Глыбокая плынь, частка 3
— Не, не позна! Дорага вы заплащце за лагер, сволачы! Лубяна да мяне! — крыкнуў ён сувязному і хутка пачаў пісаць новае данясенне камандзіру брыгады.Лубян і Кандыба з"явіліся неўзабаве, бо ішлі па першаму выкліку.Лясніцкі, нічога не кажучы, падаў ім расшыфраваную радыёграму. Твар Жэнькі адразу стаў бялей сцяны. Ён цяжка задыхаў, нібы яму раптам не стала хапаць паветра, потым для чагосьці зняў шапку, сеў на лаўку, але адразу ж падхапіўся.— Я... Павел Сцяпанавіч!— Так, ты! На матацыкл! Ляці куляю. Магчыма... Усё магчыма... Тады няхай адыходзяць праз балота, знішчаючы за сабой кладку. А ты... Ты адзін ведаеш, як гэта зрабіць. Узарві!.. Пры любых абставінах... Зразумеў? Давай!..Лубян крута павярнуўся.— Пачакай, — Лясніцкі абняў яго, моцна пацалаваў у вусны і прашаптаў, нібы гэта была тайна: — Я сам прыйду туды з атрадам Паўленкі. Зараз жа даганю іх.Жэнька адказаў:— Сустрэнемся, Павел Сцяпанавіч! Сустрэнемся! Не можа быць, — і выскачыў з пакоя.XVIII Па вузкай звілістай лясной дарозе матацыкл ляцеў з такой хуткасцю, з якой, бадай, не ездзіў ніводзін матацыкліст у свеце. Досыць было ад наго памылковага або на адну дзесятую секунды спозненага павароту руля, каб ад матацыкліста і машыны засталося літаральна мокрае месца. Але Жэнька не думаў аб гэтым. Наогул ён не думаў ні аб чым. Адна толькі думка з аднаго кароткага слова гулка стукала ў рытм з маторам:«Хутчэй! Хутчэй! Хутчэй!»Выехаўшы з лесу, ён убачыў, што ў вёсцы Хвасцічы, праз якую ляжаў яго шлях, пажар. Тады бліснула другая кароткая думка:«Фашысты!»Але ён не спыніўся...У вёсцы сапраўды былі немцы. Яны правя л і прамільгнуўшага перад імі матацыкліста ашалелымі позіркамі і схамянуліся толькі тады, калі ён быў ужо далёка за вёскай.Над галавой у партызана засвісталі кулі, але родны ўзгорак схаваў яго. Убачыўшы знаёмы лес, ён падумаў: «На ўзлессі абавязкова будуць эсэсаўцы», — і, не даехаўшы за кіламетр, спыніўся і саскочыў з матацыкла. У ім больш не было патрэбы. Далей трэба было ісці праз балота і гушчар.Заглушаючы матор, Жэнька пачуў страляніну. Памыліцца было нельга — стралялі на Ласіным. Яго спрактыкаванае вуха нават адрозніла віды зброі: станковыя кулямёты, аўтаматы... А вось і мінамёт. «Трымаюцца! Родныя, мілыя!»— Трымайцеся! Трымайцеся, таварышы! — крыкнуў ён і, зацягнуўшы машыну ў кусты, у балота, каб не знайшлі ворагі, шпарка пабег наўпрасцяк да лесу. На ўзлессі над яго галавой зноў засвісталі кулі, але ён не звяртаў на іх увагі, бо сэрца зноў нястрымна стукала: «Хутчэй! Хутчэй!»Эсэсаўцам не ўдалося наваліцца на лагер нечакана.Мацей Кулеш, які прывёў іх, дрэнна ведаў законы партызанскага жыцця. Не ведаў ён, што на ўзлессі, за тры кіламетры ад Ласінага, на сасне сядзеў вартавы. Партызан здалёк заўважыў немцаў і па тэлефоне паведаміў у лагер.Акрамя гэтага, усе прыкметныя сцежкі, якія вялі на Ласіны, былі замініраваны, і эсэсаўцы наскочылі на першыя ж міны.Асколкам міны быў легка ранены і Кулеш, але, спалоханы да смерці (здраднік і не думаў, што смерць можа напаткаць яго і пад аховай батальёна гітлераўцаў), ён прыкінуўся цяжка кантужаным. Раззлаваныя немцы аднеслі яго на ўзлессе і, нават не перавязаўшы рану, кінулі ў кусты, адкуль ён хутка ўцёк дадому, узрадаваны, што мае справу не з Візэнерам (ён не ведаў яшчэ аб знікненні каменданта).Эсэсаўцы, перамагаючы страх, які заўсёды апаноўваў іх у лесе, пачалі асцярожна прабірацца праз гушчар самі. Але неўзабаве зноў наскочылі на міны. Потым трапілі над кулі нябачных стралкоў. Але ўсё ж, хоць і з вялікімі стратамі, яны прарваліся да лагера.