Трывожнае шчасце, частка 6
— Дробязі цябе турбуюць. Аўчаровы пабудуюць сваю хату — зоймем іх пакой. I не заўсёды ж нам будзе так цяжка!Яна прыхінулаея да яго, памаўчала, потым сказала вельмі ласкава:— Не бойся. Я ўсё вазьму на сябе, абы ты вучыўся.З таго ве чара пачалося. Праводзіў урок — і думаў пра Сашу. Ішла яна ў другую вёску — ён ішоў насустрач. Не бачыць яе дзве-тры гадзіны была пакута. I, наадварот, была асалода — сядзець у кабінеце старшыні сельсавета і хоць за сцяной, у медпункце, чуць яе голас. Дома ён не даваў ёй прынесці вядра вады. Саша смяялася з такой празмернай клапатлівасці.I вось — зноў. Калі ж яна шчырая? Ці не прымушае яна сябе быць добрай і закаханай? Не, так прытварацца нельга! Саша ва ўсім натуральная — у каханні і нянавісці, у чуллівасці і злосці. Урэшце, сам ён — добрая цаца, першы пры людзях груба накінуўся на яе: не вучы, маўляў, мяне і ўвогуле не для твайго жаночага розуму гэтая справа. Натуральна, што жанчына, ды яшчэ ў такім стане, не магла стрываць.Дамастроевец! Феадал!Так было ўжо неаднойчы: пасля нядоўгага, але пакутлівага роздуму, які звычайна пачынаўся самым гнеўным абвінавачваннем жонкі і клятвай, што цяпер, пасля такога, ён ні за што першы не пойдзе на прымірэнне, Пятро, дэталёва прааналізаваўшы прычыны сваркі, урэшце прыходзіў да высновы: вінаваты ён сам. Ад чаго так здарылася? Ад слабасці, бязвольнасці ці, наадварот, ад сілы — ад сілыяго кахання?Ва ўсякім разе, калі і тут, лежачы побач з Бабковым на возе, на пахучым сене, Пятро прыйшоў да думкі, што вінаваціць трэба не Сашу, а сябе, яму адразу зрабілася лягчэй.Перастала раздражняць вясёлая балбатня Грамыкі і Балотнага. Услухаўся ў яе — і пачаў патроху «падыгрываць» Панасу, які кпіў з панурага Івана Дзямідавіча.У райкоме, акрамя вартаўніка — бязногага інваліда, не было ніводнай душы.— Усе ў калгасах. Анісім Пятровіч усіх паслаў. З усіх устаноў. Гэта трохі здзівіла: у іх калгасы, за нейкія дзесяць — пятнаццацькіламетраў ад райцэнтра, чамусьці амаль к вечару не дабраўся ні адзін упаўнаважаны.Пятро адразу падумаў, што ніякага бюро не будзе, што самае большае — вернецца Анісімаў і ўчыніць ім «разнос». Ён сказаў пра гэта «сябрам па няшчасцю». Бабкоў павесялеў ад такой перспектывы: адзін Анісімаў нічога не запіша, а словамі няхай разносіць колькі хоча— не прывыкаць.Мінула шэсць гадзін... Сем... Стрэлкі ходзікаў у прыёмнай па-паўзлі далей. Зайшло сонца. Пачало змяркацца. Спахмурнеў Балотны, скручваў з кожным разам усё таўсцейшыя цыгаркі з такога пякучага самасаду, што Пятру, які не курыў, дым раздзіраў лёгкія; прыпальваў новую цыгарку ад свайго ж недакурка. Больш злосна жартаваў Грамыка. Адзін Бабкоў весялеў. Яны як бы павольна мяняліся роляМі: цяпер ужо Іван Дзямідавіч бяскрыўдна кпіў з Панаса, прыгадваючы «тую смакату», што асталася на стале ў яго хаце.— Бабы нашы ласуюцца недзе, чортавы балаболкі.— Ты думаеш, адны? З маладымі хлопцамі. Трэба ж тваёй Соні разгавецца. Напасцілася з такім старым мяшком.— Цьфу... тваю маць! Ты і пажартаваць па-чалавечы не можаш!— узлаваўся Бабкоў: не любіў, калі напаміналі пра розніцу ў гадах яго і жонкі.— Значыцца, пацэліў у слабое месца, калі злуеш,— паспрабаваў падхапіць жарт Балотны. Але далей не пайшло — не той настрой.Пятра проста абражала такая няўвага сакратара райкома да іх, і ён, галодны, змораны, расстроены ўсімі нягодамі дня, перажываў надзвычай балюча. Ьс жа магло прыехаць ажно восем чалавек — палавіна партыйнай арганізацыі. Што ж гэта за метад выхавання людзей?