Глыбокая плынь, частка 3
«А можа, не выдаваць? Можа, маўчаць? Няхай лепей гэта зробяць іншыя. Няхай не я заб"ю бацьку маіх дзяцей... Ой, дзетачкі, дзетачкі! Сірацінкі мае! А калі гэтага ніхто не зробіць? Калі ён яшчэ прадасць нашых людзей і застанецца жывы?.. I прыйдзе жыць са мной?.. Жыць з ім, ведаючы ўсё? Не, не... Лепей цяпер, чым тады... Лепей адразу, каб не чакаць, не пакутаваць. Дык ён жа можа прадаць усіх партызан. Няхай жа згіне адзін юда, чым сотні сумленных людзей!» — і яе рашучасць знайсці партызан і ўсё расказаць ім расла з кожным крокам.Вечарэла.Заплакаў Дзяніска.— Я хачу есці. Хадзем дамоў.— Патрывай, Дзяніска, хвіліначку, патрывай, мой маленькі... Скора прыйдзем да партызан і яны ўсяго-ўсяго табе дадуць.— I татка там у іх? — з цікавасцю спытаў хлопчык. Ганна застагнала.— Ножку збіла, мама, так? А ты ціхенечка ідзі, — ад гэтага клопату малога зрабілася яшчэ болып балюча.Сцямнела.Яны селі пад густую елку. Хлопчык заплакаў зноў. Ганна раззлавалася:— О Госпадзі! Дзе я табе вазьму хлебаі Спі ты, неўгамонныіДзяніска хвілінку пахліпаў і заснуў.Клава не магла заснуць вельмі доўга, але ляжала моўчкі, рабіла выгляд, што спіць. У яе дзіцячай душы былі не меншыя пакуты, чым у душы маці. Адзін раз, калі маці цяжка ўздыхнула, яна не вытрымала — падхапілася, абняла яе.— Мамачка, ну скажы ты... 3 таткам здарылася што?— Спі, Клавуся, спі. I маўчы хоць ты. Дзяўчынка змоўкла, але, заснуўшы, плакала і стагнала ў сне.Ганна прасядзела над дзецьмі ўсю ноч. Усю ноч яна ўспамінала сваё жыццё. Толькі і было радасці ў ім: дружная, вясёлая праца ў калгасе ды вось яны, дзеці. А ад Мацея не бачыла яна радасці. Усё жыццё бадзяўся, усё шукаў лягчэйшага ды цяплейшага. I вось да чаго дашукаўся — сваіх людзей пачаў прадаваць чужынцам.«Як знайсці партызан? Дзе яны?» — думала яна і рангам зразумела, што памылілася, што не так трэба шукаць іх. Трэба было расказачь аб усім надзейным людзям, параіцца з імі. Есць жа ў вёсцы людзі, якія ведаюць, дзе яны. Абавязкова ёсць.На світанні яна разбудзіла дзяцей і пайшла назад. Але раніца была хмурная, і яна закружылася, заблудзіла і зноў доўга блукала па лесе.Ніколі яна не ўяўляла, што лес такі вялікі, што можна хадзіць дзень і не выйсці на край яго. Яе ахапіў страх — за дзяцей, за тое, што яна можа спазніцца, што гэты страшны незнаемы можа папярэдзіць яго і ён зробіць яшчэ больш жудаснае злачынства і схаваецца, пазбегне справядлівай кары.Яна закрычала. Глухое кароткае рэха адгукнулася ёй. Прыслухаўшыся, яна пачула нейкі далёкі шум.— Ды гэта ж цягнік, мамачка, — здагадалася першая дзяўчынка.Ганна з палёгкаю ўздыхнула і шпарка рушыла ў бок чыгункі, каб распытаць там дарогу ў Арэхаўку. I адтуль інакш ужо шукаць партызан.Але раптам шум цягніка перарваў выбух. Загрымела, заляскала. Успыхнула страляніна.— Партызаны! Дзетачкі, хутчэй бяжым! Гэта ж яны. Каб толькі не ўйшлі, — Ганна падхапіла Дзяніску і пабегла ў напрамку страляніны. «Патрымайцеся, родныя, патрымайцеся», — шаптала яна, прабіраючыся праз гушчар.Але чыясьці дужая рука схапіла яе за плячо.— Куды ты лезеш, чортава баба? Застрэляць там... Яна павярнулася і ўбачыла барадатага чалавека заўтаматам на шыі. Ён ласкава ўсміхаўся і дакорліва ківаў галавой.— Ганна? Ты чаго трапіла сюды? — з-за дрэў выйшаў Карп Маеўскі, здзіўлена аглядаючы яе. — 3 дзецьмі? Што здарылася?Яна кінулася да яго.— Дзядзька Карп!— Сям"я Мацея Куляша, — растлумачыў Маеўскі барадатаму.