Трывожнае шчасце, частка 6
ўрэшце згадзіўся: абы хутчэй вызваліцца ад тых, хто чатыры дні ўжо бадзяецца па казармах і развальвае дысцыпліну.Чыгуначніку завезлі восем мяшкоў пшаніцы, і ён сумленна выканаў умову: у пэўны час на таварнай станцыі на далёкія глухія пуці бы л і пададзены чатыры вагоны.Крывароцька яшчэ раз перад вагонамі сказаў кароткую, але такую, што расчуліў да слёз, прамову — не ў прыклад свайму намесніку па палітчасці, які гаварыў доўга, холадна і сумна. Назначыў старшыну Зашкарука старэйшым каманды, яго, Пятра,— парторгам, пацалаваўся з імі, і — бывайце здаровы!Але «няпланавых вагонаў» ніхто не хацеў чапляць да саставу. Увечары абураныя хлопцы, для смеласці хапіўшы «сырцу», пайшлі шукаць паляка, які прадаў вагоны. Нідзе, вядома, не знайшлі, але па-салдацку пагаварылі з дзяжурным. Той ветліва паабяцаў: «Бардзо прошэ, панове жолнежы! Руўно пшэз годзінэ поедзеце до Бжэсця».I дакладна выканаў сваё абяцанне. Неўзабаве да вагонаў падышоў манеўровы паравоз. Заляскалі буферы. Дэмабілізаваныя закрычалі «ўра!». Яшчэ праз гадзіну рытмічна застукал! колы на стыках рэек. Едзем! Стомленыя турботамі і хваляваннямі, усе моцна заснулі на сваіх салдацкіх мяшках.Прачнуўся Пятро раніцай. Састаў стаіць. Выскачыў з вагона, прачытаў назву станцыі, дастаў з планшэткі чыгуначную карту Польшчы, якую спецыяльна раздабыў у Познань пачаў шукаць станцыю, каб даведацца, колькі праехалі за ноч, парадаваць хлопцаў. Доўга шукаў на ўсход ад Познані — на галоўнай магістралі — цераз Варшаву, на абходных лініях. Няма такой станцыі. А станцыя між тым немалая. Мяркуючы па збудаваннях — вузлавая. Выпадкова зірнуў уніз, на поўдзень,— і... пахаладзеў. Кінуўся да вагона.— Трывога! Браткі!— Што ты гарланіш? Не накрычаўся за пяць гадоў?— Дай паспаць!— Не ў той бок едзем! Уміг падхапіліся!— Як не ў той? Што ты вярзеш?— Нас вязуць некуды ў Сілезію. Глядзіце!Высыпалі з усіх чатырох цяплушак, рушылі да начальніка станцыі. Адчапілі, вядома, адразу. А вось прычапіцца... Двое сутак стаялі. Прамых саставаў тут праходзіла нямнога, больш з рэпарацыйным абсталяваннем. З начальнікамі такіх эшалонаў дамовіцца было немагчыма, а савецкага ваеннага каменданта, які мог бы загадаць ім, на станцыі не было. Ледзьве на трэція суткі прычапілісяда эталона з рэпатрыянтамі. Эшалону гэтаму не давалі «зялёнай вуліцы». Ён больш стаяў, чым ішоў. Але стаяў не на вялікіх станциях, дзе былі прадпункты Савецкай Арміі і можна было . атрымаць па атэстату сухары і кансервы, а на нейкіх глухіх паўстанках. А калі часам спыняўся кал я вялікага горада, то заганялі яго ў такія далёкія тупікі, што, не ведаючы працягласці стаянкі (часам стаялі гадзіну, другі раз — суткі), рэдка хто адважваўся шукаць «харчэўню». Нікому не хацелася адстаць ад сваіх вагонаў. У тыя дні, калі, здавалася, перамяшчаліся цэлыя народы, адны — на ўсход, другія — на захад, на поўдзень, Германія, што склала сваю злачынную зброю, і скатаваная гэтай зброяй Польшча былі як бы ў цэнтры велізарнага руху мільёнаў людзей.Пачалі старажытны гандаль з палякамі — мену. Вагон іх жыў камунай. Таму, калі ўсе запасы былі з"едзены, пастанавілі: развязаць мяшкі, выкласці «трафеі». Калектыўна, сумленна і сур"ёзна, з улікам індывідуальна-сямейных асаблівасцей кожнага, вырашылі, чаго чапаць нельга, а што можна выменяць на хлеб, сала і самагонку. Двое адмовіліся развязаць свае мяшкі; адшчапенцам быў «пастаўлены ультиматум» , і яны мусілі перасяліцца ў другі вагон.