Глыбокая плынь, частка 3
— А цяпер зможаш прайсці?— Цяпер прайду. Лугам трэба... лазнякамі.— Добра, — Лясніцкі хутка падняўся і шпарка закрочыў паміж дрэў, пераступаючы цераз сонных людзей. Спыніўся ён перад зялёнай палаткай, што зручна была прыладжана паміж арэхавымі кустамі і злівалася з імі. Ціха паклікаў:— Алена Рыгораўна!3 палаткі выглянула заспаная Тацяна.— Разбудзі Зайчук.— Я тут, Павел Сцяпанавіч, — пачуўся за спіной голас.Алена выйшла з-за дрэва, апранутая ў цёмную сялянскую світку.— Хадзіце і вы сюды, Тацяна, — паклікаў Лясніцкі і, калі яны падышлі, пільна заглянуў ёй у твар. — Не палохайцеся. Ранены Мікалай Карпавіч.Разгледзеў у паўзмроку, як яна прыкметна пабляднела.— Нічога страшнага. Не гаварыце толькі пакуль што нічога бацьку, стары і так хвалюецца. Зараз вы пойдзеце да яго. Вы і ўрач Тарасевіч. Вось з Буравым. Алена Рыгораўна, забяспечце іх усім неабходным. — Лясніцкі гаварыў каротка, хутка. Яго ўзрушанасць, імклівасць перадаліся Тацяне, але яшчэ болын усхвалявалі Алену, аб чым ён нават і не падазраваў.— Павел Сцяпанавіч, пайду я, — нечакана ціхім, але нейкім асаблівым, незнаемым голасам папрасіла яна.Ён хутка павярнуўся, здзіўлена паглядзеў на яе.— Не! Нельга. Без вас мы што без рук. А невядома яшчэ, што чакае нас сёння.— Павел Сцяпанавіч! — голас Алены дрогнуў і абарваўся.Лясніцкі не ведаў аб іх адносінах: Мікалай, жывучы ўвесь час з ім у адной зямлянцы, ні разу нават не заікнуўся пра гэта. Але па голасу ўрача здагадаўся пра ўсё і папракнуў сябе:«Як жа гэта я не бачыў раней? Старэю, мабыць, калі такога не заўважаю», — і ён рашуча адрэзаў:— Нельга! — але, павярнуўшыся, дадаў мякчэй: — Не магу, Алена Рыгораўна. Зразумей.Тацяна дакранулася да рукава яго ватоўкі:— Таварыш камісар, дазвольце ёй... Ёй... ёй вельмі-вельмі трэба быць там...Гэтая просьба сястры раненага кранула яго. Сумненняў наконт іх адносін ужо не магло быць. Ён павярнуўся, пільна паглядзеў спачатку на Алену, потым на Тацяну, дакорліва паківаў галавой і ласкава сказаў:— Што ж... Ідзіце. Але перадайце яму, — і не скончыў, што перадаць, махнуў рукой, адышоў, а здалёк крыкнуў: — Захапіце ўсё неабходнае!..- Мікалай то прытомнеў і тады адразу вельмі ясна пачынаў усё разумець, нават размаўляў з жанчынамі, што ні на хвіліну не адыходзілі ад яго, з дзедам Лаўрэнам, які шэптам, але сурова камандаваў жанчынамі; то раптам зноў губляў прытомнасць, трызніў, кідаўся ў гарачцы, клікаў сяброў.Трызніў ён і тады, калі да яго падышлі Алена і Тацяна. Але калі Алена ўзяла яго руку і начала слухаць пульс, ён змоўк, вочы пачалі паступова яснець, над брывамі з"явіліся маршчынкі глыбокай удумлівасці. Нарэшце ён пазнаў яе і здзіўлена, узрадавана, але няўпэўнена прашаптаў:— Лена?..— Я, родны, я. I Таня тут.Тацяна нахілілася над братам. Слёзы затуманілі ёй вочы, яна не мела сілы вымавіць слова.Шчаслівая усмешка з"явілася на змучаным твары раненага. Ён падняў руку, пяшчотна дакрануўся да шчакі сястры і да шчакі Алены, нібы хацеў упэўніцца, што гэта не прывід, а сапраўды яны.— Ну вось і цудоўна! Цяпер я ўжо не буду баяцца за свае жыццё. Цяпер яно ў надзейных руках. Так? — голас яго ужо быў амаль звычайны, толькі хрыпеў, як у прастуджанага.Алена зразумела яго душэўны ўздым і пажартавала:— Але цяпер адзіны і бязлістасны начальнік над табою — я. Трымайся. Давай твае ногі, паглядзім раны.Тацяна развязала ручнікі, якімі яго перавязалі жанчыны і якія ўжо прапіталіся крывёй і прысохлі. Калі яна аддзірала іх, Мікалай не стрымаўся і застагнаў. Алена выцерла марляй яго ўспацелы лоб, ласкава ўсміхнулася: