Глыбокая плынь, частка 3
Алена Рыгораўна склікала кароткую нараду. У ёй прынялі ўдзел: яна, Тацяна, камандзір лагернай варты малады партызан Іван Сумак і Маша Плотнік — тая дзяўчына, прыгажосцю якой калісь захапіўся Лясніцкі.— Галоўная наша задача, — сказала ўрач, — вынесці раненых. Панясем іх праз Гнілое — у прыдняпроўскія лазнякі. Сумак, дасі шэсць дужэйшых байцоў.Камандзір варты абурыўся.— Ніводнага чалавека не дам! Мая справа абараняць лагер, і я абараняю яго, — голас юнака дрыжаў, ды і сам ён быў вельмі ўзрушаны. Гэта было, па сутнасці, яго першае баявое хрышчэнне, а ён павінен не толькі ўдзельнічаць у баі, але і камандаваць другімі. Хлопец і ганарыўся, і баяўся.— Я табе такога «не дам», што ты ўнукам сваім пасаромеешся расказваць, — раззлавалася Алена. — Шэсць чалавек для пераноскі раненых і двух спрытнейшых і смялейшых — у Межы, у штаб брыгады. Зразумеў? А сам з астатнімі — памры, а затрымай гэтую саранчу. — I раптам зусім іншым ласкавым голасам: — Мы хутка прыйдзем табе на дапамогу. Давай, Ваня.Сумак змоўк і, хвіліну падумаўшы, шпарка пабег выконваць загад.Алена вярнулася да дзяўчат:— Ну, дзяўчаткі, набірайце паветра поўныя грудзі. Работы нам — о-ё-ёй!— Я застануся тут. Я ж кулямётчыца, — раптам заявіла Маша.Алена гнеўна бліснула вачыма і стукнула далоняй па кабуры пісталета.— Расстраляю кожнага, хто не выканае мой загад. Тацяна ажио ўздрыгнула. Ніколі яшчэ яна небачыла далікатную, ласкавую Алену такой суровай і рашучай.Маша скарылася.Але калі яны зайшлі ў шпіталь і расказалі аб усім раненым, здарылася нечаканае і дзіўнае. Алену перабіў камісар атрада стары настаўнік Рыгор Пятровіч Залескі, які толькі што пачаў ачуньваць ад запалення лёгкіх.— Пачакайце, Алена Рыгораўна. Я скажу. — I ён звярнуўся да раненых: — Таварышы, усе, хто можа падняцца і ісці ці нават паўзці, за зброю і за мной!Раненыя падхапіліся. У большасці іх зброя была пры сабе. Яны здабывалі яе ў баях, яны і не выпускалі яе з рук да смерці. 3 дваццаці васьмі раненых выносіць давялося толькі адзінаццаць.На непраходную дрыгву Гнілога балота яшчэ вясной былі пакладзены жэрдкі. Гэта быў патаемны і самы кароткі шлях з лагера ў дняпроўскія лугі. Па гэтай кладцы і вынеслі раненых на пясчаную выспу сярод балот, зарослую густым лазняком. Каля раненых пакінулі Ленку Лубян ды маленькага Віцю.Першая атака была адбіта легка, з вялікімі стратамі для фашыстаў. Убачыўшы лагер, п"яныя эсэсаўцы кінуліся ўсе адразу, стаўпіліся на мастку, не жадаючы мачыць ногі ў рэчцы. Тут і сустрэў іх дружны залп. Партызаны стралялі з раней падрыхтаванага акопа, амаль ва ўпор, а таму, бадай, ніводная куля не праляцела міма. Масток быў завалены забітымі і раненымі. Эсэсаўцы адышлі за рэчку і ўдарылі з станковых кулямётаў. 3 дрэў пасыпаліся зрэзаныя галіны, паляцелі трэскі.— Спакойна, хлопцы, спакойна! — камандаваў Залескі, перапаўзаючы па акопу. — Хай згоняць гады злосць. А мы дарэмна не будзем траціць набояў. Толькі сачыце пільней!Моцна апёкшыся на першай атацы, гітлераўцы зразумелі, што прамы ўваход на востраў абараняецца надзейна, і пайшлі ў абход, па балоту. 3 аднаго боку яны загрузлі і вярнуліся назад, з другога пачалі хоць павольна, але прасоўвацца. Залескі вымушан быў раздваіць сілы. Гэта паслабіла абарону.У Другую атаку эсэсаўцы пайшлі рассыпана, перабягаючы ад дрэва да дрэва, ад купіны да купіны, і адначасова з двух бакоў. Адбіць такую атаку было цяжэй. Некаторыя з іх падкраліся так блізка, што змаглі кінуць ручныя гранаты і параніць некалькі партызан. На шчасЦе, у гэты момант падаспела са сваім атрадам Алена.