехта з яго работнікаў, не інакш. Значыцца, хтосьці сочыць і за ім. I дакладвае. I, безумоўна, не толькі райкому. Невядома, што там, угары, думаюць пра яго.Ён спытаў амаль лісліва:— Чаму такая паспешлівасць, Анісім Пятровіч?— Вы статут партыі, Булатаў, ведаеце? — ціха спытаў Анісімаў і, не атрымаўшы адказу, павысіў голас: — Партыя для цябе існуе?— Не разумею...— Яно і відаць, што не разумеет. Заводзіш дзела на сакратара партарганізацыі, а райком...— Я лічыў, што пакуль яно не закончана...Анісімаў працягнуў руку. Булатаў паслужліва разгарнуў бледна-жоўтую мяккую папку і паклаў перад сакратаром. Паперак ужо набралася нямала, і ўсе яны былі акуратна падшыты.Лялькевіч наблізіўся да першага сакратара, стаў за яго крэслам, пачаў чытаць разам з ім. I на першай жа паперцы не вытрымаў — абурыўся:— Капыл? Той самы? Анісім Пятровіч! Звярні ўвагу. Даносы. Капыла. Таго, помніш? Ну, на якога было калектыўнае пісьмо калгаснікаў, што гэты тып выдаў немцам партызана. Памятаю, Булатаў, я перадаў вам гэтае пісьмо, каб вы расследавалі. I вы расследавалі! Зрабілі яго сваім агентам. Каб ён сачыў за камуністамі, паклёпнічаў на людзей, якія пралівалі кроў засавецкую ўладу, калі ён лізаў фашыстам... Як гэта называецца, капітан Булатаў!Булатаў стаяў ужо збялелы, амаль навыцяжку.Лялькевіч астматычна задыхаўся ад абурэння: стрымліваючы сябе, каб не крычаць, ён выдыхаў словы надрыўным шэптам:— Якую палітычную ацэнку гэтаму можна даць? Анісім Пятровіч!Анісімаў не адказваў, чытаў моўчкі, і толькі ўсё больш і больш барвавелі яго шыя, вушы, твар і больш шорсткім і калючым рабіўсявожык валасоў.— Ну, а тут? Анісім Пятровіч! Паглядзіце, пра што даносіць гэты халуй. «Замест таго каб расказачь людзям пра таго, хто каваў нашу вялікую перамогу — фармуліровачкі! — Шапятовіч расказвае... пра багоў». Гэта ж смеху варта. Шапятовіч вывучае гісторыю, захапіўся міфалогіяй. I расказвае міфы. Булатаў! Вы Сталіна чытаеце?— Не разумею.— Яно і відаць,— паўтарыў Лялькевіч словы Анісімава.— Пра Антэя вы чыталі? Пасаромеліся б падшываць такі данос! Божа мой!Анісімаў моўчкі, без адзінага слова, дачытаў да канца заключэнне, складзенае не вельмі пісьменна. Потым адкінуўся на спінку крэсла, сашчапіў пальцы, са скрыпам пацёр далонямі, заплюшчыў вочы, як ад моцнага прыступіўшага болю. Сказаў шэптам, але такім, што Лялькевіч спалохаўся: аднойчы пасля вось такога шэпту ў Анісіма Пятровіча здарыўся сардэчны прыпадак:— Булата ў... за што вас. .. панізілі ў званні і запісалі вымову? Я вам напомню: за перавышэнне ўлады і... за трусасць. Дык я вам скажу, Булатаў: пакуль я тут сяджу, вы не зробіце кар"еры нападобных правакацыях... Не, Булатаў, не зробіце... Кажу вам праўду. Падумайце, пакуль вы ў радах партыі. Вось так, Булатаў. А цяпер я вас не затрымліваю... Можаце ісці.