Глыбокая плынь, частка 3
Карп Маеўскі неяк выпадкова ў першы дзень блакады застаўся пры камісару пасыльным. Але Лясніцкі зразумеў, што лепшага пасыльнага і памочніка, чым гэты разважлівы і працавіты стары, яму не знайсці, і не адпусціў яго ад сябе.Асабліва падабалася Лясніцкаму, што і ў цяжкім блакадным жыцці ён на ўсё глядзеў па-гаспадарску, клапаціўся аб кожнай рэчы, якая магла спатрэбіцца. Стары заўважаў усё, чаго ў такім становішчы не зауважал! іншыя. Аднойчы ён сказаў Лясніцкаму:— Раненых, Павел Сцяпанавіч, трэба перанесці на паляну. Там і снарадаў менш падае і, галоўнае, камароў менш. А то ад іх ратунку няма.У другі раз ён прапанаваў эбудаваць некалькі лодак — «на ўсякі выпадак», і сам узначаліў гэтую работу. За дзень былі пабудаваны дзве лодкі і невялічкі плыт.Дзень і ноч быў Маеўскі на нагах — працаваў, хадзіў, клапаціўся, каб камісар і ўнук адпачылі, былі накормлены хоць канінай і шчаўем, не лезлі пад кулі. Ён не губляўся і здаваўся жыццярадасным, бадзёрым. Але Лясніцкі ведаў, што стары няспынна думае пра дзяцей. Ці жывыя яны? Пра Мікалая, Тацяну і Алену няспынна думаў і сам камісар.Але гаворкі аб іх пазбягалі. Нарэшце аднойчы ўначы, лежачы ў гушчары алешніку каля агню, Карп не вытрымаў і, уздыхнуўшы, сказаў:— Не магу заснуць... Як заплюшчу вочы, так адразу і бачу іх... Што з імі? Павел Сцяпанавіч! Цяжка паранены быў Мікалай?Лясніцкі падняў галаву.— Не ведаю. Але, думаю, нічога з імі не здарыцца. Яны сярод сваіх.— А ў мяне душа гарыць.3 тае начы яны пачалі часта гаварыць пра іх. Стары часцей, чым у іншыя, заглядваў у атрад Жаўны. Сам Фёдар быў цяжка паранены, і атрадам яго камандаваў Жэнька Лубян. Ён кожны раз з маўклівай радасцю сустракаў Карпа. Як роднага сына, браў на рукі Віцю, гушкаў яго. Потым яны садзіліся на дно акопа і моўчкі сядзелі. Гаварылі мала. Толькі аднойчы, спаткаўшы іх, Жэнька ўзрушана спытаў:— Люба вярнулася, так?— Не. Скуль ты ўзяў гэта? — здзівіўся Лясніцкі.— А мне сказалі, што вярнулася, — расчаравана ўздыхнуў ён, і вочы яго зноў напоўніліся глыбокім смуткам.Люба пайшла ў разведку ў першую блакадную ноч. Правільней, не пайшла, а паплыла. Пасля яе гэтым жа шляхам яшчэ паплылі некалькі чалавек, але ніводзін з іх не вяртаўся назад, і ніхто не ведаў — удалося ім выбрацца з абкружэння ці, можа, іх праглынулі глыбокія дняпроўскія віры.На дзевяты дзень з"елі апошніх коней. У гэты ж дзень здарылася яшчэ большее няшчасце: снарадам разбіла радыёстанцыю. Звестка гэтая маланкаю абляцела ўвесь лагер. Лясніцкі і Прыборны з розных бакоў кінуліся да месца здарэння.Камандзір брыгады ўбачыў папсаваную рацыю, забітага радыста і ў роспачы пачаў злосна лаяцца:— Сволачы! Адразу аглушылі і асляпіліі Што цяпер рабіць будзем?Лясніцкі спакойна загадаў усім разысціся і, калі яны засталіся адны, сказаў Прыборнаму:— Не панікуй, Сяргей. Камандзір абурыўся:— Што ты мяне суцяшаеш! Ад такой страты плакаць хочацца, не толькі што...— Безумоўна, страта цяжкая. Але калі мы з табой сапраўды заплачам, у роспач укінемся... Што з гэтага будзе? А-а? Харч для панікёраў. Вось што!..Прыборны згадзіўся, супакоіўся. Толькі махнуў рукой.— Ану цябе! Якія там да д"ябла панікёры! Ніякіх панікёраў у нас не будзе, можаш быць упэўнены.— Не думай толькі, што ў нас і сапраўды няма баязліўцаў. Сям"я не без уродаў. Я за адным хворым два дні назіраю. Вельмі дзіўна хварэе чалавек.— Хто?— Кулеш.— Зноў ты за Куляша. Па тваёй падазронасці яго даўно ўжо трэба было расстраляць. А ён цэлую зіму з намі быў.