Глыбокая плынь, частка 3
Лаўрэн, які стаяў наперадзе, бліжэй да воза, павярнуўся і пагразіў бабам кулаком. Яны паслухмяна змоўклі.Скончыўшы аперацыю, Алена сарвала з яго твару хлараформавую маску і, хістаючыся, як п"яная, пайшла на людзей. Жанчыны з павагай расступіліся перад ёй, але яна не бачыла іх. Яна не бачыла нічога і ішла да таго часу, пакуль дарогу ёй не перагарадзіла сасна. Тады яна падняла галаву, абхапіла дрэва рукамі і спаўзла па ім на зямлю, падрапаўшы аб шурпатую кару шчаку і рукі.— Вады! Вады, дуры! — закрычаў на спалоханых баб дзед Лаўрэн.Яна прагна напілася з гарлача. Потым закрыла твар акрываўленымі рукамі і доўга сядзела нерухома, прытуліўшыся да сасны. Спачатку ў галаве была нейкая гулкая балючая пустэча і не было ніводнай думкі. Потым яна адчула вялікую зморанасць, фізічную і душэўную, абыякавасць да ўсяго навакольнага і падумала:«Вось яна і скончылася, маладосць».I адразу ж успаміны, думкі, даўнія мары закружыліся ў галаве завірухай.Так, была маладосць, вясёлая, шчаслівая, была радасць першага і адзінага кахання, боль разлукі, расчараванне, рэўнасць, пакуты, нечаканае з"яўленне яго, адзіная, бурная размова ў памятную навальнічную ноч, новыя пакуты амаль год. У сё гэта было і ўсё гэта мела права называцца маладосцю. I было ў апошні час яшчэ адно самае дарагое — надзея. Яна адганяла яе, злавалася, але надзея не пакідала яе, ласкава глядзела ў вочы і шаптала: «Чакай, чакай... Ён яшчэ прыйдзе...»I каб ён прыйшоў, як у тую ноч, магчыма, што яна ўсё даравала б яму. Усё магчыма... Але ён болын не прыходзіў.А што цяпер? Што засталося цяпер?«Куды гэты суровы дзед аднёс яго ногі?» — надумала яна і адняла ад твару рукі.Каля воза, схіліўшыся, стаяла Тацяна. Алена рангам пазайздросціла ёй. Няхай бы і яна была яго сястрой! Тады ўсё было б так проста і зразумела і не было б гэтых пакут. Ну, было б шкала яго, бязногага, але ўсё адно ён застаўся б для яе любімым братам. А так... Што так? А так... раптам ён стане чужым, далёкім, непатрэбным...Яна сціснула далонямі скроні і застагнала. Але праз хвіліну падняла галаву, і ў вачах у яе засвяціўся дзіўны огонь.У гэты момант яна зноў адчула сябе мал ад ой.«Чужы? Чаму чужы? Чаму далёкі? — сурова спытала яна ў самае сябе. — Не! Цяпер ён зноў родны, блізкі... Цяпер ён мой, толькі мой. Цяпер я сама пайду да яго. Як гэта ён сказаў? Нельга жыць без галавы, а без ног жыць можна. Так, мы будзем жыць, родны мой, любы, будзем...»Брыгада несла цяжкія страты, адступаючы пад націскам у дзесяць разоў мацнейшага праціўніка. Становішча ўскладнялася з кожным днём. Хто-ніхто пачаў ужо гаварыць аб распыленні на паасобныя атрады, групы, каб схавацца ў лясах. Але гэта значыла адмовіцца ад арганізаванага супраціўлення акупантам. Штаб злучэння не пайшоў на гэта і, змяніўшы першапачатковы план, даў загад пераправіцца цераз Дняпро і ісці ў глыб вялікіх лясоў, заманьваючы туды карнікаў.Каб палегчыць пераправу, насустрач дняпроўцам быў высланы партызанскі атрад Сівака, які падрыхтаваў усё неабходнае — пабудаваў паром, сцягнуў лодкі. На працягу адной ночы брыгада павінна была знікнуць з-пад носа ў фон Адлера, паказаўшы яму кукіш, як жартаваў Прыборны. Але фон Адлер таксама не спаў у шапку. Ён разведаў і разгадаў гэты манеўр. Даўшы магчымасць падцягнуцца атрадам брыгады да пераправы, карнікі нечакана нанеслі ўдар па Сіваку, разграмілі яго невялікі атрад і занялі супрацьлеглы бераг.