Глыбокая плынь, частка 3
Рыхтуючыся да летняга наступления ў раёнах Арла і Курска, фашысцкае камандаванне вырашыла любымі сродкамі ўмацаваць свой тыл, забяспечыць камунікацыі. Асабліваё значэнне мелі для іх чыгуначныя шляхі Беларусі і паўночнай Украіны — карацейшыя шляхі з Германіі да месца будучага наступления. Таму вясной гітлераўцы выпрацавалі план вялікіх карных экспедыцый. Ставілася мэта — поўнасцю задушыць партызанскі рух. На дапамогу тылавым ахоўным часцям былі кінуты лепшыя кадравыя дывізіі з танкамі, авіяцыяй, пад камандаю вопытных генералаў.Карную экспедыцыю ў Прыдняпроўі ўзначальваў генерал-маёр фон Адлер. Ен меў вялікі ваенны вопыт і сярод генералітэта лічыўся лепшым стратэгам і тактыкам па барацьбе з партызанамі. Ён двойчы камандаваў карнымі экспедыцыямі супроць украінскіх партызан у васемнаццатым годзе, хоць аб гэтых сваіх паходах генерал успамінаў не вельмі ахвотна. Ён ваяваў у Іспаніі, у Більбао, дзе вайна ў тарах таксама нагадвала партизанскую. Яму ўдалося правесці ўдалую аперацыю супроць югаслаўскіх партызан. За гэтую аперацыю ён атрымаў железны крыж і падзяку фюрэра.Яго ўзнагароджвалі, але не павышалі. Сябры тлумачылі, што там, уверсе, не могуць дараваць яму пагардлівых адносін да «святое святых» нямецкай арміі — статута. Сапраўды, на вайне ён заўсёды рабіў па-свойму, рэдка прытрымліваючыся непарушных параграфаў статута. Але сам ён разумеў, што справа не ў гзтым. Проста старых кайзераўскіх афіцэраў паступова засланяюць і выцясняюць маладыя нацысты. I гэта вельмі абурала фон Адлера. Хіба ён горшы патрыёт Германіі і менш адданы свайму фюрэру? Не хто іншы, як такія, як ён, выкармілі фюрэра і далі яму ўладу. Хіба ж не крыўдна? Але генерал трываў, упэўнены, што справядлівасць у рэшце рэшт пераможа.Ён ганарыўся сваім паходжаннем, сваімі ваеннымі ведамі, прэтэндаваў на сваю ўласную стратэгію. Ганарыўся ён і сваім прозвішчам — Адлер, лічыў яго сімвалічным. Цікава, што знешне ён і сапраўды нагадваў арла: высокі, з гарбатым носам, чорнымі драпежнымі вачыма, дужы і рухавы, нягледзячы на свае шэсцьдзесят год.У склад экспедыцыі ўваходзіла дывізія СС, і гзта асабліва радавала фон Адлера: упершыню яму далі эсэсаўцаў. Цяпер ён пакажа ім майстэрства старога генерала! Адлер быў цвёрда ўпэўнены, што яго тактыка самая дасканалая. Але ў сапраўднасці яна была вельмі прымітыўная, даўно ўсім знаёмая і грунтавалася на двух прынцыпах: на нечаканасці ўдару і тэорыі «мёртвай пустыні».«Там, дзе пройдзем мы, павінна застацца пустыня і спыніцца ўсялякае жыццё», — гаварыў фон Адлер сваім афіцэрам і салдатам. Ён намерваўся і тут, у Прыдняпроўі, нанесці ўдар нечакана. Але гэта яму не ўдалося. Аб карнай экспедыцыі стала вядома адразу ж, як толькі першы эшалон дывізіі ўз"ехаў на беларускую зямлю: брэсцкія партызаны злавілі аднаго эсэсаўца і выпыталі ў яго, куды едзе дывізія.Штаб злучэння падрыхтаваў план разгрому карнікаў. Брыгада «Днепр» павінна была завязаць баі з першымі эшалонамі карнікаў, захапіць ініцыятыву і такім чынам даць магчымасць манеўраваць другім брыгадам злучэння, якія ўрэшце нанясуць канчатковы ўдар.Дняпроўцы занялі ўсе апорныя пункты, важнейшыя дарогі.У сярэдзіне мая пачаліся жорсткія баі. 3 нарастаючым напружаннем яны цягнуліся дзён дзесяць. Брыгада засланяла дарогу немцам у партызанскі раён. Азвярэлыя карнікі палілі навакольныя вёскі, расстрэльвалі жанчын, дзяцей, знішчалі ўсё жывое на сваім шляху. Дзесяткі тысяч людзей шукалі прытулку ў лясных гушчарах і там чакалі канца навалы, перамогі партызан. Але фон Адлер кідаў у бой у сё новыя і новыя сілы. Яму ўдалося завязаць баі з партызанскімі сіламі, якія ішлі на дапамогу дняпроўцам, затрымаць іх.