Трывожнае шчасце, частка 6
— Падпішыцеся на пазыку! — не сказаў, не папрасіў, а загадаў Бабкоў.— Трэба адбудоўваць тое, што спаліў ваш бандзюга.«Сава» насцярожана ўстрапянулася, узняла галаву. Вусны паліцаіхі скрывіліся ў дзіўнай ухмылцы:— А вы яго знайдзіце і падпішыце.Бабкова ажно перасмыкнула ўсяго ад такой нахабнасці, ён тузануўся адразу ўсім целам, махнуў рукамі, закрычаў:— Зловім! I падпішам! Прыгавор! Толькі нагамі дрыгне ў пятлі! Тут жа, на вуліцы, і павесім, сабаку! Перад усім народам!..На пе чы заплакаў малы:— Мамка, я баюся!Пятра скалануў гэты плач, шкада стала дзяцей. Падумаў, што ім, прадстаўнікам улады, нельга так гаварыць пры дзецях. Амаль загадаў Бабкову:— Іван Дзямідавіч! Прытрымайце нервы! I той схамянуўся. Сказаў хлапчуку:— Не бойся, дзетка, ніхто цябе не кране! Мы — не такія!.. Гэта твой бацька дзяцей страляў!— Не страляў ён дзяцей! Не страляў! — раптам прастуджаным, ахрыплым голасам гукнула старая. Быў яе крык такі неспадзяваны, што Шапятовіч аж уздрыгнуў.— Страляў! — зноў сарваўся стары партызан.— Увесь атрад іх быў у тую ноч. Дзяцей Рыгора Сівалоба ён... ваш... застрэліў. Усе насудзе пацвердзілі!— Не! Не! Не! — упарта і страшна адмаўляла маці забойцы. Магчыма, яна доўга пераконвала сябе ў гэтым. Можа, кроўдзяцей не давала ёй сну і спакою.Старая гэтая, у якой, відаць, памуцілася ў галаве, і наогул уся сцэна зрабілі на Шапятовіча вельмі цяжкае ўражанне. Ад размовы пра забойства дзяцей на хвіліну нават зрабілася як бы млосна — закружылася ў галаве.— Іван Дзямідавіч, пайшлі.— Ды не, яны падпішуцца! — пераканана заявіў Бабкоў і сеў на ўслон, пачаў расшпільваць сваю палявую сумку.— У іх, гадаў, золата закапана. Ён усе яўрэйскія дамы аграбіў, кал і няшчасных на смерць пагналі. I дом гэты з мястэчка перацягнуў. Канфіскаваць даўно трэба! Колькі разоў казаў пракурору. Людзі ў зямлянках жывуць... Не менш тысячы і — усе наяўнымі! Душа з іх вон! Ясна? — звярнуўся ён да маладзіцы.Яна зноў скрывілася — перакасіўся твар ад усмешкі ці ад нервовага спазму, але Пятру чамусьці здалося, што ўсмешка гэтая не пакутлівая, а здзеклівая.— У мяне капейкі за душой няма.— Тыдзень назад краму ў Прылуках абрабавалі. Дык я баюся, што палавіна дабра таго ў цябе закапана.— Пашукайце!— Пашукаем! I знойдзем! Гэта іх работа... твайго!.. Ён далека не пайшоў, тут, шыбенік, валацуга, блукае. Даблукаецца! Вяровачка даўно плача па ім!— Мамка!— Цыц! Дык злавіце яго!— Зловім!— Не страляў ён дзяцей! Не! Не!— Суд разбярэцда.— Ну, дык я чакаю! Чуеш? — Бабкоў пагрозліва стукнуў кулаком па стале.— Іван Дзямідавіч!Звычайна далікатны і ветлівы з ім, Пятром, Бабкоў зноў груба адмахнуўся:— Не мяшайся, сакратар! Тваё дзіця жывое.Старая раптам спаўзла з ляжанкі, пашкрэбала да дзвярэй, кульгаючы, цягнучы за босай, з вузлаватымі пасінелымі пальцамі правай нагой левую, абкручаную бруднымі анучамі. Яны са здзіўленнем і неразуменнем паглядзелі ёй у спіну. Што з ёю? Жывот схапіла, ці што?Ці пратэстуе так? У качарэжніку захапіла качаргу. Навошта? Няве стка паціснула плячамі, растлумачыла:— Не ў сваём вуме яна. А мне ж трэба даглядаць, карміць. А з чаго? Я, можа, сама сто разоў пракляла яго, хоць ён і бацька дзяцей маіх.— Калі хадзіла пры немцах паняй, тады не кляла...— Калі я хадзіла паняй? Ён ездзіў, самагонку глушыў, з дзеўкамі гуляў, а я на зямлі душылася, як ачумелая. Багацце капіла. Разбагацела! — Яна ўсміхнулася ўжо зусім інакш, не крывячыся так, з горкай насмешкай з свайго лёсу.