Трывожнае шчасце, частка 6
«Ад шчаўя»,— растлумачыла Саша і пагутарыла з настаўнікамі — каб разумелі і былі ўважлівыя.Нялёгка ім жылося, Пятру і Сашы, але... шчасліва: гэта былі дні найбольшай згоды і прыгожых, па-юначы наіўных праяў іх узаемнай закаханасці. А хіба гэта не найвялікшае шчасце? Жыццё, праца, каханне і поўная адсутнасць думак пра няшчасце, небяспеку. Ніхто зіх і не падумаў нават, што і ў мірны час можа напаткаць бяда.Ленка, дачка іх, гуляючы на лузе з дзецьмі, наелася нейкіх салодкіх карэнняў, і ёй там жа стала блага: атруцілася. Саша была на візітах у суседняй вёсцы. Панас Грамыка прывёз яе ледзь жывую ад страху за дачку. Самыя жудасныя ўяўленні палілі галаву, пакуль яны е халі. Ле нку ўратавалі, хоць дні тры праляжала ў ложку. Саша гэтыя тры ночы не звяла павек, у яе калаціліся рукі і пачаўся нервовы цік. Кал і ж малая паднялася, маці баялася адвесці ад яе вочы — пакінуць без нагляду. А трэба ж працаваць. I Саша мусіла перанесці візіты на вечар, каб з дачкой мог астацца бацька. Але галоўнае — падмацаваць дзіця пасля хваробы, карміць так, каб ёй не хацелася есці нейкія карэнні. А чым? Нават за грошы не было дзе купіць, не было ў каго пазычыць. Кланяцца такім, як Капыл ці Лісцік? О, як гэта цяжка!— Пайду дадому, да Полі. Усё-такі як свайго няма — пазычыць,— сказала Саша, калі зноў яны дажыліся да таго, што ў хаце не асталося ні бульбіны, ні крупіны.Да бацькоўскай вёскі кіламетраў сорак, па глухой дарозе, цераз балота і лесам. I Пятру стала страшна пускаць яе ў такую далеч. Дзіўна. Былі вакол ворагі, і яна, партызанка, ішла на сувязь у Гомель, у далёкія разведкі, а ён, паранены, аставаўся ў шпіталі і, здаецца, не баяўся за яе. Праўда, тады ім — яму і малой — за няньку была Марыя Сяргееўна, і Ленка казала «папа» ёй, а не яму, хоць ніхто не мог устанавіць, было гэта «папа» ці «баба», і паміж партызанамі вяліся цэлыя дыскусіі на гэты конт.Не , тады ё н таксама баяўся за Сашу, але не так, не такая была тая боязь. Гэта ўвогуле цяжка растлумачыць: тады і сам ён хадзіў праз нямецкія і паліцэйскія гарнізоны і не адчуваў асаблівага страху, а цяпе р ідзе часам позна са сходу з Панізоўя і палахліва азіраецца на кусты каля рэчкі. Сорамна прызнацца.— Не трэба табе хадзіць, Сашок. Лепш я...— Што ж ты пойдзеш? Што ты скажаш? Я ж ведаю: нічога ты не скажаш, як мы тут... Ну, пачастуюць цябе, дадуць нешта на гасцінец... Ды каб не Ленка, хіба я пайшла б! Ты ж ведаеш: мне нават у Полі нялёгка прасіць... Ды і не лішняе ў іх там.Выходзіла яна ў суботу, калі ў Пятра кончыліся ўрокі, з тым, каб вярнуцца назаўтра, у нядзелю. Выйсці было нялёгка. Пакуль раздабыла ім харчу на два дні жыцця, нагатавала. I хацела нічога не браць сабе на дарогу, каб ім больш асталося. Пятро мусіў пасварыцца. А потым па сто разоў паўтарыла наказы Ленцы і яму:— Лянок, да рэчкі — ні-ні. Ні з кім. Ні з Галькай, ні з Танькай. Не пойдзеш?— Не.— Будзеш увесь час з татам. Разам хадзіце, разам гуляйце...— У «клёка»?— У што хочаце. Толькі разам. Будзеш слухаць тату? Будзеш усё з"ядаць, што ён скажа?Гэта не было праблемай, ела яна цяпер, калі ежы не хапала, добра, з апетытам.— Не толькі з"ядаць, а нікуды-нікуды без яго... ні ў парк, ні на луг, ні ў школу...— Да цё ткі Гашы хочу.— О Божа! Немагчыма пералічыць усяго, куды табе нельга. I да цёткі Гашы можна толькі з татам. А лепш вы не хадзіце. Няёмка.— Гэта ўжо да Пятра: — Пеця! Ні на мінуту не спускай з яе вока. А то яна абяцае і тут жа забывае...