Глыбокая плынь, частка 3
Знясіленая цяжкімі баямі, брыгада не вытрымала націску і начала адступаць.Мікалай Маеўскі з пяццю маладымі партизанам! застаўся прыкрыць адыход галоўнага атрада, які непрыкметна зняўся з пазіцыі сярод белага дня.— Патрымайцеся толькі адну гадзіну. Праз гадзіну мы будзем у Баршчоўскім лесе, — сказаў на развітанне Лясніцкі і моцна паціснуў начальніку штаба руку. Мшалай прачытаў у вачах камісара трывогу і жаданне абняць яго, можа, у апошні раз. Але Лясніцкі не зрабіў гэтага ў прысутнасці партызан. Ён толькі аглянуўся навокал і ўпэўнена сказаў:— Хлопцы вы надзейныя, і пазіцыя ў вас надзейная. Да сустрэчы, таварышы!Пазіцыя, якую яны займалі, сапраўды была ўдалая. Група залягла на грэблі. 3 двух бакоў было балота, парослае хмызняком і напоўненае вясновымі водамі. На абход балота, калі немцы паспрабуюць гэта зрабіць, ім спатрэбіцца не менш гадзіны — час дастатковы для таго, каб атрад дайшоў да лесу.Шэсць чалавек былі ўзброены трафейнай гарматай, кулямётам і ручнымі гранатамі.Эсэсаўцы ўжо зрабілі ў гэты дзень тры атакі. Чакалася чацвёртая, мяркуючы па ўсяму, самая рашучая.Вечарэла. Майскае сонца было заслонена жоўтым дымам дагараючай удалечыні вёскі. Але на ўсходзе неба было чыстае, цёмна-блакітнае, без адзінай хмурынкі.Мікалай сеў на мурог на краі дарогі, разуўся і з асалодаю апусціў у цёплую ваду канавы папрэўшыя ногі. Хацелася легчы, не вымаючы ног з вады, пацягнуцца і заснуць. У галаве шумела ад нядаўняй страляніны і бессані. Змора скоўвала цела. Нават цяжка было думаць. I зусім не хацелася весці гэты няроўны бой.«Добра было б, каб яны болып не атакавалі», — падумаў ён і аглянуўся на партызан, якія сядзелі каля гарматы і па чарзе курылі адну цыгарку. Гэта былі маладыя хлопцы, два — зусім яшчэ падлеткі. Яны добра-ахвотна засталіся з ім, хоць і ведалі, што могуць загінуць на гэтай грэблі. Мікалай заўважыў, што хлопцы трохі хвалююцца. Гэта было відно па тым, з якой прагнасцю яны глыталі табачны дым.Ён падняўся і падышоў да іх.— А на мяне вы забываеце? Дайце і я пацягну разок.— Для вас, таварыш начштаба, ёсць асобна на цыгарачку.— Не. Вы мне давайце з агульнай. I тую круціце, разам раскурым.Абпальваючы пальцы, ён смактаў недакурак, ажио пакуль не стала горача губам. Новую цыгарку курыў першы.Хлопцы адразу неяк павесялелі, радасна заўсміхаліся.— Маўчаць, гады, — сказаў Цімох Бураў, самы маладзейшы з пяці, кіўнуўшы ў бок немцаў. Усе павярнулі галовы туды. Мікалай зразумеў іх жаданне пачуць яго думку на незразумелае маўчанне ворага. Ён падняўся і пачаў праз бінокль разглядаць месца, куды адкаціліся пасля апошняй атакі эсэсаўцы.Наперадзе, паўз балота, цягнулася паласа альховых кустоў, праз якія працякаў ручай. Там партызаны шмат дзён трымалі абарону. За ручаём пачыналіся сядзібы вёскі. Доўгія і вузкія, рознакаляровыя ад розных пасеваў пал осы падымаліся на круты ўзгорак і канчаліся садамі. На самай вяршыні ўзгорка была веска. Але цяпер там не было ні садоў, ні хат. На фоне блакітнага неба чарнелі абгарэлыя дрэвы і два рады закураных печаў з няроўнымі комінамі.За печамі хаваліся нямецкія кулямёты. Асноўныя ж *х сілы былі за вёскай, у нізіне. Адтуль яны пачыналі свае атакі. Гароды былі густа ўсеяны шэра-зялёнымі купінамі — трупамі карнікаў.— Так, маўчаць. I хай маўчаць даўжэй. Для нас гэта лепей. Мы пачакаем яшчэ з гадзіну і пойдзем даганяць атрад. — Маеўскі адняў ад вачэй бінокль, павярнуўся да хлопцаў.