Трывожнае шчасце, частка 6
— Дык што цябе непакоіць? Выклікай участковага. Дамовіліся ж цвёрда: злодзеям — ніякай літасці.Панас спыніўся пад тымі стогадовымі ліпамі, дзе вечарамі сядзяць закаханыя: чамусьці ўсіх цягне сюды на тайныя размовы. Паглядзеў на свайго маладога партыйнага кіраўніка, цяжка ўздыхнуў:— Ты хіба не ведаеш?— Што?— Дурань гэты — брат маёй жонкі.— Ну, знаеш! Сам ты казаў, што ў цябе ўсё сяло — то брат, то сват, то кум... А ты — камуніст, старшыня!..— Легка сказаць, Андрэевіч: камуніст, старшыня... Усё гэта так. Але ты пастаў сябе на мае месца. Я, акрамя ўсяго, яшчэ і чалавек. Мне людзьмі кіраваць, але мне і з жонкай трэба будзе жыць... Аксюце, Сцяпанавай жонцы, штодня ў вочы глядзець. А ў яе пяцёра дзяцей. Ну, Вольга, Іван на свой хлеб пойдуць, хутчэй за ўсё з"едуць ад сораму. А трое малых? От натварыў, сукін сын! — Грамыка ўзяўся рукамі за галаву, апусціўся на лаўку.Пятро нарэшце зразумеў, як сапраўды нялёгка гэтаму даволі цвёрдаму чалавеку, які рэдка калі вагаўся, прымаючы рашэнне. Здавалася дагэтуль, што Панас Астапавіч мае зайздросны талентпрадугледзець усе самыя складаныя нечаканасці і павароты ў жыцці і рабоце. Што б ні здарылася, якая сітуацыя ні ўзнікла б, якія б самыя недарэчныя нездзяйсняльныя інструкцыі ні далі калгасу, сельсавету, партарганізацыі — першы знаходзіў выйсце Грамыка, рабіў прапановы, то па-сялянску простыя і мудрыя, то такія хітрыя, што і сам Булатаў, упаўнаважаны іх, неаднойчы ламаў галаву, і Анісімаў задумваўся: можна так ці не?А вось што так можа здарыцца — пра гэта, мабыць, і не падумаў. Праўда, Пятро ўспомніў, як перад пасяўной старшыня на сходзе казаў сваім калгаснікам: «Нікому не дарую, сытаму, галоднаму... сыну роднаму, калі хто возьме бульбіну насенную. Зарубіце на носе!»Але адно — словы сказаць, а другое зусім — у турму чалавека пасадзіць, ды яшчэ швагра. Ды і не тое, мабыць, пячэ сэрца, што швагер, а вось што дзеці астануцца галодныя. Таму і прыйшоў, каб даверліва параіцца: што рабіць?Не, ён не проеіць парады, не патрабуе катэгарычнага адказу. Гэтага патрабуюць тыя, хто хоча застрахаваць сябе на ўсякі выпадай. Грамыка не з такіх. У яго даволі рашучасці і мужнасці, каб усё ўзяць на сябе. Але яму сапраўды вельмі цяжка. Гэта той выпадак, тая сітуацыя, той момант, калі чалавеку, як паветра, патрэбна шчырае, праўдзівае слова друга, аднадумца.Зразумеўшы ўсё гэта, Пятро адчуў, можа, упершыню, сваю надзвычайную партыйную і чалавечую адказнасць за тое, што ён парадзіць другому. А што ён можа парадзіць? У выпадку з Прышчэпам ён чамусьці ні на міг не адчуваў раздваення свайго партыйнага і чалавечага сумлення. А тут? Тут яно ёсць, раздваенне. Як ён можа стаць на абарону злодзея? Але хіба Сцяпан — сапраўдны злодзей? Хіба не зразумела, што яго штурхнула на кражу? Пятра ажно ў пот ударыла: што парадзіць Панасу?Сеў побач, таксама ўздыхнуў:— Але, сітуацыя, чорт вазьмі...— Ты пачуў бы, колькі гол асу ў мяне ў хаце. Сказаў, што будуць судзіць. I мая, і Аксюта равуць, як каровы. Можна, канечне, замяць. Гэты стары ліс, Кваша, глянуў у хлеў і адразу — задні ход... «Я, Астапавіч, нічога не бачыў, нічога не чуў... » Перад следчымі будзе маўчаць. Ясна. Але сяло... у сяле ўжо, відаць, палавіна ведае... I як я пасля гляну людзям у вочы? Заўтра абавязкова ўкрадзе Іван, калі выйдзе сухі Сцяпан... I я мушу некага аддаць пад суд... А швагра выгарадзіў... Што мне скажуць пасля?