Глыбокая плынь, частка 3
Падняўся спакойны, дысцыплінаваны Паўленка.— Я прапаную назначыць удар на дваццаць два ноль-ноль.Лясніцкі паглядзеў на гадзіннік.— Зараз трынаццаць! Раней, чым праз гадзіну, атрады не выступяць. Ц1 зможа галоўны атрад зрабіць абходны марш за восем гадзін?— Зможа! — упэўнена заявіў Паўленка.— Зможа! — пацвердзіў Прыборны. — Я сам пайду з імі.Так і парашылі. Маскве адказалі: «Чакаем». А праз гадзіну атрады непрыкметна зняліся з пазіцый на Вуцянцы і выступілі. Перад выступлением Паўленка падышоў да Лясніцкага, нясмела папрасіў:— Таварыш камісар, дайце мне майго камандзіра кулямётнага ўзвода.Камісар брыгады нахмурыўся.— Слухай, Паўленка, можна сказаць раз, два... Ты ж дарослы чалавек. Дык якога ж ты д"ябла надакучаеш мне? Кулямётчыкі ў цябе ёсць, снайперы табе ноччу не трэба... А пакінуць атрад без камісара я не магу.Камісар атрада Кандыбы Залескі быў хворы, і Яўген Лубян часова замяшчаў яго. Аб ім і ішла гаворка.3 атрадам Жаўны паехаў начальнік штаба брыгады Мікалай Маеўскі.Лясніцкі застаўся ў Межах і адразу ж пачаў падрыхтоўку да начнога бою. Абышоў атрады, пагутарыў з партызанамі, праверыў стан зброі і колькасць боепрыпасаў. Пасля доўга радзіўся з камандзірамі, складаў дэталёвы план. Рабіць гэта было лёгка і прыемна, бо ён ведаў кожны вір у рэчцы, кожны ўзгорак і лагчыну і нават кожнае паасобнае дрэва.Але яго добры настрой сапсавала Люба. Яе накіроўвалі сачыць за эсэсаўцамі, як толькі даведаліся аб іх з"яўленні. I вось яна нечакана хутка вярнулася назад, змораная, бледная. Лясніцкі з першага погляду здагадаўся, што здарылася нешта надзвычайнае, і коратка спытаў:— Што?— Эсэсаўцаў няма ў Лемяхах.— Дзе ж яны?— Чорт іх ведае. Ніхто дакладна нічога не ведае. Я нават паліцая аднаго злавіла. I той нічога не мог сказаць... Я яго шлёпнула... Цяжка было веснд.— А з лемяхоўцамі ты гутарыла?— Чалавек дзесяць перапытала. Адны гавораць, паехалі на Рудню, другія — к Дняпру. Вось тут і варажы. Я асабіста веру і тым, і другім. Гэтыя гады задумалі нейкую хітрасць.Лясніцкі задумаўся. Становішча адразу ўскладнілася. Манеўр атрада Паўленкі згубіў сэнс. I камісар, не марудзячы ні хвіліны, накіраваў чалавека дагнаць атрад, паведаміць абстаноўку. «Рашайце, дзейнічайце самі, — напісаў ён Прыборнаму. — Але галоўная ваша задача зараз — прыкрыць наш тыл. Не выключала мажлівасць, што эсэсаўцы маглі пасунуцца ў лес».Люба чакала, не зводзячы з яго вачэй.— А мне куды?— Не змарылася?— Змарылася, але ўсё адно сядзець я не магу.— Добра. Ідзі ў лес. Зойдзеш у Рудню. Любымі сродкамі трэба знайсці гэты пракляты батальён. Куды ён мог знікнуць? Нібы скрозь зямлю праваліўся.Застаўшыся адзін, камісар доўга хадзіў з кутка ў куток па прасторнаму класнаму пакою школы. Становішча было сур"ёзнае.Ён паклікаў камандзіраў і камісараў атрадаў, каб паслухаць іх думку, параіцца з імі. У яго была каштоўная прывычка партыйнага кіраўніка: у цяжкі момант раіцца з людзьмі.Але ў гэты раз ён не дачакаўся камандзіраў. Раней іх у пакой зайшоў радыст.— Таварыш камісар, радыёграма Цэнтра. Лясніцкі прагна схапіў аркуш паперы, пачаў расшыфроўваць. I раптам збялеў. «Прыборнаму, Лясніцкаму.Вашу галоўную базу ведаюць немцы. Атакуюць сёння батальёнам СС. Звесткі атрыманы ад «Прафесара», — некалькі разоў прачытаў ён радыёграму і дарасшыфраваў яе: «— Звесткі атрыманы ад Буйскага. Эх, Андрэй, Андрэй! Вялікую справу ты зрабіў, дружа, але хтосьці спазніўся, ты ці штаб... Позна... Позна, таварышы, — камісар брыгады сціснуў рукамі галаву. — Трыццаць чалавек раненых... Жанчыны, дзеці. Уся маёмасць, увесь баявы запас... Амаль без усялякай аховы, — шаптаў ён. — Дык вось дзе ён, гэты пракляты батальён! У самае сэрца ўдарыў. Як жа мы праваронілі? Разявы!» — хвіліну ён сядзеў нерухома. Потым падхапіўся, паглядзеў у акно на лес.