Глыбокая плынь, частка 3
3 памяшкання далятаў панічны лямант, лаянка. Звінела шкло, трашчала дрэва: відаць, гітлераўцы выскаквалі цераз акно з другога боку. На станцыі ўзнялася бязладная страляніна. Час ад часу пад хмары ляцелі ракеты.Гнядкоў схапіў Карпа за руку, пацягнуў назад да насыпу.— Зараз нашы пойдуць... Каб незнарок не падстрэлілі. Куля — дура, яна не разбіраецца.Яны ляглі ў канаву, паміж нейкімі бочкамі.— Эх, колькі я шуму нарабіў! — уздыхнуў цяжка Маеўскі. — Значыцца, аслабла рука. Не тыя гады. Дарэмна ты браў мяне, Свірыд Захаравіч. Відаць, у абоз мне пара.— Не гаруй. Не заўсёды, братка, у такой справе атрымоўваецца, як думает...На насып узбеглі людзі. Пачулася сакавітая руская лаянка, знаёмая каманда. Карп пазнаў голас сына.— Нашы!Але каля казармы застрачылі нямецкія аўтаматы, над галавой заспявалі кулі.— Лажыся!Нехта войкнуў, застагнуў.— Эй, санітары!— Дзе? — голас Алены.— Махотка! Казарму прачасаць і спаліць! — голас Мікалая роўны, здаецца, нават крыху абыякавы. — Гнядкоў! Жывыя?— Жывыя!— Што ж гэта вы шуму столькі нарабілі? Гора-пластуны сівабародыя.Словы сына балюча закранулі старога. «Вось з-за мяне людзі гінуць...» Яны перапаўзлі цераз насып і сустрэліся з Мікалаем тварам у твар.— Гнядкоў! Сабірай сваіх падрыўнікоў. Узарві опечатку маеты, пасля — вадакачку і стрэлкі. Толькі хутчэй, а то вы маруды!Ён гаварыў злосна, груба. Лаяўся, хоць раней ніхто не чуў ніколі ад яго такіх слоў. У любым другім месцы Гнядкоў і асабліва Карп абразіліся б, але тут моўчкі выконвалі загады.На станцыі грымелі выбухі гранат, трашчалі аўтаматы. Партызаны атрада Паўленкі дабівалі рэшткі гарнізона.Арганізаванае супраціўленне гітлераўцы аказвалі толькі за вёскай, з другога боку станцыі, дзе дзейнічаў атрад Кандыбы. Але гэтае супраціўленне было далека за межамі станцыі і не толькі не перашкаджала, а нават дапамагала тым, хто быў ужо кал я мэты.Загарэўся бензасклад — галоўны аб"ект нападу. Прабітыя кулямі цыстэрны распырсквалі бензін, і ён гарэў агромністым вогненным фантанам, асвятляючы ўсё навокал. Праз хвіліну бензасклад узарваўся са страшэннай сілай, раскідаўшы полымя па ўсёй тэрыторыі станцыі — на будынкі, вагоны, склады. Падрыўнікі разбурылі тое, чаго не мог знішчыць агонь. Узляцеў у паветра мост, пахіснулася і пахілілася вадакачка. Лясніцкі, які нечакана з"явіўся сярод падрыўнікоў, загадаў падкласці пад яе яшчэ адзін зарад.— Паваліць абавязкова! Ад станцыі павінна застацца голае месца!«Для палітыка-маральнага значэння», — падумаў Карп. Ён дзейнічаў спакойна, разважліва, старанна, рабіў усё па-гаспадарску, назіраючы за маладымі падрыўнікамі. Але думка аб тым, што аперацыя пачалася па яго віне не так, як планавала яе камандаванне, і таму, відаць, патрабавала лішніх ахвяр, не давала яму супакою. Ні адну яшчэ няўдачу ён не перажываў так пакутліва, як гэтую.Пасля другога выбуху ад вадакачкі засталася груда цэглы ды пакамечаны рэзервуар. Уся станцыя гарэла, і дождж, хоць і быў моцны, не меў сілы заліць гэтае мора агню.У паветры начарцілі дугі тры ракеты — чырвоная, зялёная, белая. Сігнал адыходу.Цераз тое ж сухое балота атрад Паўленкі адышоў у лес. У атрадзе было толькі чацвёра раненых. Аперацыя ўдалася. Партызаны вынеслі шмат трафейнай зброі, боепрыпасаў, узялі ў палон дзевяць гітлераўцаў, у тым ліку начальніка станцыі.Даведаўшыся аб гэтым, Карп крыху супакоіўся і не крыўдзіўся на жарты партызан, нават на Майбараду, які больш за ўсіх даймаў іх.