Глыбокая плынь, частка 3
— I ў гэты момант павінны ўдарыць мы, — перапыніў Андрэя Лясніцкі. — Ясна! Ясна, Андрэй, як сярод белага дня. Ударым! I так ударым, што іскры з вачэй пасыплюцца ў гадаў...— Так, і біце проста на Багуны. Пачынайце, як толькі пачуеце выбух. Не, убачыце. Гэта надзейней. Са школы бачны сосны каля ручая.— Зробім! Усё зробім, Андрэй! Было б толькі ў цябе ўсё добра.— Я ўпэўнены, але на вайне ўсяляк бывае. Чакай не пазней як да гадзіны ночы. Будзе ціха — давайц сігнал Пятру, выканайце свой план. Але ўсё адно пра рывайцеся на Багуны. Можа, тут і не самае слабейша. месца, але гэты ўчастак я добра разведаў, — ён падрабязна расказаў аб размяшчэнні артылерыі, кулямётаў, пры святле ліхтарыка начарціў схему.Гэта заняло нямала часу. Андрэй схамянуўся:— Аднак мне пара... Дзе ж гэта Насця? Так доўга. Яны прыслухаліся.Шумеў дождж. Праз гэты шум з глыбі лесу даляталі заглушаныя галасы, стогны раненых, крокі.Потым злева, над ракою, дзе абарону займалі жаўноўцы, нехта нечакана зацягнуў вясёлую песню. Эсэсаўцы адразу ж адказалі дружнай кулямётнай стралянінай.Прыборны засмяяўся.— Вось чэрці, гэтыя жаўноўцы. Хвіліны супакою фрыцам не даюць.Нарэшце пачуліся крокі і хрыплы голас Насці.— Усё адно я не паеду, дарэмна ён.Андрэй падхапіўся. Сэрца моцна закалацілася, пересохла ў роце.Насця спынілася перад ім, не пазнаючы, і сказала:— Таварыш камісар, я прыйшла, але я вэдаю, навошта вы паклікалі, я гавару адразу...Андрэй не даў ёй скончыць.— Насця! — ледзь чутна прашаптаў ён.Яна рванулася наперад, пазнала мужа і спалохана адхіснулася, не паверыўшы сваім вачам. Толькі калі ён паклікаў у другі раз, яна схапіла рукамі яго галаву і наблізіла яго твар да свайго.— Андрэйка, любы, ты?Ён моўчкі абняў яе і прыцягнуў да сябе. Лясніцкі штурхнуў локцем Прыборнага. Яны пад няліся і непрыкметна адышлі ўбок.— Дай мне паглядзець на цябе, родны мой. Госпад якая цемра. Нічога не бачу... Які ты! I не думала ў спаткаць цябе.— Што ты, Насценька, мілая! Калі гэта ты страці веру?— Ой, не магу, Андрэй... не ма-агу, — яна прытуліла твар да яго грудзей і заплакала. — Сэрца згарэла... Колькі людзей навокал памірае!..Ён не ведаў, якімі словамі суцешыць яе, і моўчкі гладзіў мяккія, мокрыя валасы.— Але цяпер я не баюся, родны мой, — яна перастала плакаць, падняла галаву і заглянула яму ў твар. — Божа, як шчасце прыходзіць раптоўнаі Цяпер я нічога не баюся, калі ты са мной... Шчога... Цяпер мы ўвесь час будзем разам, мы ні на крок не адыдземся адно ад аднаго. Праўда, Андрэйка? I смерць, калі трэба, стрэнем разам.Ён уздыхнуў і моцна сціснуў яе плечы.— Ты ўходзіш? — амаль крыкнула яна ў роспачы.— Праз хвіліну я пайду... Паплыву. Але... але заутра ў такі час, а можа, і раней мы зноў сустрэнемся і ўжо не ў гэтым праклятым катле, а там, у родным лесе... I тады я доўга-доўга буду з табой, пакуль не з"явіцца і ён, наш маленькі... А потым... Ну, потым я яшчэ выканаю некалькі заданняў... I будзе канец... Будзе перамога, Насценька! Чуеш? I як хораша мы будзем жыць з табой! — ён не ведаў, для чаго ўсё гэта гаварыў; проста яму хацелася суцешыць яе, прылашчыць, супакоіць.— Куды ты ідзеш зараз? — спытала яна.— Заутра ты будзеш усё ведаць, мая родная. Заутра. Але... мне пара. Бывай, любая, — ён падняўся, падняў яе, прытуліў да сябе і, не стрымаўшыся, гучна прашаптаў:— Іду здымаць фон Адлера.У тую ж ноч, пад раніцу, прыплылі на лодцы са старым рыбаком дзедам Лаўрэнам Цімох Бураў і Алена Рыгораўна.