Глыбокая плынь, частка 3
Лясніцкі разглядаў захопленыя дакументы, фотаздымкі, але рукі яго прыкметна дрыжалі, на шырокім чыстым ілбе і на скронях надуліся вены, нібы яму не хапала паветра ў вялізным прасторы лесу, напоўненага гоманам майскай раніцы.Ён успамінаў усе самыя нязначныя падрабязнасці апошняй сустрэчы з Андрэем, усе падзеі той ночы. Як здраднік мог паведаміць фашыстам, як ён выбраўся? — вось з чаго, здавалася яму, трэба пачынаць, каб разблытаць увесь гэты клубок.У час прарыву шаснаццаць чалавек загінулі без вестак. Спачатку Лясніцкі меркаваў, што здраднік — адзін з гэтых шаснаццаці. Але пасля высветлілася, што ўсіх гэтых людзей бачылі перад самым выбухам — усе яны былі ва ударным атрадзе. Целы забітых адшукалі, раненый таксама ўсе падабраны. А болып, як паказаў падлік, ніводзін чалавек з атрадаў не знік. Аднак палонны тэлефаніст сказаў: «Прыплыў перабежчык». Іменна перабежчык, а не іх агент, не нейкі там 27 ці 359. Хто ж гэта мог быць? Чаму губляецца ў падліку гэтая агідная адзінка?I раптам бліснула думка: перабежчык мог у час бою вярнуцца назад. Лясніцкі схапіўся за гэтую думку: «Так... Магчыма. Шостая рота карнікаў стаяла на левым флангу. Удар па ёй нанёс Лубян. Атрад яго знаходзіўся ў ар"ергардзе, павінен быў абараняць раненых і хворых. У бой ён уступіў апошнім, калі мы ўжо прарваліся. У атрад улілося шмат хворых і раненых... I вось сярод іх...»— Хто з хворых і раненых з"явіўся ў атрадзе ў час бою? — спытаў Лясніцкі ў Лубяна.Жэнька паціснуў плячамі.— Усіх не назаву, Павел Сцяпанавіч. Многа з чужых атрадаў. 3 тых, каго ведаю, — Лямцаў, Рута, Крапівін, Лапаціна Вера з атрада Кандыбы, Кулеш...— Кулеш?— Кулеш, — Жэнька паглядзеў на камісара і здагадаўся, аб чым той падумаў. — Не, не можа быць, Павел Сцяпанавіч. Я яго ўбачыў адразу ж, як толькі выйшлі з сасняку, і накіраваў у штаб сувязным разам з Махоткам.Прыборны, які няспынна нервова хадзіў, не чуў гэтай іх кароткай размовы. Праз хвіліну ён спыніўся перад Лясніцкім.— Кінь ты гэтую погань. Што ты варожыш над ёй! Ідзем лепей да людзей, запытаем у іх. Народ знойдзе здрадніка.Паўленка адняў ад твару рукі.— Так, трэба аб"явіць аб здрадзе ў атрадах. Лясніцкі кінуў пад ногі, у траву, папкі з дакументамі,выпрастаўся.— Не! 3 гэтым трэба пачакаць. Гэта — крайнасць. Сказаць — значыцца даць мажлівасць здрадніку ўцячы. У нас хопіць сіл знайсці яго іншым спосабам. Ад нас ён не схаваецца нідзе. А каб ён яшчэ не напаскудзіў, трэба быць болып пільнымі. Даверлівымі мы зрабіліся ў апошні час — вось у чым наша памылка. Ідзі сюды, Сяргей. Што ты хістаешся, як маятнік!Прыборны паслухмяна падышоў і сеў побач з камісарам.Лясніцкі паклаў яму на плячо руку, зазірнуў у яго змучаны твар і клапатліва спытаў:— Баліць рука? Што сказала Алена? Прыборны паморшчыўся.— Ат, не да рукі. Душа баліць, Павел. Крывёю абліваецца за Андрэя. Да Насці не магу падысці. Што ёй сказаць?Хвіліну памаўчалі. Потым Лясніцкі ціха сказаў:— Але пара, таварышы, падумаць і аб далейшым. Жалоба жалобай, а справы справамі. Жывыя павінны думаць пра жывое. Я прапаную такі план. Абяскроўлены мы, канешне, здорава. I, галоўнае, звязаны вялікай колькасцю раненых. Ды і без сувязі, без радыёстанцыі дзейнічаць нам зараз цяжка. Гэта не сорак першы год. Пойдзем на злучэнне з брыгадай Крушыны. Дапаможам ім дабіць рэшткі карнікаў. А самае галоўнае: па-першае, звяжамся са штабам злучэння і з Масквой, выклікаем самалёты, каб эвакуіраваць цяжкараненых; па-другое, прыйдзем зноў у свой раён, дзе знаёмы кожны чалавек, куст і сцежка, і гэта дасць нам магчымасць размясціць астатніх раненых у вёсках; па-трэцяе, зноў наблізімся да чыгункі, зоймем на ёй свае месца. Практыка ў гэтай галіне ў нас багатая. Вось так... Эскізна, без дэталяў... Давайце вашы меркаванні.